Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Гарадзі́шчанскі сельсаве́т (да 2013 году — Гарадзішчанскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Гарадзішча.
ГісторыяРэдагаваць
26 чэрвеня 2013 году Гарадзішчанскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавету таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезьніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорная, Несьцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[1][2].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(рас.)
- ^ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(рас.) Праверана 2 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2015 г.