Іса

рака ў Беларусі

І́са — рака ў Беларусі, правы прыток Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Рака
Іса
лац. Isa
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Серабрышча
Вусьце Шчара
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 62 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,6 м³/с
Плошча басэйну 554 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёну, упадае ў Шчару ў межах Слоніму. Часткова цячэ тэрыторыяй біялягічнага заказьніку Слонімскі.

Даліна трапэцападобная. Абалона чаргуецца па берагох, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плыні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Зьвераўшчыны (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічаў да вёскі Нагуевічаў (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічаў плаціны[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 186.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.