1813 (кніга)

кніга Ўладзімера Садоўскага

«1813» — кніга беларускага пісьменьніка Ўладзімера Садоўскага, у якую ўвайшоў раман «1813» у жанры зомбі-горар і пяць фантастычных апавяданьняў.

1813 (кніга)
«1813»
Жанр: проза, зомбі-горар
Аўтар: Уладзімер Садоўскі
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2016
Публікацыя: 2016

Дзеяньне рамана «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 году. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Менскай губэрні на­ведваецца ў госьці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыплямат, кампазытар, а цяпер сэнатар Расейскай імпэрыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­вакольлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцьвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданьняў аўтара.

Узнагароды

рэдагаваць

У сакавіку 2017 году кніга «1813» трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017». У жніўні 2017 году кніга «1813» трапіла ў лонґ-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць