Прэмія імя Францішка Аляхновіча

беларуская літаратурная ўзнагарода

Прэ́мія імя́ Франці́шка Аляхно́віча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні. Заснаваная ў 2013 годзе. Пераможца вызначаецца 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека[1]. З 2020 году арганізатары вызначылі новую дату абвяшчэньня ляўрэатаў — 15 лістапада, у сусьветны Дзень зьняволенага пісьменьніка, які ад 1981 году адзначае Міжнародны ПЭН[2].

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

Сьпіс ляўрэатаў

рэдагаваць
  • Ігар Аліневіч, Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.
  • Сяргей Аўчыньнікаў, Путешествие [апавяданьне] (рукапіс).
  • Юры Бандажэўскі, Турма і здароўе: Парады прафэсара мэдыцыны. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.
  • Алесь Бяляцкі, Асьвечаныя беларушчынай. — Менск, 2012.; «Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», №66.
  • Зьміцер Дашкевіч, Гумавы тапак (рукапіс); Чарвяк [аповесьць]. — «Наша Ніва», №26 ад 17.07.2013 — №31 ад 21.08.2013.
  • Зьміцер Карпіцкі, Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).
  • Алесь Кіркевіч, Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», №53, 2011; Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).
  • Сяржук Клачкоў, Турэмны дзённік (рукапіс).
  • Анатоль Лябедзька, 108 дзён і начэй у засценках КДБ: Дзённік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.
  • Павал Севярынец, Беларуская глыбіня. — «Наша Ніва», №33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.
  • Аляксандар Францкевіч, Абдымі мяне мацней [апавяданьне]. — 2013.
  • Ірына Халіп, Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).