Люкас Раймонд

швэдзкі хакеіст

Лю́кас Раймо́нд (па-швэдзку: Lucas Raymond; нар. 28 сакавіка 2002 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Бацька гульца паходзіць з Францыі[2].

Люкас Раймонд
Рост 182 см[1]
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 сакавіка 2002(2002-03-28)[1] (22 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Дэтройт Рэд Ўінгс
Выступаў за
Драфт НХЛ 4, 2020
Дэтройт Рэд Ўінгс
Гульнявая кар’ера 2018 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

4 кастрычніка 2018 году Раймонд дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе за гётэборскую «Фрэлюнду». Прыкметна, што Раймонд стаў першым гульцом, які нарадзіўся ў 2002 годзе, які згуляў у лізе[3]. Пазьней у тым жа сэзоне 28 сьнежня 2018 году хакеіст закінуў сваю першую шайбу ў браму суперніка «Шэлефтэо АІК», маючы ўсяго 16 гадоў[4]. 17 красавіка 2021 году гулец склаў трохгадовы кантракт з клюбам НХЛ «Дэтройт Рэд Ўінгс»[5].

У сваім першым паўночнаамэрыканскім сэзоне Раймонд запачаткаваў кар’еру ў НХЛ у матчы адкрыцьця. 19 кастрычніка 2021 году Раймонд забіў свой першы гол у браму «Каламбус Блю Джэкетс», што дапамагло дэтройцам здабыць перамогу зь лікам 4:1[6]. 24 кастрычніка Раймонд здабыў першы хет-трык у матчы супраць «Чыкага Блэкгокс» (6:3)[7]. Раймонд быў абраны найлепшым пачаткоўцам НХЛ за лістапад 2021 году пасьля таго, як зарабіў на свой рахунак 12 пунктаў у 14 гульнях[8].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць