Царква Сьвятога Спаса (Астрашыцкі Гарадок)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Царква Сьвятога Спаса па надбудове купала-цыбуліны
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Каардынаты | 54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.07278° пн. ш. 27.69722° у. д.Каардынаты: 54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.07278° пн. ш. 27.69722° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Царква Сьвятога Спаса |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Астрашыцкім Гарадку. Знаходзіцца на могілках побач з капліцай Сьвятой Ганны. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Астрашыцкім Гарадку збудавалі ў 1943 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта зруб пад 2-схільным дахам, які ў цэнтры завяршаецца 8-гранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасаду далучаецца 3-ярусная (два васьмерыкі на чацьверыку) шатровая званіца. Над апсыдай была вежа з шатровым завяршэньне, якое замянілі купалам-цыбулінай. Гарызантальна ашаляваныя сьцены падзяляліся прастакутнымі аконнымі праёмамі[1] (пазьней іх абклалі цэглай).
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.