Арон Касьцялянскі
Аро́н Касьцяля́нскі (на ідышы: ארון קאסטיאליאנסקי) (1891, Бабруйск — 17 верасьня 1934,Масква) — беларускі, габрэйскі мастак, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Варыянты прозьвішча: Касталянскі; Кастэлянскі; Кашталянскі. Крыптанімы: А. К.; К.
Арон Касьцялянскі лац. Aron Kaścialanski | |
Дата нараджэньня | 1891 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1934 |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Кіеўская мастацкая вучэльня |
Занятак | маляр |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьАрон нарадзіўся ў сям’і бабруйскага купца 1-й гільдыі (капітал — 30 000 руб.) Бенцыён Гешэль Мардухаў Касьцялянскага, што з канца дзевятнаццатага стагодзьдзя гандляваў тканінамі ў Бабруйску й жыў у доме Марголіна на Радзіёнаўскай вуліцы[1][2]. Пасьля пажару 1902 года пабудаваў вялікі мураваны дом на Мураўёўскай вуліцы (суч. Сацыялістычная вуліца, 79)(53°08′01.86″ пн. ш. 29°13′37.85″ у. д. / 53.13385° пн. ш. 29.2271806° у. д.), у якім разьмяшчалася крама тканін (мануфактуры) і кватэры[3][4]. У 1908 годзе Гешэль Касьцялянскі разам з кампаньёнам Абрамам Тыкціным адчыняюць тартак на рацэ Бярэзіне. Прадпрыемства было абсталяванае паравой машынай — лякамабілем на 14 конскіх сіл. Там працавала 12 працоўных. Выпрацаваныя дошкі па чыгунцы адпраўляюцца на поўдзень, ва ўкраінскія месты[5][6][7].
Юны Арон вучыўся у хэдары, затым у гімназіі й нарэшце — у 1910-я вучыўся Кіеўскай мастацкай вучэльні. Быў прызваны ў войска ў 1914 годзе й служыў у Рызе да 1918-га. Быў паранены й некалькі месяцаў правёў у шпіталі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Арон быў абраны ў Савет салдацкіх дэпутатаў. Далей жыў у Бабруйску з 1918 году. Удзельнік выставы «Рэвалюцыйнае мастацтва» у Бабруйску ў 1919 году. У Менску з 1921 году выкладаў у мастацкай студыі ў клюбе імя КІМа, дзе вучылася чалавек 15 моладзі. Ён прымае актыўны ўдзел у арганізацыі й рабоце Саюзу працаўнікоў мастацтваў (Працмастацтва). Працаваў у габрэйскіх сэктарах Белдзяржмузэя й Інбелкульта. Сакратар Камісіі па вывучэньні мастацтва габрэйскага адзьдзела Інстытута беларускай культуры (1927). Уваходзіў у выставачныя камітэты па арганізацыі Ўсебеларускіх выстаў.
Як сакратар Саюзу працаўнікоў мастацтваў (Працмастацтва),[8] Арон Касьцялянскі стаяў ля вытокаў стварэньня Саюзу мастакоў Беларусі у 1933 годзе, быў ускладзе камісіі па стварэньні й быў абраны сакратаром аргкамітэта па стварэньню Саюзу мастакоў Беларусі, а старшынёй аргкамітэта быў абраны Павал Гаўрыленка[9].
З канца 1920-х мастака сталі мучыць моцныя галаўныя болі, калі яны сталі невыносныя, Касьцялянскага павезьлі да вядомага нейрахірурга Бурдэнка ў Маскву на кансультацыю. Дыягнаставалі пухліну мозгу. Пасьля першай апэрацыі Арон Касьцялянскі страціў зрок на адно вока. Мастак памёр 17 верасьня 1934 году й пахаваны на могілках, тэрытарыяльна бліжэйшага да шпіталя, Данскога манастыра. Памёр Арон Рыгоравіч аплаканы роднымі й вядома яго месца пахаваньня і невядома, як склаўся б яго лёс усяго трыма гадамі пазьней.
Творчасьць
рэдагавацьАрон Касьцялянскі ў 1920-я быў патрыётам беларускага габрэйства, шанаваў матчыну мову ідыш, прасіў кіраўніцтва Віцебскага тэхнікума арганізаваць асобнае аддзяленьне, бо большасьць яго вучняў былі габрэямі. Як сакратар габрэйскай сэкцыі Інбелкульту ў, пачатку 1920-х езьдзіў кожнае лета са сваім сябрам мастаком Меерам Аксэльродам у экспэдыцыі для замалёвак сынагог у навакольлі Менску — у Слуцак, Сьмілавічы, Лагойск. Мастакі жылі ў хатах мясцовых жыхароў, каб глыбей увайсьці ў народнае асяродзьдзе. На першай Усебеларускай мастацкай выставе экспанаваліся жывапісныя палотны Касьцялянскага, тыповыя для габрэйскага мастака: эцюды з цыклу «Мястэчка», у тым ліку, карціну «Сынагога ў Нароўлі» 1923 года — выяву старой драўлянай пабудовы XVIII стагодзьдзя, у 1936-м разбуранай.
Адзін зь ініцыятараў па стварэньня й намесьнік старшыні «Усебеларускага абʼяднаньня мастакоў» у 1927 годзе[10]. У 1930 годзе Арон Касьцялянскі, Меер Аксэльрод, Абрам Бразэр, Майсей Горшман, Аляксандар Грубэ, Леў Зэвін, Вячаслаў Руцай выйшлі з «УАМ» і ўтварылі Рэвалюцыйнае абʼяднаньне мастакоў Беларусі (РАМБ). Чальцы аб’яднаньня «РАМБ» прынялі ўдзел у 4-й Усебеларускай мастацкай выставе[11].
Рамантычны пэрыяд творчасьці Касьцялянскага й яго пошукі габрэйскай своеасаблівасьці скончыліся ў 1931-м. Дзейнасьць членаў РАМБа крытыкуецца за «скочваньне на рэйкі буржуазнага мастацтва» і «недаацэнку рэалістычных традыцый рускага мастацтва XIX стагодзьдзя». У сьнежні 1931-га году ў Менску прайшла партыйная канфэрэнцыя, на якой мастакі прызналі свае памылкі й заявілі пра гатоўнасьць перабудавацца ў бок актуалізацыі зьместу й перагляду фармальных пазыцый. Партыя бальшавікоў патрабавала ад мастака выяў калектывізацыі й індустрыялізацыі, стварэньня «Магнітабуду мастацтва»[12], партрэтаў ударнікаў, арганічнай сувязі з рабочай клясай і служэньня ідэям пралетарыяту, выкананьня сваімі карцінамі пяцігодкі ў чатыры гады[13][14]. Аб’яднаньне спыніла сваё існаваньне ў 1932-м, пасьля адмены ўсялякіх мастацкіх таварыстваў у сувязі з пастановай ЦК УсеКП(б) ад 23 красавіка 1932 году[15][16][17].
Ён удзельнічаў ва ўсіх «Усебеларускіх мастацкіх выставах». У каталёгах выстаў згадваюцца каля 50 яго твораў. Усё гэта незваротна страчана ў гады вайны. У Нацыянальным мастацкім музэі захоўваюцца тры творы: «Сынагога ў Нароўлі» (1923), «Піянэры» (1927), «Швачка» (1931) і партрэт, напісаны Меерам Аксэльродам на пачатку 1930-х.
Яго артыкулы пра мастакоў і беларускае мастацтва друкаваліся ў часопісах שטערן, Узвышша, Мастацтва і рэвалюцыя, газэтах ЛіМ, Звязда і іншых. Часопіс שטערן у 1927 годзе надрукаваў яго нарыс пра мастака Юдэля Пэна. Па прапанове Уладзімер Дубоўка, весьці рубрыку пра мастацтва, зьявіўся артыкул у трэцім нумары беларускага часопіса «Узвышша» за 1929 год «Шляхі выяўленчага мастацтва БССР»[18] ў адказ на выхад у тым жа годзе «Правадыра па беларускаму мастацтву БДМ»[19] Міколы Шчакаціхіна й Вацлава Ластоўскага. У пачатку 1930-х ён працаваў у Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук, дасьледаваў творчасьць мастакоў, сваіх сучасьнікаў: Юдэля Пэна, Міхася Філіповіча і іншых[20].
У 1932-м у маскоўскім выдавецтве выйшла кніга «Выяўленчае мастацтва БССР» з прадмовай Ільлі Гурскага й ўступным артыкулам Арона Касьцялянскага. Яе можна разглядаць, як спробу рэабілітавацца перад уладай, прызнаць усе памылкі й стаць на новыя рэйкі сацыялістычнага рэалізму. Кніга сёньня каштоўна тым, што дазваляе атрымаць уражаньне па шматлікіх чорна-белых рэпрадукцыях пра беларускае мастацтва 1920-х, якое амаль цалкам страчанае. Касьцялянскі застаўся, на пачатку 1930-х, адным зь нешматлікіх ацалелых беларускіх мастацкіх крытыкаў былога Інстытута беларускай культуры|Інбелкульту. Пра беларускае мастацтва, прымеркаваныя да дэкады беларускага мастацтва ў Маскве 1940 году, пісалі ўжо маскоўскія дасьледчыкі[21]. У 1947 годзе падчас барацьбы з касмапалітызмам імя мастака, які сфармуляваў галоўныя пастуляты савецкай беларускай мастацкай ідэалёгіі, быў канчаткова дыскрэдытаваны, як мастак — забыты.
Сямʼя
рэдагаваць- У 1920 годзе, у 29-гадовым узросьце, шлюб з Дорай Саламонаўнай Штэрн. Сын Саламон і дачка Рахіль, унук Міхаіл.
- Брат Міхаіл уступіў у партыю бальшавікоў. Потым стаў вядомым дзеячам камуністычнай партыі. У 30-я гады ўзначаліў партыйную школу пры ЦК Кампартыі Украіны. Потым пражываў ва Ўсходне-Казахстанская вобласьці ў сяле Вяліканарым Вяліканарымскага раёну. Працаваў сакратаром у Вяліканарымскім райкаме КП(б) Казахстану. Арыштаваны 11 червеня 1938 году, УHКУС па Вайсковай Казахскай акрузе. Асуджаны адмысловай нарадай пры НКУС СССР, ад 19 жніўня 1940 году, да пазбаўленьня волі тэрмінам на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17 лістапада 1956 году[22][23].
Выставы
рэдагаваць
|
Былі прадстаўлена 50 твораў жывапісу й графікі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музэя. Самыя раньнія творы Ізраіля Крупеня й Іўе Дашкевіча. Далей, акрамя Майсея Сьляпяна, належнае месца займаюць і творы іншых знакамітых «акадэмістаў»: Юдэля Пэна, Янкеля Кругера, Льва Альпяровіча. Пэрыяд 1920—1930-х гг. прадстаўлены творамі Абрама Бразэра, Меера Аксэльрода, Арона Касьцялянскага, Монаса Манасзона, Саламона Юдовіна, Льва Зэвіна, Ісаака Мільчына й Ільлі Эйдэльмана. Пасьляваенны пэрыяд прадстаўлены жывапісам Ізраіля Басава, Натана Воранава, Абрама Заборава, Ісаака Бароўскага, Барыса Няпомняшчага[48][49][50]. |
Бібліяграфія
рэдагаваць
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Всероссійcкій Адрес-Указатель мануфактурно-галантерейныхъ торговыхъ домовъ / Составленъ по свѣдѣніямъ, собраннымъ комми-вояжерами лодзинскихъ, и московскихь фабрикъ, и изданъ И. Г. Совѣтовымъ.. — Москва: Типо-литографія О. Лашкевич и К°, 1896. — С. 21—.
- ^ Торгово-промышленная Россія. Справочная книга для купцовъ и фабрикантовъ / Блау А. А. (ред.). — Санкт-Петербургъ: тип. А. С. Суворина, 1899. — С. 1057.
- ^ Вся Россия. Русская книга промышленности, торговли, сельского хозяйства и администрации: торгово-промышленный адрес-календарь Российской империи. Адрес-календарь Российской империи. — СПб: А. С. Суворин, 1902. — Т. Ч. 3. — С. 793.
- ^ Вся Россия. Русская книга промышленности, торговли, сельского хозяйства и администрации: торгово-промышленный адрес-календарь Российской империи. Адрес-календарь Российской империи. — СПб: А. С. Суворин, 1912. — С. 1640.
- ^ Езіоранскій, Леон Карлович. Фабрично-заводскіе предпріятія Россійской имперіи. / ред. Ф. А. Шобер. — Изданіе второе. — Петроград: Д. П. Кандауровъ и сынъ, Электротипография Н. Я. Стойковой, 1914. — С. Ж: № 608 (692). — 1612 с.
- ^ Фабрики и заводы всей Россіи. Свѣдѣнія о 31,523 фабрикахъ и заводахъ. — Кіевъ: Книгоиздательство Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. — С. 1154 (№ 22155).
- ^ Инна Овсейчик «Старый дом». Дом Г. Кастелянского.. Бабруйскі краязнаўчы музэй. — Дом на Мураўёўскай вуліцы (былая Цэнтральная, сучасная Сацыялістычная вуліца) № 79..
- ^ Л. Прагін. Трэба падцягнуцца саюзу працаўнікоў мастацтва. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, жнівень. — № 2. — С. 8.
- ^ Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 4, 72. — 400 с. — 1800 ас.
- ^ Хроніка. Аб'яднаньне мастацкіх сіл. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 213, 214.
- ^ Чацьвёртая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная трэцяму рашаючаму году пяцігодкі : Малярства. Скульптура. Графіка. Каталог. — Менск: 1931. — 21 с. — 5000 ас.
- ^ За магнітабуды беларускага мастацтва. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, ліпень. — № 1. — С. 3, 4.
- ^ Беларуская культурная хроніка. Усебеларуская партнарада па мастацтве. // Полымя : часопіс. — 1931. — С. 185, 186.
- ^ Аб узмацненьні барацьбы з ухіламі нацпытаньня. Пастанова бюро ЦК і прэзыдыюму ЦКК КП(б)Б. // Бальшавік Беларусі : часопіс палітыкі і практыкі партыйнай працы орган ЦК КП(б)Б. — 1931, сьнежань. — № 12. — С. 67—71.
- ^ Пастанова ЦК Усе КП(б) ад 23 красавіка 1932 г. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, ліпень. — № 1. — С. 1, 2.
- ^ А. Усс. Выяўленчае мастацтва — на ўзровень палітычна-культурных задач. // Звязда : газэта. — 1933, 25 красавіка. — № 91 (4635). — С. 3.
- ^ Тав. Галадзед аб задачах выяўленчага мастацтва БССР. // Звязда : газэта. — 1933, 24 верасьня. — № 211 (4755). — С. 3.
- ^ А. Кашталянскі. Шляхі выяўленчага мастацтва БССР. // Узвышша : часопіс. — 1929. — № 3 (15). — С. 72—81.
- ^ Мікола Шчакаціхін; Вацлаў Ластоўскі. Сучаснае беларускае мастацтва. Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства. — Менск: Беларускі дзяржаўны музэй, 1929. — 60 с. — 1000 ас.
- ^ У інстытуце Літаратуры і Мастацтва. // Заклік : штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс арганізацыйнага камітэту саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР. — 1933. — № 2. — С. 132, 133.
- ^ Н. Машковцев(ru). Живопись. // Очерки по истории изобразительного искусства Белоруссии.. — Москва, Ленинград: Искусство, 1940. — С. 113—150.
- ^ Кастилянский Моисей Григорьевич (1896) Жертвы политического террора в СССР (База данных). Открытый список.
- ^ Аркадий Шульман. Мгновения жизни. // Мишпоха : міжнародны габрэйскі часопіс. — 2009. — № 25. — С. —.
- ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі. — Менск: 1925. — С. 15 (№№ 287—294). — 44 с. — 2000 ас.
- ^ Т. К-ша. На першай мастацкай выстаўцы. (Уражаньні з усебеларускай выстаўкі). // Савецкая Беларусь : штодзённая грамадзка-палітычная газэта. — 1926, 5-га студзеня. — № 3 (1598). — С. 7.
- ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандар Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касьцялянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 11 (№ 192). — 30 с. — 500 ас.
- ^ Беларускія мастацкія выстаўкі. 2-я ўсебеларуская выстаўка. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 23 кастрычніка. — № 242 (2134). — С. 3.
- ^ Каталог юбилейной выставки искусства народов СССР, организованной государственной Академией художественных наук: изобразительное искусство, театр, кино / Вступительная статья Я. Тугендхольда. — Москва: Гос. акад. худож. наук, 1927. — С. 16. — 32 с.
- ^ Беларускія мастацкія выстаўкі. На выстаўцы нацыянальнасьцяй СССР. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 23 кастрычніка. — № 242 (2134). — С. 3.
- ^ а б Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1965. — Т. 1. 1917—1932. — С. 166, 210, 239, 325, 360, 393, 418. — 555 с. — 3000 ас.
- ^ Коган П. С. Искусство народов СССР. К выставке в дни Октябрьских торжеств. // «Советское искусство» : часопіс. — 1927. — № 5. — С. 99—107.
- ^ Посьпехі беларускага мастацтва. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 20 сьнежня. — № 288 (2180). — С. 4.
- ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхайла Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 12 (№№ 143—149). — 17 с. — 500 ас.
- ^ Беларуская культурная хроніка. // Полымя : часопіс. — 1930. — № 7. — С. 238.
- ^ Адкрылася мастацкая выстаўка. // Звязда : часопіс. — 1930, 29 жніўня. — № 201 (3799). — С. 4.
- ^ «Усебеларуская выстава карцін, графікі, скульптуры, архітэктуры». — Менск: 1930, жнівень — верасень.
- ^ Чацьвёртая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная трэцяму рашаючаму году пяцігодкі : Малярства. Скульптура. Графіка. Каталог. — Менск: 1931. — С. 9 (№№ 29—32). — 21 с. — 5000 ас.
- ^ V Усебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная пятнаццатай гадавiне Кастрычнiцкай рэвалюцыi: малярства, скульптура, графіка, масавае самадзейнае мастацтва. Каталёг. — Менск: 1932. — С. 16. — 24 с. — 500 ас.
- ^ Шарахоўскі, Янка V-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка. / Мікола Хведаровіч // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1932. — № 23—24. — С. 9—13.
- ^ Усс. А. Пятая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1933, люты—студзень. — № 1—2. — С. 9—18.
- ^ «Мастацкая перасоўная выстава» // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1933, 16 кастрычніка. — С. —.
- ^ Художественная передвижная выставка // «Правда» : газэта. — 1933, 22 октября. — С. —.
- ^ а б Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т. 2. 1933—1940. — С. 26, 65. — 584 с. — 4000 ас.
- ^ Е. С-кі. Юбілейная мастацкая выстава. // ЛіМ : газэта. — 1934, 28 лютага. — С. —.
- ^ Вялікая мастацкая выстаўка. // Звязда : газэта. — 1933, 8 сьнежня. — № 270 (4814). — С. 4.
- ^ Мастакі БССР — з'езду партыі. // Звязда : газэта. — 1933, 16 сьнежня. — № 277 (4821). — С. 4.
- ^ Юр. Лявонны. Мастакі БССР за 15 год. // Звязда : газэта. — 1934, 9 сакавіка. — № 53 (4886). — С. 4.
- ^ Таццяна Ланкоўская. Сведчанні культуры штэтла. // ЛіМ : часопіс. — 2013, 23 жніўня. — № 33. — С. 3.
- ^ Выстава «Родам з мястэчка» з 24 жніўня па 30 верасня. // Новы час : газэта. — 2013, 24 жніўня. — С. —.
- ^ «Родам з мястэчка». (бел.) // Звязда : газэта. — 2013, 3 верасьня. — С. —.
Літаратура
рэдагаваць
|
|