Гніліца (рака)
рака ў Беларусі, прыток Скрыпіцы
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гніліца, Беражанка.
Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Скрыпіцы (басэйн Дняпра). Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Гніліца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | сутокі каналаў Страявы і Жыткавіцкі |
Вусьце | Скрыпіца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Жыткавіцкі раён |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басэйну | 285 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Пачынаецца ад водаразьмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявога і Жыткавіцкага. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесься. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны места Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй за вёску Млынок.
Гісторыя
рэдагавацьРаней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая пойма, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 131
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.