Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Праект

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.

Фрыдрых Шылернямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага напрамку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм.

У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены найбуйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. Выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў, трагедыю «Падступства і каханьне», драматычную паэму «Дон Карлас, інфант гішпанскі», псыхалягічную трагедыю «Марыя Сьцюарт» і драму «Вільгэльм Тэль».
(артыкул цалкам…)

Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — штогадовы кірмаш Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе Міністэрствам інфармацыі Беларусі.

Ад заснаваньня яе штолюты больш як 25 гадоў ладзіць «Макбел» пад кіраўніцтвам Зьмітра Макарава. У 2006 годзе ўвялі стан пачэснай госьці-краіны. Зь 2008 году наведваньне зрабілі бясплатным для ўсіх. Зь 2015 году праходзіць у Нацыянальным выстаўным комплексе «БелЭкспа» па праспэкце Пераможцаў, д. 14. Пачэснымі гасьцямі былі: Расея (2006, 2013, 2020), Украіна (2007), Ізраіль (2008), Казахстан (2009), Францыя (2010), Нямеччына (2011), Вэнэсуэла (2012), Кітай (2015), Армэнія (2016), Вялікабрытанія (2017), Сэрбія (2018) і ЗША (2019).
(артыкул цалкам…)

Ізраільскі поп-гурт «Гаколь авэ́р хабі́бі»
Ізраільскі поп-гурт «Гаколь авэ́р хабі́бі»

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Жыровіцкі кляштар
Жыровіцкі кляштар

27 красавіка:

  • 1509 — папа рымскі Юліюс II адлучыў ад Касьцёла Вэнэцыю
  • 1613 — заснаваньне грэка-каталіцкага (вуніяцкага) кляштару ў Жыровічах (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандай Стэфана Грабоўскага атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнае думы Расейскае імпэрыі
  • 1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска
  • 1945Беларусь прынялі ў склад дзяржаваў-заснавальніцаў ААН
  • 1966Андрэй Грамыка зрабіўся першым савецкім дзеячом, якога прыняў Папа Рымскі
  • 1967 — адкрыцьцё Сусьветнае выставы ў Манрэалі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.