Запясочча
Запясо́чча[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.
Запясочча | |
трансьліт. Zapiasočča | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Верасьніцкі |
Вышыня: | 129 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 744 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247983 |
СААТА: | 3216808021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′37″ пн. ш. 27°42′26″ у. д. / 52.07694° пн. ш. 27.70722° у. д.Каардынаты: 52°4′37″ пн. ш. 27°42′26″ у. д. / 52.07694° пн. ш. 27.70722° у. д. |
± Запясочча |
Гісторыя
рэдагавацьРанейшая назва — Заяцельле-Запясочча.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Да 17 ліпеня 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну. З 1931 году да 16 ліпеня 1954 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Запясоцкага сельсавету Тураўскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Гомельскай вобласьці[4].
Да Другой сусьветнай вайны ў Запясоччы налічвалася каля 300 двароў, пражывала 1200 чалавек. У першыя дні свайго гаспадараньня ў раёне захопнікі, разьюшаныя ўпартасьцю мясцовых жыхароў у абароне Турава, у жніўні 1941 году спалілі вёску — больш за 250 хат, расстралялі семдзясят чалавек. Запясочча занесена ў жалобны сьпіс загінуўшых вёсак у Хатыні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 708 жыхароў, 145 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1071 жыхар, 214 двароў[a]; 1941 год — 1200 жыхароў, 300 двароў; 1994 год — 946 жыхароў, 380 двароў; 1999 год — 917 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 826 жыхароў, 343 двары[5]; 2009 год — 750 жыхароў[6] (перапіс); 2018 год — 744 жыхары, 303 жылых і 70 нежылых двароў[1]
Інфраструктура
рэдагавацьЗьяўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Вуліцы
рэдагавацьВуліцы: Дэпутацкая, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камуністычная, Касманаўтаў, Кастрычніцкая, Лугавая, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Першамайская, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Тураўская, Чырвонаармейская, Школьная.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У Заяцельлі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Верасьніцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- ^ Запесочский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Вересницкий сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 495
- ^ https://web.archive.org/web/20201011232352/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 495—496