Патрык Тымаці Кейн (па-ангельску: Patrick Timothy Kane; нарадзіўся 19 лістапада 1988 году, Бафала, ЗША) — амэрыканскі хакеіст, гулец клюбу «Чыкага Блэкгокс», які выступае ў НХЛ. Быў абраны пад агульным 1-м нумарам на драфце НХЛ 2007 году клюбам «Чыкага Блэкгокс», за які выступае і па сёньняшні дзень. У «Чыкага Блэкгокс» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі ў 2010, 2013 і 2015 гадох. У сэзоне 2012—2013 гадоў стаў уладальнікам трафэю Кона Смайта‎. Таксама зьяўляецца ўладальнікам трафэю Арта Роса і памятнага трафэю Гарта. У 2017 годзе быў унесены ў сьпіс 100 найлепшых гульцоў НХЛ. Разам са збронай ЗША браў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 і 2014 гадоў.

Патрык Кейн
Patrick Kane - Chicago Blackhawks.jpg
Рост 180 см
Вага 80 кг
Пазыцыя правы нападнік
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 19 лістапада 1988 (34 гады)
Месца нараджэньня Бафала, ЗША
Клюб Чыкага Блэкгокс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Драфт НХЛ 1, 2007
Чыкага Блэкгокс
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

ДасягненьніРэдагаваць

«Чыкага Блэкгокс»:

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць