Гісторыя Койданава
Койданаў — даўняе магдэбурскае[1] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.
Раньнія часы
рэдагавацьАфіцыйнай[3] датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[4][5] разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам.
У ХІІ стагодзьдзі Койданаў увайшоў у склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ стагодзьдзя завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ XIV стагодзьдзі Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1445 годзе вялікі князь Казімер Ягелончык аддаў паселішча разам зь Бельскам (сёньня ў Польшчы), Бранскам, Суражам, Старадубам (сёньня ўсе гэтыя месты знаходзяцца ў Расеі) і Клецкам свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу, сыну Жыгімонта Кейстутавіча. З 1483 году — у валоданьні князя В. Вярэйскага (Удалога). У пачатку XVI ст. Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503). У 1522 годзе ў выніку шлюбу Соф’і Вярэйскай з А. Гаштольдам Койданаў перайшоў разам зь іншымі местамі да Гаштольдаў. У 1542 годзе ўладальнікам Койданава стаў вялікі князь Жыгімонт Стары, які ў наступным годзе перадаў яго свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У гэты час паселішча стала цэнтрам староства, пазьней графства.
З 1550 году Койданаў знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, за якімі атрымаў вядомасьць значнага асяродку пашырэньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны), а таксама плябанію, школу і шпіталь. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка[5]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, Рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны Рынак, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў
11 ліпеня 1655 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[6]:
…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі. Арыгінальны тэкст (рас.)
…местечко Койданов взяли, и которыя… были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предали и то местечко и посады все выжгли.
|
||
Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У другой палове XVIII стагодзьдзя тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 год у мястэчку было 134 дымы.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Койданава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1774 годам значыцца Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.[7]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[4]. У гэты час тут было 709 двароў, 14 вінакурняў, 10 млыноў, маслабойняў ды іншыя. У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў.
На 1866 год у Койданаве было 234 двары. У 1871 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы ХІХ ст. у Койданаве месьціліся паштовая станцыя, аптэка, паравы млын (11 тыс. чвэрцяў); бровар і воўнабітня; сартаваньне шчаціньня, якое адсюль адпраўлялася ў розныя месты Расейскай імпэрыі[8]. У 1899 годзе ў мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка «Дружына». У канцы XIX — пачатку XX ст. у Койданаве дзеялі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі народная і меская вучэльні, 2 юдэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; штогод праводзілася 6 кірмашоў. У 1917 годзе па скасаваньні забароны польскамоўнай адукацыі ў мястэчку зьявілася сярэдняя школа з выкладаньнем на польскай мове[9].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Койданаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Койданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[10]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Койданаў увайшоў у склад Беларускай ССР[11]. У 1920 годзе ў выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка. У 1924 годзе мястэчка стала цэнтрам раёну (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938 году[12] быў у Менскім раёне).
У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію ў Койданаве[13]. 15 сакавіка 1932 году паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 году бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага[14]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Койданаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Галерэя
рэдагавацьМалюнкі 1918 году
рэдагаваць-
Замак і збор
-
Уваход у збор
-
Збор з боку апсыды
-
Замкавыя вежы
Замак і кальвінскі збор
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1910—14 гг.
-
1910—14 гг.
-
1910—17 гг.
-
1910—17 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1910—17 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1920—41 гг.
-
1930 г.
Касьцёл Сьвятой Ганны
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
Царква Покрыва Багародзіцы
рэдагаваць-
1897 г.
-
1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Іншае
рэдагаваць-
Рынак, 1918 г.
-
Рынак, 1918 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1918 г.
-
Вуліца Слуцкая, 1925 г.
-
Народны дом, 1928 г.
-
Народны дом, 1932 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 47.
- ^ Гісторыя Койданава (рас.). Дзержинский райисполком. Официальный сайт. Праверана 22 ліпеня 2011 г.
- ^ а б Валахановіч А. Дзяржынск // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 252.
- ^ а б Валахановіч А. Койданава // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 127.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 534.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 46.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 43.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 72.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год №№ 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [1](недаступная спасылка).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
- Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005.— 127 s. ISBN 83-88178-26-1.
- Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
- Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
- Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.