Койданаўская воласьць

(Перанакіравана з «Койданаўскае староства»)

Койданаўская воласьць, Койданаўскае староства (да сярэдзіны XVI ст.), Койданаўскае графства (зь сярэдзіны XVI ст. да канца XVIІІ ст.), Койданаўскі маёнтак — буйное фэўдальнае ўладаньне ў Менскім павеце ў XVI—ХІХ стагодзьдзяў. Цэнтар — места Койданаў. З канца XVІ ст. да канца ХІХ ст. у воласьць уваходзіла ад 20 да 66 вёсак.

Да 1483 году належала вялікім князям літоўскім, потым князю Васілю Вярэйскаму (Удалому), пазьней Гаштольдам, з 1542 — вялікім князям Жыгімонту Старому, Жыгімонту Аўгусту. У 1551—1831 гадох уласнасьць Радзівілаў, якія перайменавалі староства ў графства. У 1791 годзе ў Койданаўскім графстве было 1300 валок (26 тыс. дзесяцін) пашы, 2324 сялянскія дымы.

З 1793 году ў Менскім павеце Расейскай імпэрыі. За ўдзел Радзівілаў у вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак, а ў 1878 годзе яго перадалі расейскім чыноўнікам Касакоўскаму і Сакалову (належаў ім да 1917 году).

У 1924 годзе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Койданаўская воласьць, разам зь Велікасельскай, Станькаўскай, Старасельскай і часткай Заслаўскай валасьцей увайшла ў Койданаўскі раён БССР[1].

  1. ^ Валахановіч А. Койданаўская воласць // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 224.

Літаратура

рэдагаваць