Міхась Філіповіч
Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск — 1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[1] .
Міхась Філіповіч | |
![]() Міхась Філіповіч (1920-29) | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 1947 |
Месца сьмерці | Масква, РСФСР |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Навуковая сфэра | этнаграфія і пэдагогіка |
Месца працы | |

БіяграфіяРэдагаваць
Вучыўся ў Менскім рэальным вучылішчы (1910—1917) у К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава, Маскоўскім Межавым інстытуце (1918—1919), адначасова ў прыватнай студыі А. П. Хатулёва; Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях / Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (Масква, 1919—1921; 1925—1930) у К. А. Каровіна(ru), А. Д. Дрэвіна(ru), Р. Р. Фалька(ru)[2].
У 1921 годзе ўдзельнічае ў першай савецкай выставе ў Менску (супрэматычныя творы). У 1927 годзе ўступае ва Ўсебеларускае аб’яднаньне мастакоў. У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу[3].
У 1922—1923 гг. — мастацкі інструктар аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску[2]. У 1923 г. — загадчык афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве[2]. 1923—1925 гг. — загадчык мастацкага аддзелу ў Беларускім дзяржаўным музэі. У 1929 г. прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выстаўцы (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін). У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[1].
Сябра Беларускага Саюзу Мастакоў з 1938 году[4]. Удзельнік Другой Сусьветнай вайны[2]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску[2].
ТворчасьцьРэдагаваць
Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі[5]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю[5].
Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».
- Жывапіс
Генрых Грыгоніс, беларускі актор. 1927.
Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў[6].
Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне»[6].
Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[6]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Паляшук і чорт»[3].
- Графіка, кераміка
Ілюстрацыя да паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота
Міхась Філіповіч. Дробная керамічная плястыка. 1946 г.[7]
У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу[1].
У 1946 годзе ён упершыню зьвярнуўся да керамікі. Знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі й народным побытам дапамагло яму створыць цыкл работ зь яркім нацыянальным калярытам, выразных і дакладных вобразаў блізкіх да народнай глінянай скульптуры — «Дудар», «Цымбаліст», «Дзяўчына», «Жалейка», «Лявоніха», «Абед» і інш., якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі.[8]
Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам[9]:
…Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача | ||
Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць
Намаляваў першую вокладку часопіса «Полымя». Скульптар Меер Айзенштат у 1939 годзе стварыў бюст мастака. Мастак Яўгені Яўстафьевіч Красоўскі ў 1946 годзе намаляваў партрэт Міхася Філіповіча.[8]
У філятэлііРэдагаваць
- У 2021 годзе, да 125-годдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны мастацкі канвэрт маркіраваны арыгінальнай маркай «Жывапіс. Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1896-1947». Дызайн канвэрта і спецштэмпэля Алена Мядзьведзь.
- Пошта Беларусі ў 2002 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».
ВыставыРэдагаваць
- 1921 — Менск. «Першая мастацкая выстава пададдзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы ССРБ». Філіповіч М. М. Маркаўскі завулак 26 кв. 1.
Акварэль: №№ 327—333;
Алей: № 318. Букет; № 319. Эцюд; № 320. Скокі праз вогнішча; № 321. Дэкаратыўны матыў; № 322. Нацюрморт; № 323. Эскіз; №№ 324—325. Хмары; № 326. Беларуская дзяўчына; № 334. Гарбузы; № 335. Максымальнае выяўленьне колеру; № 336. Эскіз; № 337. Супрэматызм (канструкцыя роўніцаў);[10]
- 1922 — Менск. «Пэрсанальная мастацкая выстава».[11]
- 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Філіповіч Міхась.(Масква). Радз. ў Менску ў 1892 г. Студэнт Вхутэмасу.
Акварэль: № 640. Царква ў Слуцку, № 644. Іл. да нар. казкі «Каваль-асілак», № 645. Іл. да нар. казкі «Каваль і цмок», № 646. Іл. да нар. казкі «Паляшук і чорт», № 647. Цымбалісты, № 648. Гандляр, № 649. Кірмаш, № 650. Беларус і беларуска.
Алей: № 632. Група на кірмашы, № 633. Жыта (уласнасьць К Весялоўскай), № 634. Клеці ў Калодзішчах, № 635. Дзьве беларускі, № 636. Беларусы ў старасьвескіх вопратках, № 637. Тыпы Беларусаў, № 638, № 639. Беларускія вопраткі, № 641. Эскіз карціны «Расстрэл каля Віленскага вакзалу ў Меснку ў 1905 г.», № 642. Бабулька з унучкай, № 643. Музыкі, № 651. На Купальле. № 652. Веснавое сьвята, № 653. Дудар, № 654. Беларуска;
Аловак: № 655. Садовая наберажная;
Туш: № 656. Домініканскі касьцёл, № 657. Духаў манастыр.[12][13]
- 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава». Міхаіл Філіповіч. Масква, Вхутэмас.
Акварэль: № 297. Вечарына, № 298. Скокі;
Алей: № 280. Дзяўчына ў чырвоным чапцы, № 281. Каваль, № 282. Астры ў восень, № 283. Пасьля працы, № 284. Курапатва і сланец, № 285. Новы быт, № 286. Эцюд, № 287. Пэйзаж, № 288. Паход піонераў, № 289. У полі з канём, № 290. На каляды з казою, № 291. Аўтапартрэт, № 292. Мазырская намётка;
Пяро: № Гульня ў гарадкі;
Тэмпэра: № 293. Зь сялянскага побыту, № 284. Дудар, № 295. Беларус, № 296. Чытка газэты.[14]
- 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Замалёўкі».[15]
- 1929 — Менск, «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава». Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Маскоўская філія. Філіповіч Міхал. (Масква, «Вхутэмас»).
Алей: № 255. Ад веку мы спалі, № 256.На кірмашы (уласнасьць М. Красінскага), № 257. Скокі (уласнасьць М. Красінскага), № 258. Дудар (уласнасьць Галены Пук), № 259. Галава беларуса, № 260. Піонэрскі шпацыр, №. 261. Гульня ў гарадкі, № 262. Пястунка, № 324. Апрацоўка лёну (у Беларускім Дзяржаўным Музэі, № 49);
Алей і пастэль: № 263. З часоў прыгону, № 264. Накід паўстаньня, № 265. Хлопчык;
Аловак: № 277, № 278. Траецкі рынак ў Менску, 279. Тыпы з Траецкага рынку, № 280. Сенны рынак у Менску, № 281. Ламавік, № 282. Каваль, № 283. Сьвіньня, № 284. Менскі рыбняк, № 285. Менскі гарцук, № 287. Партрэт жонкі мастака;
Алоўкі каляровыя: № 268. Паўстаньне, № 269. Барыкады, № 270. Піонеры, № 271. Гульня піонераў;
Пастэль: № 266. Партрэт дзяўчынцы ў скіндачцы, № 267. Партрэт у беларускай вопратцы;
Туш: № 273. Партызан, № 274. Партызан на кані, № 275. Параненая партызанка, № 276. Вясковая жанчына;
Туш каляровы: № 272. Гута;
Разьба з дрэва: № 288—299. Дзіцячыя цацкі.
Пап'е-машэ: № 300—324. Дзіцячыя цацкі.[16][17]
- 1932 — Менск, «V-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка». Масква. Філіповіч М. № 252. Сіласаваньне. Алей; № 253. Сенакос. Алей; № 254. Трактары ў вёску. Алей; № 255. Чырвонаармейцы ў калгасе. Алей; № 256. 1905 г. у Менску.[18]
- 2021 — З 4 лютага па 4 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбывалася выстава, прысьвечаная 125-годдзю Міхася Філіповіча[19]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 357. — 400 с. — 1800 ас.
- ^ а б в г д Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век» // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2011 г. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
- ^ а б Міхась Баразна. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — С. 52. — 239 с. — ISBN 978-985-01-0732-9
- ^ Беларускі саюз мастакоў: 1938-1998. Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 553. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
- ^ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ^ а б в Сяргей Харэўскі. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. — Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, 2007. — С. 182. — 240 с. — ISBN 978-9955-773-02-3
- ^ Жук В. И. Современная белорусская керамика. Тенденции развития / ред. Марцелев С. В.. — Менск: Наука и техника, 1984. — С. 33—35. — 168 с. — 2200 ас.
- ^ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 5: 1941 — да 60-х гг. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. ; рэд. т. П. А. Карнач ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн. : Навука і тэхніка, 1992. — 253 с. : іл. С. 26, 108, 227
- ^ Барыс Крэпак. Мітусяцца фарбы, ажно сьлепяць вочы (Частка 2) // Культура : Газэта. — 4 верасьня 2010. — № 36 / 956.
- ^ Каталог 1-ой художественной выставки подотдела «ИЗО» художественного отдела Главполитпросвета ССРБ, сентябрь 1921 года.Менск, Губэрнатарская, 13. — Менск: 1921. — С. 20, 21. — 23 с.
- ^ Бядуля З.. Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча (Памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму). // Савецкая Беларусь : часопіс. — 1922. — № 187.
- ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі; мастакі: Анатоль Тычына, Міхаіл Эндэ. — Менск: 1925. — С. 28, 29 (№№ 632—657). — 44 с. — 2000 ас.
- ^ М. Шчакаціхін. Матывы краязнаўства ў нашым сучасным мастацтве. (З вынікаў Усебеларускай Выстаўкі). // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — люты—сакавік 1926. — № 2—3 (5—6). — С. 21, 23, 25.
- ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандр Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касталянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 14, 15 (№№ 280—299). — 30 с. — 500 ас.
- ^ Шашалевіч А. Першая Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты— сакавік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 3—10, 6.
- ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхаіла Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 16—17 (№№ 255—324). — 17 с. — 500 ас.
- ^ Ів. Цвікевіч. Трэцяя Усебеларуская мастацкая выстаўка. // Полымя : часопіс. — 1929. — № 2. — С. 200—203.
- ^ V Усебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная пятнаццатай гадавiне Кастрычнiцкай рэвалюцыi: малярства, скульптура, графіка, масавае самадзейнае мастацтва. Каталёг. — Менск: 1932. — С. 16. — 24 с. — 500 ас.
- ^ Яўгенія Шыцька. Міхась Філіповіч. Як можа выглядаць натхненне… // Літаратура і мастацтва : часопіс. — 12 лютага 2021. — № 6 (5111). — С. 12.
КнігапісРэдагаваць
- М. Шчакаціхін. На шляхох да новага беларускага мастацтва. // Полымя : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 163—179.
- Мікола Шчакаціхін; Вацлаў Ластоўскі. Сучаснае беларускае мастацтва. Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства. — Менск: Беларускі дзяржаўны музэй, 1929. — С. 27—29; №№ 44, 49. — 60 с. — 1000 ас.
- Віктар Шматаў. Міхась Філіповіч: творчы шлях мастака / рэд. Яскевіч А. С. . — Менск: Наука и техника, 1971. — 98 с. — 1000 ас.
- В. И. Жук. Современная белорусская керамика. Тенденции развития / ред. Марцелев С. В.. — Менск: Наука и техника, 1984. — С. 33—35. — 168 с. — 2200 ас.
- Віктар Шматаў. Урок у «Акадэміі Міхася Філіповіча». // Мастацтва Беларусі : штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. — 1988. — № 5 (65).
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917—1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В.Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. С. 38, 43, 46, 47, 76, 78, 82, 84—88, 92, 94, 118—121, 124, 127, 134—138, 140, 149, 153, 175, 200, 220,223, 242, 304.
- Барыс Крэпак. «Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы...» Міхась Філіповіч. Рэльефы і штрыхі лёсу // Культура : газэта. — 3 верасьня 2010. — № 35 (955).
- Барыс Крэпак. «Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы...» Міхась Філіповіч. Рэльефы і штрыхі лёсу // Культура : газэта. — 10 верасьня 2010. — № 36 (956).
- Міхаіл Філіповіч = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich: альбом / аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская. — Менск: Беларусь, 2013. — 78 с. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — 1000 ас. — ISBN 978-985-01-0949-1
- Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў : у 2 кн.. — Менск: Мастацкая літаратура, 2014. — Т. Кн. 2. — С. 187—196. — 381 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-02-1538-3
- Людміла Налівайка, Яўген Шунейка. «Майстроўства на стагоддзі» Нацыянальнае ў мастацтве Міхаіла Філіповіча. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 22 ліпеня 2016. — № 29. — С. 12.
- Валянціна Вайцэхоўская. Міхась Філіповіч. Лёс мастака. // Беларускі гістарычны часопіс : часопіс. — 2021. — № 2. — С. 38—39.
- Валянціна Вайцэхоўская. Міхась Філіповіч. Лёс мастака. (1896—1947) // Мастацтва : навукова-папулярны часопіс па пытаньнях мастацтва. — 2021. — № 3. — С. 20, 21.
ЛітаратураРэдагаваць
- Шаура, Рыгор Фёдаравіч. Развіццё народнага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXI ст.. — Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. — С. 115, 118, 120, 125, 126. — 384 с. — ISBN 985-6579-99-6
- Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6 — С. 396, 397.
- Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 — С. 40.
- Віктар Шматаў. Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. — С. 406.