Астрашыцкі Гарадок
Астрашы́цкі Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўсяжы. Цэнтар сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 2302 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Менску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Менск — Лагойск.
Астрашыцкі Гарадок лац. Astrašycki Haradok | |
Капліца Сьвятой Ганны | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Астрашыцкагарадоцкі |
Вышыня: | 223 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2302 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223054 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′59.9002075188″ пн. ш. 27°41′59.8791503904″ у. д. / 54.06663894653° пн. ш. 27.69996643066° у. д.Каардынаты: 54°3′59.9002075188″ пн. ш. 27°41′59.8791503904″ у. д. / 54.06663894653° пн. ш. 27.69996643066° у. д. |
± Астрашыцкі Гарадок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятой Ганны, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Тышкевічаў.
Назва
рэдагавацьТапонім Астрашы́цкі Гарадо́к[1] складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасьць да вёскі Астрошыцаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Гарадок («Астрашыцкі» дадалося пазьней) датуецца 1567 годам. Паводле інвэнтару 1650 году, у мястэчку існавалі драўляны замак, царква, карчма і крамы; Рынак і 3 вуліцы (Менская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сьцены і 4 кутнія вежы, яго атачалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» ўнутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам разьмяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.
На 1734 год у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвэнтару 1745 году — 30 двароў, драўляны палац, зьвярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[4]. У першай палове XIX ст. за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе разьмяшчалася сабраная Міхалам Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў зьвярынец. На 1886 год у Астрашыцкім Гарадку дзеялі 2 царквы і капліца, працавалі школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крамаў, заезны дом і 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Астрашыцкі Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астрашыцкі Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцкагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам раёну (з 1935 году ў Менскім раёне). Статус Астрашыцкага Гарадку панізілі да вёскі.
На 1987 год у Астрашыцкім Гарадку было 1789 двароў, на 1995 год — 938. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Духаўская царква, каля 1900 г.
-
Палац, да 1918 г.
-
Палац, да 1918 г.
-
Увечары на дарозе ў Лагойск. Л. Дашкевіч, 1923 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1115 муж.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1564 чал.; 1987 год — 1789 чал.[6]; 1995 год — 2390 чал.[7]; 1999 год — 2154 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2302 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца Сьвятой Ганны (1809)
- Могілкі юдэйская
- Сынагога
- Царква Сьвятога Спаса (1943)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XVI ст.)
- Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XVIII—XIX ст стагодзьдзі)
- Царква Сьвятога Духа (1773; Сьвяты Пасад)
Асобы
рэдагаваць- Тацяна Самусенка (1938—2000) — беларуская фэхтавальніца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка
- Уладзімер Содаль (1937—2015; спачыў на тутэйшых могілках) — беларускі літаратуразнаўца, журналіст і краязнаўца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 300.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 131.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
- ^ Jelski A. Gródek (4) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 818.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Віталёва В., Якімовіч Ю. Астрашыцкі Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 222.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 55.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.