Аляксандар Грубэ

савецкі скульптар

Алякса́ндар Васі́левіч Гру́бэ (31 жніўня [ст. ст. 19 жніўня] 1894, вёска Грыгор’еўка(ru) Ўфімскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 кастрычніка 1980, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі скульптар, выкладчык. Заслужаны мастак БССР (1942), Народны мастак БССР (1944). Старшыня Саюзу мастакоў БССР (1942—1944).

Аляксандар Грубэ
Дата нараджэньня 19 жніўня 1894
Месца нараджэньня вёска Грыгор’еўка, Уфімская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 4 кастрычніка 1980 (84 гады)
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца вучобы
Занятак скульптар
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Плынь сацыялістычны рэалізм
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грубэ (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Грыгор’еўцы (цяпер Бажэнава, Белябееўскі раён, Башкартастан). У 1905—1933 рр. — вольны слухач Пензенскай мастацкай вучэльні. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт, наведваў заняткі ў скульптурным клясе Ленінградзкай акадэміі мастацтваў.

З 1918 року працаваў у БССР. У 1918—1922 — настаўнік у Краснапольскай сярэдняй школе; стаў заснавальнікам аматарскага тэатру ў Краснапольлі (разам з Васілём і Андрэем Шашалевічамі)[1][2]. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1925 року. У 1927—1929 быў адным з арганізатараў і старшынём Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў. Сябра Саюзу мастакоў БССР (з 1940), у 1942—1944 — старшыня.

У 1941 року пераехаў у Маскву. Працаваў у майстэрнях Васіля Ватагіна, Мацьвея Манізера. У 1952 року атрымаў майстэрню ў Мястэчку мастакоў на Маслаўцы. Памёр у Маскве.

Творчасьць

рэдагаваць

Працаваў у галіне станковай сюжэтнай кампазыцыі, рэльефу і манумэнтальнай плястыкі. Зьведаў уплыў беларускай народнай драўлянай скульптуры. Творы Грубэ яркія і самабытныя, вылучаюцца арыгінальнасьцю і выразнасьцю плястычнай формы, эмацыйнасьцю, глыбокім пранікненьнем у народныя традыцыі зь вельмі паважлівым вывучэньнем дасягненьняў сучаснай скульптуры.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Народны тэатар Краснапольскага РЦК. Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 27 лістапада 2018 г.
  2. ^ Лыскавец, Яраслаў (17 лістапада 2016) Непрафесійны тэатр у Краснаполлі пачаў працаваць у 1918 годзе Грамадзтва, Моладзь. «Звязда». Праверана 27 лістапада 2018 г.
  3. ^ Сяргей Харэўскі. Помнік Леніну ў Менску // Наша Ніва. — 17 лістапада 1997. — № 32 (93).
  4. ^ Трофимович, Антон (29 красавіка 2011) Какие памятники сохранились в Беларуси? (рас.). Аргументы и факты в Белоруссии. Праверана 26 лістапада 2018 г.
  5. ^ Памятник Ленину В.И. (рас.) Памятники и скульптуры. Минск старый и новый (12 сьнежня 2015). Праверана 26 лістапада 2018 г.
  6. ^ Белохвостик, Надежда (29 траўня 2014) Спиленная в Александровском сквере липа превратилась в «Раба» (рас.). Комсомольская правдаПраверана 27 лістапада 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць