Эпісталярная літаратура

перапіска прыватных ці афіцыйных асобаў, задуманая напачатку альбо пазьней асэнсаваная як мастацкая ці публіцыстычная проза
(Перанакіравана з «Эпісталяграфія»)

Эпісталя́рная літарату́ра (ад грэц. επιστολή — «пасланьне», «ліст»), таксама эпісталягра́фія — ліставаньне прыватных ці афіцыйных асобаў, задуманае напачатку альбо пазьней асэнсаванае як мастацкая ці публіцыстычная проза.

Таксама эпісталярная літаратура — мастацка-публіцыстычны твор у форме пасланьняў, лістоў. Адзін з найбольш яскравых узораў гэтага тыпу эпісталярнай літаратуры ў беларускай старажытнай літаратуры — «Ліст да Абуховіча» (1665). Вялікай публіцыстычнай сілай вызначаюцца «Лісты з-пад шыбеніцы» (1864) Кастуся Каліноўскага.

У эпісталярнай літаратуры закранаюцца найбольш важныя моманты ў жыцьці індывіда — супрацоўніцтва, клопаты, інфармацыя пра блізкіх[1].

Характарыстыка

рэдагаваць

Эпісталярная літаратура разьвілася з бытавой перапіскі, калі форма лістоў ператварылася ў прыём мастацкага апавяданьня, карэспандэнты — у пэрсанажаў, а зьмест падпарадкаваўся асноўным законам мастацкай умоўнасьці.

Яна, згубіўшы двухбаковы характар, ператвараецца ў цыкль лістоў да сапраўднага альбо ўмоўнага адрасата й дапамагае больш дакладна выявіць ідэйна-палітычныя, эстэтычныя погляды дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія вялі перапіску, гісторыю стварэньня літаратурнага твора, вызначыць сувязі паміж майстрамі культуры і г. д.

Кампанэнты

рэдагаваць

Ліст як сродак завочных зносінаў людзей у розных сфэрах жыцьця занадта разнастайны паводле зьместу, што з часам прывяло да своеасаблівай практыкі складаньня цэлых «пісьмоўнікаў», якія падавалі ўзоры лістоў ледзь ня на ўсе выпадкі жыцьця. На працягу стагодзьдзяў сфармавалася кананічная структура ліста, якая ў клясычным варыянце прадугледжвала:

  • прывітаньне (яно ўключала й зварот як першаэлемэнт гэтага структурнага кампанэнта);
  • дамаганьне прыхільнасьці;
  • апавяданьне;
  • просьба;
  • заканчэньне-разьвітаньне.

Кожны ліст павінен быў утрымліваць хоць бы два з названых кампанэнтаў, уключаючы й абавязковыя сэнсавыя формулы:

  • замест пацьверджаньня атрыманьня ліста — праява радасьці з нагоды атрыманьня, што прывязвала гэты ліст да папярэдняй карэспандэнцыі;
  • пытаньне пра здароўе й стан справаў;
  • перад заканчэньнем ліста сьцьвярджэньне, што «больш няма пра што пісаць» і г. д.

З часам зьявілася спэцыяльнае абазначэньне Р. S. (post scrіptum, з лац. «пасьля напісанага»), што азначала неабходнасьць істотнай дапіскі разьвітальнай формулы.

Гісторыя

рэдагаваць

Антычнасьць

рэдагаваць

Эпісталяграфія бярэ свой пачатак з антычнасьці. Грэцкая і асабліва рымская літаратуры ўтрымліваюць ўзоры раньняй эпісталярнай літаратуры — лісты Марка Туліюса Цыцэрона, Гарацыюса, Сэнэкі, Плінія Малодшага й іншых.

Ужо старажытныя рыторыкі ўводзілі правілы перапіскі і ўзоры лістоў, навучалі мастацтву складаньня лістоў, падкрэсьліваючы адрозьненьні эпісталярнай і літаратурна-мастацкай творчасьці.

Новы і найноўшы час

рэдагаваць

У канцы XIX стагодзьдзя гэтую форму выкарыстоўвалі невядомыя аўтары, якія пісалі пад псэўданімамі Даніла Баравік («Пісьмы пра Беларусь»), Шчыры Беларус («Пасланьне да землякоў-беларусаў»). Ананімна надрукавана пасланьне «Да беларускай моладзі». Эпісталярным жанрам карысталіся Цётка (апавяданьне «Навагодні ліст»), Максім Гарэцкі (апавяданьне ў лістах «У чым яго крыўда?»), элемэнты эпісталярнай літаратуры ёсьць у яго аповесьці «Мэлянхолія», рамане «Камароўская хроніка», у творах Якуба Коласа «На прасторах жыцьця»), Міхася Зарэцкага (зборнік апавяданьняў «42 дакумэнты і Двое Жвіроўскіх»). У беларускай літаратуры канца XX стагодзьдзя да эпісталярнага жанру зьвярталіся Леанід Левановіч (аповесьць «Якар надзеі»), П.Кавалёў (кніга аповесьцяў і апавяданьняў «Пакінь нас, трывога»); яго элемэнты сустракаюцца ў творах Уладзімера Караткевіча, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Яўгеніі Янішчыц; жанр выкарыстоўваюць Юрка Віцьбіч, Антон Адамовіч, Янка Запруднік, Кастусь Акула, Віктар Чабатарэвіч, Уладзімер Клішэвіч, Натальля Арсеньнева[2].

Літаратура

рэдагаваць

На беларускай мове

рэдагаваць

Іншамоўная

рэдагаваць
  • Літературознавчий словник-довідник (укр.) / за редакцією Р. Т. Гром’яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — Кіеў: ВЦ «Академія», 2007.
  • Епістолографія // Універсальний словник-енциклопедія (укр.). — 4-те вид. — Кіеў: Теза, 2006.
  • Епістолографія // Літературознавча енциклопедія: у 2 т. (укр.) / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів.. — Київ: ВЦ «Академія», 2007. — Т. 1: А — Л. — С. 341.