Міхал Тышкевіч

Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасьня 1839) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў.

Міхал Тышкевіч
Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст.
Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст.
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Род Тышкевічы
Бацькі Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d]
Марыя Ганна з Галімскіх[d]
Дзеці Бенедыкт Тышкевіч[d] і Юзаф Тышкевіч[d]

Па Радзівілах валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Летувы.

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа Ігнація і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

У расейска-францускую вайну (1812) быў камандзірам 17-га кавалерыйскага палку войска Вялікага Княства Літоўскага, які сфармаваў сваім коштам[1].

У шлюбе зь Янай Карп меў сыноў Яна Канстантына, Юзэфа і Бэнэдыкта, а таксама дачку Яну.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 552.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць