Рафаэль Надаль
Рафаэ́ль Нада́ль Парэ́ра (па-гішпанску: Rafael Nadal Parera; нар. 3 чэрвеня 1986) — гішпанскі тэнісіст, першая ракетка сьвету ў адзіночным разрадзе з 18 жніўня 2008 году па 4 ліпеня 2011. Алімпійскі чэмпіён 2008 году ў адзіночным разрадзе. Пачатак прафэсійнай кар’еры — 2001.
Рафаэль Надаль | |
Краіна | Гішпанія |
---|---|
Пражывае ў | Манакор, Маёрка, Гішпанія |
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 1986[1][2][3][…] (38 гадоў) |
Рост | 1,85 м |
Вага | 85 кг |
Пачатак кар’еры | 2001 |
Канец кар’еры | 2024 і 20 лістапада 2024 |
Працоўная рука | левая, бэк-хэнд абедзьвюмя |
Прызавыя грошы | $134 640 719 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 1068—220 (82.9%) |
Тытулаў | 94 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (18 жніўня 2008) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | перамога (2009, 2022) |
Францыя | перамога (2005, 2006, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022) |
Ўімбэлдан | перамога (2008, 2010) |
ЗША | перамога (2010, 2013, 2017, 2019) |
Асноўныя турніры | |
Алімпіяда | Залаты мэдаль (2008) |
Парны разрад | |
Матчаў | 105—62 |
Тытулаў | 8 |
Найвышэйшы рэйтынг | 26 (8 жніўня 2005) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | 3-ці раўнд (2004, 2005) |
Ўімбэлдан | 2-і раўнд (2005) |
ЗША | паўфінал (2004) |
Рафаэль Надаль у Вікісховішчы |
Пляменьнік былога гульца футбольнага клюбу «Барсэлёна» Мігеля Анхэля Надаля.
Нарадзіўся, жыве і трэніруецца ў мястэчку Манакор на Маёрцы (Балеарскія астравы). Чэмпіён Адкрытага чэмпіянату Францыі Roland Garros 2005 году (самы малады пераможца за апошнія 23 гады — Надалю споўнілася 19 гадоў за два дні да фіналу).
Кар’ера
рэдагавацьЗ 25 ліпеня 2005 году па 17 жніўня 2008 году на працягу 161 тыдня Надаль бесьперапынна зьяўляўся другой ракеткай сьвету ў адзіночным разрадзе. Дасягнуўшы другога месца ў рэйтынгу ва ўзросьце 19 гадоў ён паўтарыў дасягненьне Барыса Бэкера, які таксама займаў другое месца ў такім жа юным, падлеткавым узросьце.
Нягледзячы на тое, што Рафаэль гуляе левай рукой, у жыцьці ён праўша.
Надалю належыць рэкорд па колькасьці выйграных запар матчаў на адным пакрыцьці — з 8 красавіка 2005 году па 20 траўня 2007 году ён атрымаў 81 перамогу на грунце. Пераможная сэрыя пачалася пасьля паразы ад Ігара Андрэева на турніры ў Валенсіі і была перапыненая Роджэрам Фэдэрэрам, які атрымаў перамогу ў фінале турніру сэрыі Мастэрс у Гамбургу зь лікам 2-6 6-2 6-0. Папярэдні рэкорд быў усталяваны знакамітым аргентынскім тэнісістам Гільерма Віласам — 53 перамогі. Рэкорд Віласа пратрымаўся 29 гадоў з 1977 і лічыўся практычна недасяжным. За гэтыя 2 зь лішнім гады без параз Надаль выйграў 16 турніраў на грунце.
Рафаэль Надаль чатырохразова запар (2005—2008) перамагаў на Адкрытым чэмпіянаце Францыі.
Пераможца Ўімблдонскага турніру 2008 году. Выйграўшы ў фінале ў Роджэра Фэдэрэра зь лікам 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 (матч працягваўся рэкордныя для фіналаў Уімблдона 4 гадзіны 48 хвілін), Надаль стаў першым тэнісістам з 1980 году (пасьля Бьёрна Борга), якому атрымалася выйграць у адзін год Ўімблдон і Ралан Гарос.
Уладальнік Кубка Дэвіса 2004 у складзе зборнай Гішпаніі.
Балянс асабістых сустрэч (па стане на 17 жніўня 2008):
- 23 — 10 з Роджэрам Фэдэрэрам
- 23 — 19 з Новакам Джокавічам
- 5 — 6 з Мікалаем Давыдзенка
- 7 — 3 з Эндзі Родзікам
- 22 — 6 з Давыдам Фэрэрам
- 13 — 0 з Рышарам Гаске
- 4 — 3 з Джэймсам Блэйкам
- 7 — 3 з Фэрнанда Ганзалесам
- 7 — 0 з Томі Рабрэда
- 5 — 2 з Давыдам Налбандзянам
Фіналы турніраў Вялікага Шлема ў адзінкавым разрадзе (30)
рэдагавацьПерамогі (22)
рэдагавацьГод | Турнір | Супраціўнік | Лік |
2005 | Ралян Гарос | Марыяна Пуэрта | 6-76 6-3 6-1 7-5 |
2006 | Ралян Гарос (2) | Роджэр Фэдэрэр | 1-6 6-1 6-4 7-64 |
2007 | Ралян Гарос (3) | Роджэр Фэдэрэр | 6-3 4-6 6-3 6-4 |
2008 | Ралян Гарос (4) | Роджэр Фэдэрэр | 6-1 6-3 6-0 |
2008 | Ўімбэлдан | Роджэр Фэдэрэр | 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 |
2009 | Аўстраліян Оўпэн | Роджэр Фэдэрэр | 7-5 3-6 7-63 3-6 6-2 |
2010 | Ралян Гарос (5) | Робін Содэрлінг | 6-4 6-2 6-4 |
2010 | Ўімбэлдан (2) | Тамаш Бэрдых | 6-3 7-5 6-4 |
2010 | ЮС Оўпэн | Новак Джокавіч | 6-4 5-7 6-4 6-2 |
2011 | Ралян Гарос (6) | Роджэр Фэдэрэр | 7-5 7-63 5-7 6-1 |
2012 | Ралян Гарос (7) | Новак Джокавіч | 6-4 6-3 2-6 7-5 |
2013 | Ралян Гарос (8) | Давід Ферэр | 6-3 6-2 6-3 |
2013 | ЮС Оўпэн (2) | Новак Джокавіч | 6-2 3-6 6-4 6-1 |
2014 | Ралян Гарос (9) | Новак Джокавіч | 3-6 7-5 6-2 6-4 |
2017 | Ралян Гарос (10) | Стэн Ваўрынка | 6-2 6-3 6-1 |
2017 | ЮС Оўпэн (3) | Кэвін Андэрсан | 6-3 6-3 6-4 |
2018 | Ралян Гарос (11) | Дамінік Цім | 6-4 6-3 6-2 |
2019 | Ралян Гарос (12) | Дамінік Цім | 6-3 5-7 6-1 6-1 |
2019 | ЮС Оўпэн (4) | Данііл Мядзьведзеў | 7-5 6-3 5-7 4-6 6-4 |
2020 | Ралян Гарос (13) | Новак Джокавіч | 6-0 6-2 7-5 |
2022 | Аўстраліян Оўпэн (2) | Данііл Мядзьведзеў | 2-6 6-75 6-4 6-4 7-5 |
2022 | Ралян Гарос (14) | Каспэр Руд | 6-3 6-3 6-0 |
Паразы (8)
рэдагавацьГод | Турнір | Супраціўнік | Лік |
2006 | Wimbledon | Роджэр Фэдэрэр | 6-0 7-65 6-7² 6-3 |
2007 | Wimbledon (2) | Роджэр Фэдэрэр | 7-67 4-6 7-6³ 2-6 6-2 |
2011 | Wimbledon (3) | Новак Джокавіч | 4-6 1-6 6-1 3-6 |
2011 | ЮС Оўпэн | Новак Джокавіч | 2-6 4-6 7-63 1-6 |
2012 | Аўстраліян Оўпэн | Новак Джокавіч | 7-5 4-6 2-6 7-65 5-7 |
2014 | Аўстраліян Оўпэн (2) | Стэн Ваўрынка | 3-6 2-6 6-3 3-6 |
2017 | Аўстраліян Оўпэн (3) | Роджэр Фэдэрэр | 4-6 6-3 1-6 6-3 3-6 |
2019 | Аўстраліян Оўпэн (4) | Новак Джокавіч | 3-6 2-6 3-6 |
Фіналы турніраў у адзінкавым разрадзе (39)
рэдагавацьПерамогі (31)
рэдагаваць
|
|
№ | Дата | Турнір | Пакрыцьцё | Супраціўнік у фінале | Лік |
1. | 15 жніўня 2004 | Сопат, Польшча | Грунт | Хасэ Акасуса | 6-3 6-4 |
2. | 19 лютага 2005 | Коста дэ Саўп, Бразылія | Грунт | Альбэрта Марцін | 6-0 6-7² 6-1 |
3. | 26 лютага 2005 | Акапулька, Мэксыка | Грунт | Альбэрт Монтанэс | 6-1 6-0 |
4. | 17 красавіка 2005 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | Гільерма Корыа | 6-3 6-1 0-6 7-5 |
5. | 24 красавіка 2005 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | Хуан Карлас Фэрэра | 6-1 7-64 6-3 |
6. | 8 траўня 2005 | Рым, Італія | Грунт | Гільерма Корыа | 6-4 3-6 6-3 4-6 7-66 |
7. | 5 чэрвеня 2005 | Roland Garros, Францыя | Грунт | Марыяна Пуэрта | 6-76 6-3 6-1 7-5 |
8. | 10 ліпеня 2005 | Баштад, Швэцыя | Грунт | Томаш Бэрдых | 2-6 6-2 6-4 |
9. | 24 ліпеня 2005 | Штутгарт, Нямеччына | Грунт | Гастон Гаўдыё | 6-3 6-3 6-4 |
10. | 14 жніўня2005 | Манрэаль, Канада | Хард | Андрэ Агасі | 6-3 4-6 6-2 |
11. | 18 верасьня 2005 | Пэкін, Кітай | Хард | Гільерма Корыа | 5-7 6-1 6-2 |
12. | 23 кастрычніка 2005 | Мадрыд, Гішпанія | Хард (I) | Ян Любічыч | 3-6 2-6 6-3 6-4 7-6³ |
13. | 4 сакавіка 2006 | Дубай, ЗАЭ | Хард | Роджэр Фэдэрэр | 2-6 6-4 6-4 |
14. | 23 апр 2006 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 6-2 6-7² 6-3 7-65 |
15. | 30 красавіка 2006 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | Томі Рабрэда | 6-4 6-4 6-0 |
16. | 14 траўня 2006 | Рым, Італія | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 6-70 7-65 6-4 2-6 7-65 |
17. | 11 чэрвеня 2006 | Roland Garros, Францыя | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 1-6 6-1 6-4 7-64 |
18. | 18 сакавіка 2007 | Індыян Ўэлс, ЗША | Хард | Новак Джокавіч | 6-2 7-5 |
19. | 22 красавіка 2007 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 6-4 6-4 |
20. | 29 красавіка 2007 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | Гільерма Каньяс | 6-3 6-4 |
21. | 13 траўня 2007 | Рым, Італія | Грунт | Фэрнанда Ганзалес | 6-2 6-2 |
22. | 10 чэрвеня 2007 | Roland Garros, Францыя | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 6-3 4-6 6-3 6-4 |
23. | 22 ліпеня 2007 | Штутгарт, Нямеччына | Грунт | Станіслас Ваўрынка | 6-4 7-5 |
24. | 27 красавіка 2008 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 7-5 7-5 |
25. | 4 траўня 2008 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | Давыд Фэрэр | 6-1 4-6 6-1 |
26. | 18 траўня 2008 | Гамбург, Нямеччына | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 7-5 6-7³ 6-3 |
27. | 8 чэрвеня 2008 | Roland Garros, Францыя | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 6-1 6-3 6-0 |
28. | 15 чэрвеня 2008 | Лёндан, Вялікабрытанія | Трава | Новак Джокавіч | 7-66 7-5 |
29. | 6 ліпеня 2008 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | Роджэр Фэдэрэр | 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 |
30. | 27 ліпеня 2008 | Таронта, Канада | Хард | Нікалас Кіфэр | 6-3 6-2 |
31. | 17 жніўня 2008 | Алімпіяда, Пэкін, Кітай | Хард | Фэрнанда Гансалес | 6-3 7-6² 6-3 |
Паразы (8)
рэдагаваць№ | Дата | Турнір | Пакрыцьцё | Супраціўнік у фінале | Лік |
1. | 12 студзеня 2004 | Оклэнд, Новая Зэляндыя | Хард | Дамінік Грбаты | 4-6 6-2 7-5 |
2. | 3 красавіка 2005 | Маямі, ЗША | Хард | Роджэр Фэдэрэр | 2-6 6-74 7-65 6-3 6-1 |
3. | 9 ліпеня 2006 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | Роджэр Фэдэрэр | 6-0 7-65 6-7² 6-3 |
4. | 20 траўня 2007 | Гамбург, Нямеччына | Грунт | Роджэр Фэдэрэр | 2-6 6-2 6-0 |
5. | 8 ліпеня 2007 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | Роджэр Фэдэрэр | 7-64 4-6 7-6³ 2-6 6-2 |
6. | 4 лістапада 2007 | Парыж, Францыя | Хард (I) | Давыд Налбандзян | 6-4 6-0 |
7. | 6 студзеня 2008 | Чэнай, Індыя | Хард | Міхаіл Южны | 6-1 6-0 |
8. | 6 красавіка 2008 | Маямі, ЗША | Хард | Мікалай Давыдзенка | 6-4 6-2 |
Інвэнтар
рэдагавацьАдзежа і абутак — Nike. Ракетка — Babolat AeroPro Drive Cortex.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Collins B. The Bud Collins History of Tennis (анг.): An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 676. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б http://espn.go.com/tennis/player/videos/_/id/261/rafael-nadal
- ^ а б http://espn.go.com/tennis/player/results/_/id/261/rafael-nadal