Востранка (рака)
рэчка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
- Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Востранка.
Во́странка — рэчка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці.
У назьве рэчкі корань «востр-», што і ў слове «востры». Так маглі назваць рэчку з хуткім, імклівым цячэньнем. Такія рэчкі на Палесьсі называюць Стрэлкамі. Пад такой назвай вядомы вадацёк у навакольлях вёскі Азяраны. А ў вёсцы Дуброва запісалі слова «стрэльніца» — бакавое цячэньне ракі.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 702