Скрыпіца (рака)
рака ў Беларусі
Скрыпі́ца — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 360 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04‰.
Скрыпіца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лагвошчы |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Жыткавіцкі раён |
Даўжыня | 36 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,4 м³/с |
Плошча басэйну | 360 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,04 ‰ |
Асноўныя прытокі: Гніліца і Навуць (леваруч).
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы, вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў. Цячэ нізінай Прыпяцкае Палесьсе. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 337
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 337