Францішак Смуглевіч

польскі маляр

Францішак Смуглевіч (па-польску: Franciszek Smuglewicz, па-летувіску: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава — 18 верасьня 1807, Вільня) — польскі мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школы жывапісу.

Францішак Смуглевіч
Юзэф Пешка. Партрэт Францішка Смуглевіча. 1790—1800 гг.
Імя пры нараджэньні Franciszek Smuglewicz
Дата нараджэньня 6 кастрычніка 1745(1745-10-06)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 верасьня 1807(1807-09-18)[1][2][3] (61 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць
 
Заля Смуглевіча (Віленскі ўнівэрсытэт)

Першымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сыны зьвязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч. У 1763—1764 гадах вучыўся ў Рыме ў Антоня Марона(ru), з 1765 году як стыпэндыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі сьвятога Лукі. У Рыме працаваў над інтэр’ерам касьцёла Сьвятога Станіслава(en), таксама супрацоўнічаў з Вінчэнца Брэна пры інвэнтарызацыі палаца Нерона (Domus Aurea(ru)). У адукацыйных мэтах капіяваў творы майстроў. У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе й, пасьля перапынку, з 1797 году жыў і працаваў у Вільні, у 1786—1797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу. Заснаваў катэдру жывапісу й рысунка ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператворанай у імпэратарскі Віленскі ўнівэрсытэт, і кіраваў ёю; прафэсар (1797). Гэта быў пачатак так званай віленскай школы жывапісу. Яго вучнямі былі, сярод іншага: Ёсіф Аляшкевіч, Юзэф Пешка, Мацей Тапольскі(pl) і Матэвуш Такарскі(pl). У 1800—1801 гадах па запрашэньні расейскага імпэратара Паўла І жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасьці афармляў інтэр’еры Міхайлаўскага замку. Быў пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Аднак дакладнае месца яго пахаваньня было невядома ўжо ў канцы XІX стагодзьдзя.

Творчасьць

рэдагаваць
 
Троцкая брама

Малярства па сваім характары клясыцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі й Бібліі, партрэты; алегарычныя й бытавыя сцэны), з элемэнтамі барока. Пісаў карціны для касьцёлаў Варшавы й іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касьцёле Сьвятых Пятра й Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Разьвітаньне свв. Пятра й Паўла» (1804).

Аўтар цыкла акварэляў з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музэй Літвы), якія маюць значэньне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаваньні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадзкой сьцяны й разваліны каралеўскага замка ў Вільні.

У 1790 годзе пачаў незавершаную сэрыю малюнкаў і літаграфій па польскай гісторыі ў сто гравюр, якія ілюстравалі гісторыю польскай нацыі, напісаную Адамам Нарушэвічам.

Не грэбаваў заказамі на выпадковыя працы — «Павал Ксавэрый Бжастоўскі аб’яўляе Статут сялянам Паўлава», 1795 год.

З братам Антоніем Смуглевічам малявалі фрэскі палацаў у Дабжыцы(pl), Сьмілаве(pl) і Любострані(pl). Таксама ў 1802 годзе яны разам дэкаравалі залю пасяджэньняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер Заля Смуглевіча Віленскага ўнівэрсытэту (чытальная заля рэдкай кнігі бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту(lt)). Фрэскі ў зале пасяджэньняў прадстаўлялі 12 антычных пэрсанажаў: Сакрата, Плютарха, Піндара, Анакрэонта, Гесыёда, Геракліта, Арыстотэля, Эўрыпіда, Дыягена, Гамэра, Архімэда й Плятона

Творчасьць аказала вялікі ўплыў на разьвіцьцё літоўскага выяўленчага мастацтва.

Вядомыя творы

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Дробаў Л. Н. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. Смуглевіч Францішак, с. 62.
  • Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. — Мн.: «Навука і тэхніка»,1974. (рас.)
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1989.
  • Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. ISBN 1392-0316-10.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Францішак Смуглевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў