Манівідавічы

(Перанакіравана з «Манівіды»)

Манівідавічы, Манівіды — літоўскі шляхецкі род гербу Ляліва.

Манівідавічы
лац. Manividavičy
Герб Ляліва
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Прозьвішча

рэдагаваць

Манвід (Manvidus[1]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[6] (тое ж, што і імя Відзіман).

Гісторыя

рэдагаваць

Заснавальнік роду — літоўскі баярын Войцех Манівід (каля 1360—1424), намесьнік віленскі, з 1413 году ваявода. Манівід быў прыхільнікам Вітаўта і ўзвысіўся дзякуючы яго заступніцтву і нададзеным ім землям. Сын Манівіда Івашка (каля 1400—1458) пашырыў уладаньні бацькі за кошт наданьняў вялікага князя Казімера і набыцьця Міру, які атрымаў па сьмерці стрыечнага брата Пятра Гедыгольдавіча.

Апошнім з роду быў сын Івана Войцех. Па яго сьмерці ў 1475 годзе шырокія ўладаньні Манівідавічаў падзялілі паміж яго сёстрамі: Ядвігай (жонкай Алехны Судзімонтавіча) і Софʼяй (жонкай Мікалая Радзівілавіча).

Ад Манівіда выводзілі сваё паходжаньне Аляхновічы, Дарагастайскія і Забярэзінскія, а таксама, магчыма, Вяжэвічы і Глябовічы (абодва роды лічылі сябе нашчадкамі Вяжа, родзіча Манівіда). Падкрэсьліваючы сваё паходжаньне, выхадцы з гэтых родаў часам да ўласных прозьвішчаў дадавалі прыдомак Монвід[7].

  1. ^ Die Matrikel der Universität Helmstedt. Bd. 2 (1636—1685). — Hildesheim, 1981. S. 128, 281.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  7. ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.

Літаратура

рэдагаваць