Койданаўская самастойная рэспубліка

Ко́йданаўская самасто́йная рэспу́бліка (або Койданаўская незале́жная рэспубліка) — утварэньне, якое існавала на Койданаўшчыне ў лістападзе 1920 году ў нэўтральнай зоне паміж польскім і чырвонаармейскім фронтамі. Рэспубліка праіснавала 4 дні.

Койданаўская самастойная рэспубліка
Койданаўская самастойная рэспубліка

 

Пачатак чэрвеня 1920 году
Сьцяг Койданаўскае самайстойнае рэспублікі
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: За вольную й незалежную Бацькаўшчыну! За вольную Беларусь!
[[Файл:{{{Месцазнаходжаньне}}}|282пкс|Месцазнаходжаньне Койданаўскае самайстойнае рэспублікі]]
Афіцыйная мова беларуская мова (дэ-факта)
Сталіца Койданаў
Найбуйнейшы горад Койданаў
Форма кіраваньня
Галава
Рэспубліка
Павал Калечыц
Незалежнасьць
— партызанка
— абвешчаная
— працяг партызанскае барацьбы

1918—1920 рокі
лістапад 1920 року
1921 рок
Цяпер зьяўляецца часткай Беларусь


Гісторыя

рэдагаваць

Перадумовы

рэдагаваць

Яшчэ ў сьнежні 1918—жніўні 1919 року насельніцтва Койданава й бліжэйшых вёсак, якія трапілі пад мабілізацыю ў Чырвоную армію, не жадаючы ісьці ў войска, зыходзілі ў лес. Калі навакольлі Койданава, у жніўні 1919 году занялі часткі Польскай арміі, то дэзэрціры выйшлі зь лясоў і вярнуліся ў родныя вёскі, у якіх прабылі да бальшавіцкага наступу ў ліпні 1920 году, калі зноў вярнуліся ў лясы, дзе ўжо стваралі партызанскія атрады, якія змагаліся з чырвонамі часткамі да жніўня 1920 року. Абапорнымі пунктамі партызанаў былі вёскі Дзягільна, Касілавічы, Янава, штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільна.

Заняўшы ў 1920 годзе мястэчка Койданава палякі не арганізоўвалі афіцыйна валасной улады, бо прастаялі ў мястэчку тыдзень і адышлі на лінію вёсак Дзягільна — Янава — Косьцевічы — Старая Рудзіца — Баравое — Грыцкаўшчына і далей па рэчцы Вусе. Такім чынам м. Койданава і в. Макаўчыцы (цяпер у складзе Койданава) у лістападзе 1920 г. зрабіліся «нэўтральнай зонай». У гэтай мясцовасьці пачала арганізоўвацца койданаўскія хлопцы, якія не жадалі служыць у чырвоным войску, а таксама сыны сялянаў з найбліжэйшых вёсак.

Першы разгон Рэўкаму

рэдагаваць

Галоўным ініцыятарамі і кіраўнікамі «хэўраў» у ваколіцы былі Павал Калечыц з Койданава, Баравік з в. Бегліч, а таксама Тодар Куль з Макаўчыц, Юзік Пятухоўскі і іншыя. Неўзабаве Койданаўскі Рэўкам выдаў загад, у якім гаварылася, каб усе дэзэрціры добраахвотна зьявіліся ў Рэўкам для накіраваньня іх у вайсковыя часткі. Вядома ж ніхто не зьявіўся. Тады было загадана некалькім чалавекам з тых жа дэзэрціраў ісьці пілаваць у лес дровы. Яны таксама адмовіліся. Рэўкам іх заарыштаваў. Тады тыя, што засталіся на волі, сабраліся (адзін зь іх, Скуратовіч, залез на званіцу царквы і пачаў біць трывогу), усе раптам кінуліся да Рэўкаму, разагналі яго і вызвалілі сваіх арыштованых. Так адбыўся першы разгон Койданаўскага Рэўкаму.

Савецкі журналіст І. Шпілеўскі й Л. Бабровіч у часопісе «Наш край» за 1929 рок пісалі:

У склад хэўры ўваходзілі амаль усе койданаўскія хлопцы-дэзэрціры, якія не жадаюць служыць у Чырвонай арміі, і таксама сыны заможных сялянаў з бліжэйшых вёсак.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В состав банды входили почти все койдановские парни-дезертиры, которые не желающие служить в Красной армии, и также сыны зажиточных крестьян с близлежащих сёл.

Змаганьне з саветамі

рэдагаваць

На другі дзень была прысланая зь Менску дапамога, і «хэўра» была разагнаная. Зноў быў заарганізаваны Рэўкам. Кіраўніком Рэўкама быў прызначаны Гарун, сакратаром — Сыгналоўскі. Новы Рэўкам, жадаючы пазьбегнуць памылак папярэдняга, стварыў у вёсцы атрад міліцыі які ўзначаліў Цінявік. Празь некаторы час частка прыбылага атраду, каля 17 міліцыянэраў, была накіраваная ў в. Рудзіца рэзаць дровы для ўстановаў мястэчка і местачковай беднаты. Прыйшлі палякі і пры дапамозе сялянаў з гэтае вёскі і «дэзэрціраў» заарыштавалі ўсіх атраднікаў і накіравалі ў Рубяжэвічы. Разам зь імі папаўся старшыня Менскага павятовага выканкаму Грузель і вайсковы камісар Ульдукес. Рэўкам у адказ заарыштаваў некалькі палякаў у раёне в. Мікулічы. Быў зроблены абмен. У той жа час па загадзе Койданаўскага Рэўкаму «за здраду» былі заарыштаваныя ўсе мужчыны ад 16 да 60 гадоў в. Рудзіца і прыведзены ў Койданава. «Дэзэрціры» пры дапамозе палякаў узброіліся і мелі свой прыпынак ў Дзягілёнскай і Касілаўскай школах, штаб у Дзягільне, а таксама на фальварку Янава (паблізу Дзягільна) у Шпакоўскага.

Другі разгон Рэўкаму й абвяшчэньне рэспублікі

рэдагаваць

«Дэзэрціры» падкінулі ліст у Рэўкам з патрабаваньнем вызваліць сялянаў в. Рудзіца ў 3-дзённы тэрмін, а самім сысьці зь мястэчка. Пасьля сканчэньня гэтага тэрміну «хэўра» прыйшла ў Койданава і разагнала Рэўкам. Былі адлупцаваныя Сыгналоўскі (сакратар), Ульдукес, Сурба (начальнік міліцыі), якога некалькі разоў зьбіраліся застрэліць, і іншыя. Павал Калечыц са сваімі памагатымі абвясьціў Койданава «Койданаўскай самастойнай рэспублікай» (затым у дасьледчыкаў яна зрабілася «Койданаўская незалежная рэспубліка», а потым «Койданаўская самастойная рэспубліка»). Адначасова рэспубліка была аб’яўлена на ваенным становішчы ўсюды былі расстаўленыя вартаўнікі. У гэты час паблізу Койданава на левым беразе ракі Вусы стаялі Чырвонаармейскія часткі са штабам у сяле Самахвалавічы. Пра гэтые даведаліся чырвонаармейцы й выслалі са свайго штабу ў м. Самахвалавічы ў кірунку Койданава бранявік. Каля мястэчка, сустрэўшы дужы супраціў, ён быў абстраляны і прымушаны вярнуцца назад.

Адбіўшы першы наступ бальшавікоў партызаны сталі арыштоўваць тутэйшых камуністаў. Адначасова з подпісам Колечца выйшаў наказ аб усеагульнай мабілізацыі. У адрозьненьне ад папярэдніх мабілізацыяў, у гэты разь не было дэзэрціраў. Большасьць жыхароў ўсталі на абарону родных вёсак.

«Рэспубліканцы» заарыштавалі савецкі актыў і паставілі сваю ахову мястэчку. Самы чынны ўдзел у гэтай справе прымалі мясцовыя хлопцы: Павал Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Юзік Пятухоўскі, Сікорскі, Міхась, Іван і Казімер Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зэнка Лобачы, Іван Тарнагурскі, Павал Бабраўніцкі, Варатніцкі, Іван Грушэўскі, Юзік Сікорскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка, Драздоўскі, Міхась Мазуркевіч, Тоўсьцік, Іван Быкоўскі, Сачко, Павал Шот, Дудкоўскі і іншыя. На 4-ы дзень існаваньня «Койданаўской самастойнай рэспублікі» да мястэчка падышлі пад поўдзень чырвонаармейскія кавалерыйскія часткі 12 стралковага палку 2-й брыгады і пачалі наступ.

Пасьля страты Койданава

рэдагаваць

Койданаўская Незалежная Рэспубліка праіснавала чатыры дні. Партызаны нягледзячы на ​​жорсткі супраціў не змаглі выстаяць пад націскам 12-га Чырвонагваардэйскага стралковага палку, 2-й брыгады. Яны адступілі да вёскі Дзягільна, разам зь імі сышлі мабілізаваныя койданаўцы. Адсюль партызаны зноў паспрабавалі разьвіць наступленьне на Койданава, але безвынікова.[1]

Пасьля разгрому Койданаўскай рэспублікі, партызаны шчэ доўгі час працягвалі змагацца з савецкай уладай, аперуючы ў раёне вёсак Дзягільна, Янава, Касьцевічы. Пра гэтае згадваюць вышэй названыя аўтары:

Нельга было правесьці выбары ў тутэйшыя органы ўлады, нават за дзьве вярсты ад вёскі, бо ўсе баяліся помсты бандытаў.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Нельзя было провести выборы в местные органы власти, даже за две версты от села, потому что все боялись мести бандитов[2][3]

Яшчэ нейкі час «рэспубліканцы» рабілі невялічкія напады і вялі агітацыю за «вольную Беларусь пад аховай палякаў». Але пасьля заключэньня Рыскай мірнай дамовы 1921 году палякамі адышлі на вызначаную мяжу і «нэўтральная» зона скончылася. Частку «рэспубліканцаў» бальшавікі заарыштавалі, хтосьці сышоў за мяжу ў Польшчу.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шпілеўскі Ів. Т., Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі з 1917 г.) // Наш край. Менск. № 3 (42). 1929. С. 40-43.
  • Шосцік В. Койданаўская самастойная рэспубліка. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.
  • Сідарэвіч А. Неабходнае пасляслоўе. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.
  1. ^ Віцьбіч Юрка. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Стр 106
  2. ^ Віцьбіч Юрка. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Стр 107
  3. ^ І.Ф.Шпілеўскі і Л.А.Бабровіч “Наш край” нарыс “Мястэчка Койданава”. 1929