Царква Сьвятой Тройцы (Ула)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ула |
Каардынаты | 55°13′42.89″ пн. ш. 29°14′31.100″ у. д. / 55.2285806° пн. ш. 29.24197222° у. д.Каардынаты: 55°13′42.89″ пн. ш. 29°14′31.100″ у. д. / 55.2285806° пн. ш. 29.24197222° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) ва Уле. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на беразе ракі Улы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) ва Уле збудавалі ў 1896 годзе.
За савецкім часам царкву зачынілі. Пацярпела ў час Другой сусьветнай вайны. У 1990-я гады будынак аднавілі.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм сымэтрычнай падоўжна-восевай кампазыцыі: узьнятыя на высокі цокаль званіца над прытворам, прастакутная трапезная, кубападобная заля з бакавымі крыламі, паўкруглая апсыда з бакавымі 3-граннымі прыдзеламі. У сылюэце пануе купал-цыбуліна шатровай званіцы (васьмярык на чацьверыку). 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму ўздымаецца на два ярусы кілепадобных какошнікаў і завяршаецца цэнтральнай і чатырма кутнімі купаламі-цыбулінай на цыліндрычных барабанах. Атынкаваныя фасады завяршаюцца філёнгавымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі. Яны маюць насычаную архітэктурную плястыку: квадратныя шырынкі па цокалі і кутніх лапатках, кутнія бочкападобныя калёнкі, нішы, філёнгі і шматлікія падзелы, пазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Аркавыя галоўкі і бакавыя ўваходныя і аконныя праёмы аздабляюцца кілепадобнымі ліштвамі.
Усярэдзіне мае дынамічную камазыцыю: скрыжаваньне перакрытых цыліндрычнымі скляпеньнямі галоўнага і папярочных нэфаў раскрываецца ў скляпеньне сяродкрыжжа з адкрытым у яго цыліндрычным сьветлавым барабанам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
17 ліпеня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Помнік каля царквы
-
З боку Дзьвіны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 197.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.