Богушы
Богушы (таксама — Багуша́[1]) — былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Прыпяці, за 3 км на паўднёвы захад ад Рычова, непадалёку ад Бярэжцаў. Богушы ўваходзілі ў склад Рычоўскага сельсавету.
Богушы | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Рычоўскі |
Вышыня: | 131 м н. у. м. |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°59′ пн. ш. 27°41′ у. д. / 51.983° пн. ш. 27.683° у. д.Каардынаты: 51°59′ пн. ш. 27°41′ у. д. / 51.983° пн. ш. 27.683° у. д. |
Богушы на мапе Беларусі Богушы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1922 годзе паўз самую вёску пралегла дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і СССР. Яна і вырашыла лёс, як вёскі так і яе жыхароў.
На момант пачатку калектывізацыі Богушы былі невялікай лясной вёскай, у якой налічвалася ўсяго восем хатаў. Амаль усе жыхары насілі прозьвішча Богуш. У 1931 гадзе, у разгар барацьбы з «шпіёнаманіяй», арыштавалі ўсіх мужчынаў вёскі. Празь некаторы час былі выселены жанчыны і дзеці. Пакінулі толькі сям’ю Юзэфа Ўчкурніса.
Адным зь першых быў арыштаваны Браніслаў Богуш. Яго расстралялі ў Жыткавічах. Рэпрэсіямі кіраваў Станіслаў Богуш, старшыня мясцовага сельскага савету. Разам з нкусаўцамі ён арыштаваў свайго старэйшага брата Адама. Але ў свой час забралі і яго. Пасьля некалькіх гадоў зьняволеньня і турмаў у 50-гадовым узросьце 21 ліпеня 1938 году быў расстраляны ў Мазыры Адам Богуш. Лёс астатніх невядомы, але можна не сумнявацца, што большасьць богушцаў загінула.
Вёска Богушы так і не аднавілася.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 311—312