Міхаіл Ерамец
Міхаі́л Іва́навіч Ераме́ц (3 студзеня 1949, Пінская вобласьць, БССР — 16 лістапада 2024, Майнц, Нямеччына) — беларускі экспэрымэнтальны фізык у галіне высокіх ціскаў, хіміі і матэрыялазнаўства.
Міхаіл Ерамец | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1949[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 2024[1] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Сябра ў | Міжнародная асацыяцыя прасунутых матэрыялаў[d] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Пінскую сярэднюю школу №3 (1966), Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут. У 1978 року атрымаў доктарскую ступень у маскоўскім Інстытуце агульнай фізыкі Акадэміі навук СССР.
Працаваў у Інстытуце фізыкі высокіх ціскаў АН СССР (Траецк), займаў пасаду кіраўніка аддзелу фізыкі высокіх ціскаў. Пасьля развалу СССР працаваў ва Ўнівэрсытэце П’ера і Марыі Кюры (Францыя), Нацыянальным інстытуце матэрыялазнаўства і Осацкім унівэрсытэце (Японія), геафізычнай лябараторыі Інстытуту Карнэгі (ЗША), Кларэнданавай лябараторыі Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).
З 2001 року працаваў у Хімічным інстытуце Макса Плянка ў Майнцы (Нямеччына). Працаваў у галіне высокатэмпэратурнай звышправоднасьці мэталавадародных і вадароднабагатых злучэньняў. Ягоная каманда адкрыла эфэкт звышправоднасьці пад высокім ціскам у гідрыдзе лянтану пры рэкордна высокай тэмпэратуры 250 K (-23 °C).