Віталь Неўскі

беларускі астраном-аматар

Віта́ль Мікала́евіч Не́ўскі — беларускі астраном-аматар.

Віталь Неўскі
Віталь Неўскі, беларускі астраном-аматар
Віталь Неўскі, беларускі астраном-аматар
Дата нараджэньня не пазьней за 1995
Месца нараджэньня
Занятак астраном
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Неўскі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Цікавіцца астраноміяй пачаў у школе, наведваў астранамічны гурток Станцыі юных тэхнікаў пад кіраўніцтвам Уладзімера Голубева. Тады сабраў свой уласны тэлескоп, а ў 1992 року разам з бацькам пабудаваў у Заходніках(d) пад Віцебскам астранамічную абсэрваторыю(d) — першую прыватную ў Беларусі[2][3].

У 1992—1994 роках служыў у войску. Навучаўся ў Віцебскім тэхналягічным унівэрсытэце[4]. Працаваў у расейскім Астранамічным навуковым цэнтры[3].

Адкрыў пэрыядычную камэту C/2013 V3(d) і стаў адным з адкрывальнікаў камэты C/2012 S1(d)[2].

За адкрыцьцё вышэйпамянёных камэтаў двойчы атрымліваў прэмію Ўілсана(d) (2013, 2014).

Адкрытыя астэроіды[a]: 6
(216897) Голубеў 24.04.2009
(264061) Віцебск 23.09.2009
(269567) Бахтынаў 24.11.2009
(269589) Крачко 10.12.2009
(279274) Шурпакоў 19.11.2009
  1. ^ Абноўлена 7 кастрычніка 2022. Уключаныя толькі астэроіды з прызначанымі назвамі.
  1. ^ Деревня с видом на космос. Виталий Невский и его необычное увлечение // Віцьбічы (белар.) — 2023.
  2. ^ а б Влюблённые в звёздное небо: Виталий Невский и Владимир Голубев (рас.) Культура. Народныя навіны Віцебска (11 чэрвеня 2015). Праверана 24 кастрычніка 2024 г.
  3. ^ а б Драздова, Натальля (23 верасьня 2023) Деревня с видом на космос. Виталий Невский и его необычное увлечение (рас.) Грамадзтва. ВіцьбічыПраверана 24 кастрычніка 2024 г.
  4. ^ Пукшанскі, Аляксандар (27 чэрвеня 2015) „Зорная скарбонка“ Неўскага З жыцьця, Грамадзтва. ЗвяздаПраверана 24 кастрычніка 2024 г.