Мышанка (рака)

рака ў Беларусі

Мыша́нка, Мі́ша — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 930 км². Выдатак вады ў вусьці 4,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Мышанка
лац. Myšanka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Буйнявічаў
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьце́йская во́бласьць
Даўжыня 109 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,9 м³/с
Плошча басэйну 930 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Новая Мыш.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Малатоўка, Мутвіца

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша каля вёскі Буйнявічаў Баранавіцкага раёну, цячэ Баранавіцкай раўнінай, упадае ў Шчару за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Сяльцу Івацэвіцкага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 500—800 м. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400—600 м. Рэчышча ад вёскі Агароднікаў да вёскі Новай Мышы (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцназьвілістае; шырыня яго 10—12 м, у ніжняй плыні месцамі да 40 м.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалесься, Магілянаў і Жалезьніцы сажалкі (плошчай 0,06 км², 0,7 км² і 0,04 км²). Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

У літаратуры

рэдагаваць

Беларускі паэт Ян Чачот зьвяртаўся да вобразу гэтае ракі ў сваёй балядзе «Мышанка».

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 255.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць