Бялёў (Жыткавіцкі раён)
Бялёў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Берасьце — Гомель (М10). Бялёў уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.
Бялёў | |
трансьліт. Bialioŭ | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Марохараўскі |
Насельніцтва: | 920 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247962 |
СААТА: | 3216828006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′32″ пн. ш. 28°1′30″ у. д. / 52.29222° пн. ш. 28.025° у. д.Каардынаты: 52°17′32″ пн. ш. 28°1′30″ у. д. / 52.29222° пн. ш. 28.025° у. д. |
± Бялёў |
Каля вёскі Бялёў знаходзіцца найвышэйшы пункт раёну і ўсяго Прыпяцкага Палесься — 184,1 м.
Гісторыя
рэдагавацьУ летапісных крыніцах Бялёў вядомы з XVI стагодзьдзя.
З 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Бялёўскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 449 жыхароў, 75 двароў
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 995 жыхароў; 1909 год — 913 жыхароў, 212 двароў; 1994 год — 1026 жыхароў, 456 двароў; 1999 год — 1109 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1054 жыхары, 422 двары; 2010 год — 984 жыхары; 2018 год — 920 жыхароў[1]
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Нараджэньня Божай Маці
Вуліцы
рэдагавацьВуліцы: Інтэрнацыянальная, Ленінская, М. Клявы, Моладзевая, Набярэжная, Савецкая, Сонечная.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Буклет Марохараўскага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
- ^ Белёвский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 485