Арон Касьцялянскі

(Перанакіравана з «Арон Касталянскі»)

Аро́н Касьцяля́нскі (на ідышы: ארון קאסטיאליאנסקי) (1891, Бабруйск — 17 верасьня 1934,Масква) — беларускі, габрэйскі мастак, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Варыянты прозьвішча: Касталянскі; Кастэлянскі; Кашталянскі. Крыптанімы: А. К.; К.

Арон Касьцялянскі

лац. Aron Kaścialanski
Дата нараджэньня 1891
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1934
Месца сьмерці
Адукацыя Кіеўская мастацкая вучэльня
Занятак маляр
Месца працы
Габрэйскія пісьменьнікі, мастакі, іх сем’і на адпачынку ў Лагойску. Стаяць (справа налева): Ізі Харык, Арон Касьцялянскі з сынам Саламонам, Меер Аксэльрод, Шая Гальдштэйн, Мэндэль Гальдштэйн, Мэндэль Горшман. Сядзяць (справа налева): Шмуэль Персаў, Зэлік Аксэльрод, Дора Касталянская й дачка Рахіль.

Біяграфія

рэдагаваць

Арон нарадзіўся ў сям’і бабруйскага купца 1-й гільдыі (капітал — 30 000 руб.) Бенцыён Гешэль Мардухаў Касьцялянскага, што з канца дзевятнаццатага стагодзьдзя гандляваў тканінамі ў Бабруйску й жыў у доме Марголіна на Радзіёнаўскай вуліцы[1][2]. Пасьля пажару 1902 года пабудаваў вялікі мураваны дом на Мураўёўскай вуліцы (суч. Сацыялістычная вуліца, 79)(53°08′01.86″ пн. ш. 29°13′37.85″ у. д. / 53.13385° пн. ш. 29.2271806° у. д. / 53.13385; 29.2271806), у якім разьмяшчалася крама тканін (мануфактуры) і кватэры[3][4]. У 1908 годзе Гешэль Касьцялянскі разам з кампаньёнам Абрамам Тыкціным адчыняюць тартак на рацэ Бярэзіне. Прадпрыемства было абсталяванае паравой машынай — лякамабілем на 14 конскіх сіл. Там працавала 12 працоўных. Выпрацаваныя дошкі па чыгунцы адпраўляюцца на поўдзень, ва ўкраінскія месты[5][6][7].

Юны Арон вучыўся у хэдары, затым у гімназіі й нарэшце — у 1910-я вучыўся Кіеўскай мастацкай вучэльні. Быў прызваны ў войска ў 1914 годзе й служыў у Рызе да 1918-га. Быў паранены й некалькі месяцаў правёў у шпіталі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Арон быў абраны ў Савет салдацкіх дэпутатаў. Далей жыў у Бабруйску з 1918 году. Удзельнік выставы «Рэвалюцыйнае мастацтва» у Бабруйску ў 1919 году. У Менску з 1921 году выкладаў у мастацкай студыі ў клюбе імя КІМа, дзе вучылася чалавек 15 моладзі. Ён прымае актыўны ўдзел у арганізацыі й рабоце Саюзу працаўнікоў мастацтваў (Працмастацтва). Працаваў у габрэйскіх сэктарах Белдзяржмузэя й Інбелкульта. Сакратар Камісіі па вывучэньні мастацтва габрэйскага адзьдзела Інстытута беларускай культуры (1927). Уваходзіў у выставачныя камітэты па арганізацыі Ўсебеларускіх выстаў.

Як сакратар Саюзу працаўнікоў мастацтваў (Працмастацтва),[8] Арон Касьцялянскі стаяў ля вытокаў стварэньня Саюзу мастакоў Беларусі у 1933 годзе, быў ускладзе камісіі па стварэньні й быў абраны сакратаром аргкамітэта па стварэньню Саюзу мастакоў Беларусі, а старшынёй аргкамітэта быў абраны Павал Гаўрыленка[9].

З канца 1920-х мастака сталі мучыць моцныя галаўныя болі, калі яны сталі невыносныя, Касьцялянскага павезьлі да вядомага нейрахірурга Бурдэнка ў Маскву на кансультацыю. Дыягнаставалі пухліну мозгу. Пасьля першай апэрацыі Арон Касьцялянскі страціў зрок на адно вока. Мастак памёр 17 верасьня 1934 году й пахаваны на могілках, тэрытарыяльна бліжэйшага да шпіталя, Данскога манастыра. Памёр Арон Рыгоравіч аплаканы роднымі й вядома яго месца пахаваньня і невядома, як склаўся б яго лёс усяго трыма гадамі пазьней.

Творчасьць

рэдагаваць
 
«Сынагога ў Нароўлі», 1927 г. (Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)

Арон Касьцялянскі ў 1920-я быў патрыётам беларускага габрэйства, шанаваў матчыну мову ідыш, прасіў кіраўніцтва Віцебскага тэхнікума арганізаваць асобнае аддзяленьне, бо большасьць яго вучняў былі габрэямі. Як сакратар габрэйскай сэкцыі Інбелкульту ў, пачатку 1920-х езьдзіў кожнае лета са сваім сябрам мастаком Меерам Аксэльродам у экспэдыцыі для замалёвак сынагог у навакольлі Менску — у Слуцак, Сьмілавічы, Лагойск. Мастакі жылі ў хатах мясцовых жыхароў, каб глыбей увайсьці ў народнае асяродзьдзе. На першай Усебеларускай мастацкай выставе экспанаваліся жывапісныя палотны Касьцялянскага, тыповыя для габрэйскага мастака: эцюды з цыклу «Мястэчка», у тым ліку, карціну «Сынагога ў Нароўлі» 1923 года — выяву старой драўлянай пабудовы XVIII стагодзьдзя, у 1936-м разбуранай.

Адзін зь ініцыятараў па стварэньня й намесьнік старшыні «Усебеларускага абʼяднаньня мастакоў» у 1927 годзе[10]. У 1930 годзе Арон Касьцялянскі, Меер Аксэльрод, Абрам Бразэр, Майсей Горшман, Аляксандар Грубэ, Леў Зэвін, Вячаслаў Руцай выйшлі з «УАМ» і ўтварылі Рэвалюцыйнае абʼяднаньне мастакоў Беларусі (РАМБ). Чальцы аб’яднаньня «РАМБ» прынялі ўдзел у 4-й Усебеларускай мастацкай выставе[11].

Рамантычны пэрыяд творчасьці Касьцялянскага й яго пошукі габрэйскай своеасаблівасьці скончыліся ў 1931-м. Дзейнасьць членаў РАМБа крытыкуецца за «скочваньне на рэйкі буржуазнага мастацтва» і «недаацэнку рэалістычных традыцый рускага мастацтва XIX стагодзьдзя». У сьнежні 1931-га году ў Менску прайшла партыйная канфэрэнцыя, на якой мастакі прызналі свае памылкі й заявілі пра гатоўнасьць перабудавацца ў бок актуалізацыі зьместу й перагляду фармальных пазыцый. Партыя бальшавікоў патрабавала ад мастака выяў калектывізацыі й індустрыялізацыі, стварэньня «Магнітабуду мастацтва»[12], партрэтаў ударнікаў, арганічнай сувязі з рабочай клясай і служэньня ідэям пралетарыяту, выкананьня сваімі карцінамі пяцігодкі ў чатыры гады[13][14]. Аб’яднаньне спыніла сваё існаваньне ў 1932-м, пасьля адмены ўсялякіх мастацкіх таварыстваў у сувязі з пастановай ЦК УсеКП(б) ад 23 красавіка 1932 году[15][16][17].

Ён удзельнічаў ва ўсіх «Усебеларускіх мастацкіх выставах». У каталёгах выстаў згадваюцца каля 50 яго твораў. Усё гэта незваротна страчана ў гады вайны. У Нацыянальным мастацкім музэі захоўваюцца тры творы: «Сынагога ў Нароўлі» (1923), «Піянэры» (1927), «Швачка» (1931) і партрэт, напісаны Меерам Аксэльродам на пачатку 1930-х.

Яго артыкулы пра мастакоў і беларускае мастацтва друкаваліся ў часопісах שטערן, Узвышша, Мастацтва і рэвалюцыя, газэтах ЛіМ, Звязда і іншых. Часопіс שטערן у 1927 годзе надрукаваў яго нарыс пра мастака Юдэля Пэна. Па прапанове Уладзімер Дубоўка, весьці рубрыку пра мастацтва, зьявіўся артыкул у трэцім нумары беларускага часопіса «Узвышша» за 1929 год «Шляхі выяўленчага мастацтва БССР»[18] ў адказ на выхад у тым жа годзе «Правадыра па беларускаму мастацтву БДМ»[19] Міколы Шчакаціхіна й Вацлава Ластоўскага. У пачатку 1930-х ён працаваў у Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук, дасьледаваў творчасьць мастакоў, сваіх сучасьнікаў: Юдэля Пэна, Міхася Філіповіча і іншых[20].

У 1932-м у маскоўскім выдавецтве выйшла кніга «Выяўленчае мастацтва БССР» з прадмовай Ільлі Гурскага й ўступным артыкулам Арона Касьцялянскага. Яе можна разглядаць, як спробу рэабілітавацца перад уладай, прызнаць усе памылкі й стаць на новыя рэйкі сацыялістычнага рэалізму. Кніга сёньня каштоўна тым, што дазваляе атрымаць уражаньне па шматлікіх чорна-белых рэпрадукцыях пра беларускае мастацтва 1920-х, якое амаль цалкам страчанае. Касьцялянскі застаўся, на пачатку 1930-х, адным зь нешматлікіх ацалелых беларускіх мастацкіх крытыкаў былога Інстытута беларускай культуры|Інбелкульту. Пра беларускае мастацтва, прымеркаваныя да дэкады беларускага мастацтва ў Маскве 1940 году, пісалі ўжо маскоўскія дасьледчыкі[21]. У 1947 годзе падчас барацьбы з касмапалітызмам імя мастака, які сфармуляваў галоўныя пастуляты савецкай беларускай мастацкай ідэалёгіі, быў канчаткова дыскрэдытаваны, як мастак — забыты.

  • У 1920 годзе, у 29-гадовым узросьце, шлюб з Дорай Саламонаўнай Штэрн. Сын Саламон і дачка Рахіль, унук Міхаіл.
  • Брат Міхаіл уступіў у партыю бальшавікоў. Потым стаў вядомым дзеячам камуністычнай партыі. У 30-я гады ўзначаліў партыйную школу пры ЦК Кампартыі Украіны. Потым пражываў ва Ўсходне-Казахстанская вобласьці ў сяле Вяліканарым Вяліканарымскага раёну. Працаваў сакратаром у Вяліканарымскім райкаме КП(б) Казахстану. Арыштаваны 11 червеня 1938 году, УHКУС па Вайсковай Казахскай акрузе. Асуджаны адмысловай нарадай пры НКУС СССР, ад 19 жніўня 1940 году, да пазбаўленьня волі тэрмінам на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17 лістапада 1956 году[22][23].

Касталянск, Арон Рыгоравіч. (Менск, Чырвонаармейская 9, кв. 8). Нар. ў Бабруйску ў 1891 г.

286. Портрат артыста Н. — Алей. 287. Францышак Скарына, першы беларускі друкар. Алей.

Эцюды з цыклю «Мястэчка» — алей: 288. Яўрэй; 289. Субота; 290. Местачковы жыхар; 291. Дэяўчынка; 292. Яўрэй-земляроб; 293. Пасьля хваробы; 294. Хлопчык з казой.[24][25]
Арон Касталянскі. Менск. 150. Піонеры. — Алей. 151. Мястэчка. — Алей. 152. Яўрэй. — Алей. 153. Столяр. — Алей. 154. Партрэт дзяўчыны. — Алей. 155. Сінагога ў Нароўлі. — Алей.[26][27]
  • 1927 — Масква. Зь 7 лістапада да 18 сьнежня 1927 году. Юбілейная выстава мастацтва народаў СССР. Арганізавана Дзяржаўнай Акадэміяй мастацкіх навук, Усебеларускім аб’яднаньнем мастакоў у адзначэньне дзесяцігадовага юбілею Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Выяўленчае мастацтва, тэатар, кіно — у памяшканьні Вхутэмаса (вул. Мясьніцкая, 21) № 326. Стары скрой. Палатно, алей. 3 327. Дзяўчынка ў ложка. Палатно, алей. №328. Дзьве дзяўчынкі. Палатно, алей.[28][29][30][31].
  Посьпехі беларускага мастацтва.

18-га сьнежня ў Маскве зачынілася выстаўка вобразнага й тэатральнага мастацтваў нацыянальнасьцяў СССР. Перад зачыненьнем выстаўкі спэцыяльная камісія ў складзе прэзыдэнта Дзяржаўнай Акадэміі Мастацкіх Навук прафэсара Пятра Когана(ru) й выдатнейшых мастацтвазнаўцаў Масквы вызначыла прэміі за больш удалыя экспанаты. За лепшыя экспанаты беларускага адзьдзелу вызначаны ганаровыя дыплёмы наступным арганізацыям: Усебеларускаму аб'яднаньню мастакоў, БДТ 1, БДТ 2, Беларускаму габрэйскаму тэатру й Віцебскаму мастацкаму тэхнікуму. З паасобных удзельнікаў выстаўкі атрымалі дыплёмы: па вобразным мастацтве – Міхась Філіповіч і Арон Касьцялянскі, па графіцы – Саламон Юдовін і Абрам Бразэр. Апроч таго, выставачны камітэт пры Дзяржаўнай Акадэміі Мастацкіх Навук пастанавіў зьмясьціць, у адным з буйнейшых пэрыядычных выданьняў БССР, свой водгук аб беларускім мастацтве, а таксама здымкі экспазыцыі цэлай залі, паасобных работ, выступленьне хору й інш.[32]

 
  • 1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава». Адкрыта з 3 па 25 студзеня 1929 году у Менску, у памяшканьні Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Удзельнічалі 62 прафэсійныя мастакі, экспанаваны 582 творы прафэсійных мастакоў.
Кашталянскі Арон. (Менск, в. Кастрычніка, 15) — № 42. Местачковая сям’я. Алей; № 43. Галава. Алей; № 44. Алькаголік. Алей; № 45. Дзяўчынкі. Алей; № 46. Краявід. Алей; 47. Адпачынак на сенажаці (У Беларускім Дзяржаўным Музэі, № 23). — Алей. 48; 49; 50; 51. — Малюнкі. Акварэля. №№ 52; 53. — Рысункі. Аловак.[33]

  • 1930 — Менск, з 29 жніўня 1930 году. Усебеларуская выстаўка карцін, графікі, культуры, архітэктуры «10 год мастацтва БССР» у памяшканьні Дзяржаўнага культурна-гістарычнага музэя, адначасова зь Першай Усебеларускай выстаўкай сельскай гаспадаркі й прамысловасьці на былой Камароўскай пустцы[34][35]. Разьдзелы выстаўкі: а) жывапіс, скульптура, графіка; б) кніжная графіка; в) архітэктура. У выставе прынялі ўдзел прафэсійныя і самадзейныя мастакі, навучэнцы Віцебскага мастацкага тэхнікума і Гомельскай працоўнай студыі, архітэктары. Удзельнічала 46 прафэсійных мастакоў, экспанаваны 294 творы прафэсійнага выяўленчага мастацтва[36][30].
  • 1931 — Менск, 7 лістапада. «4-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка». Адкрыта 7 лістапада 1931 г. у Менску, у памяшканьнях клюба прафсаюзаў, клюба навуковых супрацоўнікаў і Беларускага дзяржаўнага тэатра.
Кастэлянскі А. Р. Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі (РОМБ). Менская філія — № 29. Паседжаньне актыву. Алей.; № 30. Портрэт ударніка ф-кі «Кастрычнік» т. Гарэліка. Алей.; № 31. Портрэт ударніцы ф-кі «Кастрычнік» т. Чартовай. Алей.; № 32. Портрэт ударніка будаўніка т. Дворкіна. Алей[37].
  • 1932 — Менск. «5-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка», прысьвечаная 15-й гадавіне вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Удзельнічала 39 мастакоў, экспанаваны 392 творы.
    Касталянскі А. Г. — № 69. Ударная брыгада на заводзе Варашылава. Алей; № 70. Лепшы ўдарнік заводу Варашылава т. Гляйпэнгауз. Алей; № 71. Мэханічны цэх завода Варашылава. Эцюд. Алей; № 72. На будоўле. Эцюд. Алей; № 73. Калгасны базар. Эдюд. Алей; № 74. Стары Менск. Эцюд. Алей.[38][39][40]
  • 1933 — Менск. Перасоўная выстава беларускіх мастакоў. Адкрыта ў кастрычніку 1933 г. у буйных працоўных цэнтрах, калгасах і саўгасах Беларусі. Арганізавана Саюзам савецкіх мастакоў БССР. На выставе прадстаўлены жывапіс, графіка і скульптура.[41][42][43]
  • 1934 — Менск. «Мастакі БССР за 15 гадоў». Юбілейная мастацкая выстава. Адкрыта 14 лютага 1934 г. у Менску, у памяшканьні Дома селяніна. На выставе прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, самадзейнае мастацтва, афармленьне вуліц, плошчаў і будынкаў да сьвят. Удзельнічала каля 60 мастакоў зь Менска, Віцебска, Гомеля, Масквы[44][45][46][47][43].
  • 2013 — Менск. Выстаўка «Родам зь мястэчка» была адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музэі з 24 жніўня да 30 верасьня. Экспазыцыя была прысьвечана юбілейным датам знакамітых ураджэнцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Ізраілю — 90-годзьдзю прэзыдэнта Ізраіля Шымона Перэса й сьвяткаваньню 100-годзьдзя з дня нараджэньня прэм’ер-міністра краіны Менахема Бэгіна.

Былі прадстаўлена 50 твораў жывапісу й графікі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музэя. Самыя раньнія творы Ізраіля Крупеня й Іўе Дашкевіча. Далей, акрамя Майсея Сьляпяна, належнае месца займаюць і творы іншых знакамітых «акадэмістаў»: Юдэля Пэна, Янкеля Кругера, Льва Альпяровіча. Пэрыяд 1920—1930-х гг. прадстаўлены творамі Абрама Бразэра, Меера Аксэльрода, Арона Касьцялянскага, Монаса Манасзона, Саламона Юдовіна, Льва Зэвіна, Ісаака Мільчына й Ільлі Эйдэльмана. Пасьляваенны пэрыяд прадстаўлены жывапісам Ізраіля Басава, Натана Воранава, Абрама Заборава, Ісаака Бароўскага, Барыса Няпомняшчага[48][49][50].

Бібліяграфія

рэдагаваць

  1. ^ Всероссійcкій Адрес-Указатель мануфактурно-галантерейныхъ торговыхъ домовъ / Составленъ по свѣдѣніямъ, собраннымъ комми-вояжерами лодзинскихъ, и московскихь фабрикъ, и изданъ И. Г. Совѣтовымъ.. — Москва: Типо-литографія О. Лашкевич и К°, 1896. — С. 21—.
  2. ^ Торгово-промышленная Россія. Справочная книга для купцовъ и фабрикантовъ / Блау А. А. (ред.). — Санкт-Петербургъ: тип. А. С. Суворина, 1899. — С. 1057.
  3. ^ Вся Россия. Русская книга промышленности, торговли, сельского хозяйства и администрации: торгово-промышленный адрес-календарь Российской империи. Адрес-календарь Российской империи. — СПб: А. С. Суворин, 1902. — Т. Ч. 3. — С. 793.
  4. ^ Вся Россия. Русская книга промышленности, торговли, сельского хозяйства и администрации: торгово-промышленный адрес-календарь Российской империи. Адрес-календарь Российской империи. — СПб: А. С. Суворин, 1912. — С. 1640.
  5. ^ Езіоранскій, Леон Карлович. Фабрично-заводскіе предпріятія Россійской имперіи. / ред. Ф. А. Шобер. — Изданіе второе. — Петроград: Д. П. Кандауровъ и сынъ, Электротипография Н. Я. Стойковой, 1914. — С. Ж: № 608 (692). — 1612 с.
  6. ^ Фабрики и заводы всей Россіи. Свѣдѣнія о 31,523 фабрикахъ и заводахъ. — Кіевъ: Книгоиздательство Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. — С. 1154 (№ 22155).
  7. ^ Инна Овсейчик «Старый дом». Дом Г. Кастелянского.. Бабруйскі краязнаўчы музэй. — Дом на Мураўёўскай вуліцы (былая Цэнтральная, сучасная Сацыялістычная вуліца) № 79..
  8. ^ Л. Прагін. Трэба падцягнуцца саюзу працаўнікоў мастацтва. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, жнівень. — № 2. — С. 8.
  9. ^ Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 4, 72. — 400 с. — 1800 ас.
  10. ^ Хроніка. Аб'яднаньне мастацкіх сіл. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 213, 214.
  11. ^ Чацьвёртая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная трэцяму рашаючаму году пяцігодкі : Малярства. Скульптура. Графіка. Каталог. — Менск: 1931. — 21 с. — 5000 ас.
  12. ^ За магнітабуды беларускага мастацтва. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, ліпень. — № 1. — С. 3, 4.
  13. ^ Беларуская культурная хроніка. Усебеларуская партнарада па мастацтве. // Полымя : часопіс. — 1931. — С. 185, 186.
  14. ^ Аб узмацненьні барацьбы з ухіламі нацпытаньня. Пастанова бюро ЦК і прэзыдыюму ЦКК КП(б)Б. // Бальшавік Беларусі : часопіс палітыкі і практыкі партыйнай працы орган ЦК КП(б)Б. — 1931, сьнежань. — № 12. — С. 67—71.
  15. ^ Пастанова ЦК Усе КП(б) ад 23 красавіка 1932 г. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, ліпень. — № 1. — С. 1, 2.
  16. ^ А. Усс. Выяўленчае мастацтва — на ўзровень палітычна-культурных задач. // Звязда : газэта. — 1933, 25 красавіка. — № 91 (4635). — С. 3.
  17. ^ Тав. Галадзед аб задачах выяўленчага мастацтва БССР. // Звязда : газэта. — 1933, 24 верасьня. — № 211 (4755). — С. 3.
  18. ^ А. Кашталянскі. Шляхі выяўленчага мастацтва БССР. // Узвышша : часопіс. — 1929. — № 3 (15). — С. 72—81.
  19. ^ Мікола Шчакаціхін; Вацлаў Ластоўскі. Сучаснае беларускае мастацтва. Праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разьбярства. — Менск: Беларускі дзяржаўны музэй, 1929. — 60 с. — 1000 ас.
  20. ^ У інстытуце Літаратуры і Мастацтва. // Заклік : штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс арганізацыйнага камітэту саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР. — 1933. — № 2. — С. 132, 133.
  21. ^ Н. Машковцев(ru). Живопись. // Очерки по истории изобразительного искусства Белоруссии.. — Москва, Ленинград: Искусство, 1940. — С. 113—150.
  22. ^ Кастилянский Моисей Григорьевич (1896) Жертвы политического террора в СССР (База данных). Открытый список.
  23. ^ Аркадий Шульман. Мгновения жизни. // Мишпоха : міжнародны габрэйскі часопіс. — 2009. — № 25. — С. —.
  24. ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі. — Менск: 1925. — С. 15 (№№ 287—294). — 44 с. — 2000 ас.
  25. ^ Т. К-ша. На першай мастацкай выстаўцы. (Уражаньні з усебеларускай выстаўкі). // Савецкая Беларусь : штодзённая грамадзка-палітычная газэта. — 1926, 5-га студзеня. — № 3 (1598). — С. 7.
  26. ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандар Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касьцялянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 11 (№ 192). — 30 с. — 500 ас.
  27. ^ Беларускія мастацкія выстаўкі. 2-я ўсебеларуская выстаўка. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 23 кастрычніка. — № 242 (2134). — С. 3.
  28. ^ Каталог юбилейной выставки искусства народов СССР, организованной государственной Академией художественных наук: изобразительное искусство, театр, кино / Вступительная статья Я. Тугендхольда. — Москва: Гос. акад. худож. наук, 1927. — С. 16. — 32 с.
  29. ^ Беларускія мастацкія выстаўкі. На выстаўцы нацыянальнасьцяй СССР. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 23 кастрычніка. — № 242 (2134). — С. 3.
  30. ^ а б Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1965. — Т. 1. 1917—1932. — С. 166, 210, 239, 325, 360, 393, 418. — 555 с. — 3000 ас.
  31. ^ Коган П. С. Искусство народов СССР. К выставке в дни Октябрьских торжеств. // «Советское искусство» : часопіс. — 1927. — № 5. — С. 99—107.
  32. ^ Посьпехі беларускага мастацтва. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 20 сьнежня. — № 288 (2180). — С. 4.
  33. ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхайла Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 12 (№№ 143—149). — 17 с. — 500 ас.
  34. ^ Беларуская культурная хроніка. // Полымя : часопіс. — 1930. — № 7. — С. 238.
  35. ^ Адкрылася мастацкая выстаўка. // Звязда : часопіс. — 1930, 29 жніўня. — № 201 (3799). — С. 4.
  36. ^ «Усебеларуская выстава карцін, графікі, скульптуры, архітэктуры». — Менск: 1930, жнівень — верасень.
  37. ^ Чацьвёртая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная трэцяму рашаючаму году пяцігодкі : Малярства. Скульптура. Графіка. Каталог. — Менск: 1931. — С. 9 (№№ 29—32). — 21 с. — 5000 ас.
  38. ^ V Усебеларуская мастацкая выстаўка, прысвечаная пятнаццатай гадавiне Кастрычнiцкай рэвалюцыi: малярства, скульптура, графіка, масавае самадзейнае мастацтва. Каталёг. — Менск: 1932. — С. 16. — 24 с. — 500 ас.
  39. ^ Шарахоўскі, Янка  V-ая Ўсебеларуская мастацкая выстаўка. / Мікола Хведаровіч // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1932. — № 23—24. — С. 9—13.
  40. ^ Усс. А. Пятая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1933, люты—студзень. — № 1—2. — С. 9—18.
  41. ^ «Мастацкая перасоўная выстава» // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1933, 16 кастрычніка. — С. —.
  42. ^ Художественная передвижная выставка // «Правда» : газэта. — 1933, 22 октября. — С. —.
  43. ^ а б Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т. 2. 1933—1940. — С. 26, 65. — 584 с. — 4000 ас.
  44. ^ Е. С-кі. Юбілейная мастацкая выстава. // ЛіМ : газэта. — 1934, 28 лютага. — С. —.
  45. ^ Вялікая мастацкая выстаўка. // Звязда : газэта. — 1933, 8 сьнежня. — № 270 (4814). — С. 4.
  46. ^ Мастакі БССР — з'езду партыі. // Звязда : газэта. — 1933, 16 сьнежня. — № 277 (4821). — С. 4.
  47. ^ Юр. Лявонны. Мастакі БССР за 15 год. // Звязда : газэта. — 1934, 9 сакавіка. — № 53 (4886). — С. 4.
  48. ^ Таццяна Ланкоўская. Сведчанні культуры штэтла. // ЛіМ : часопіс. — 2013, 23 жніўня. — № 33. — С. 3.
  49. ^ Выстава «Родам з мястэчка» з 24 жніўня па 30 верасня. // Новы час : газэта. — 2013, 24 жніўня. — С. —.
  50. ^ «Родам з мястэчка».  (бел.) // Звязда : газэта. — 2013, 3 верасьня. — С. —.

Літаратура

рэдагаваць

  • Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т. 2. 1933—1940. — С. 26, 65. — 584 с. — 4000 ас.
  • Дробов, Леонид Никанорович. Живопись Советской Белоруссии (1917-1975 гг.) / под редакцией А. С. Лиса. — Менск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 286. — 302 с. — 10 000 ас.
  • Казовский, Гиллель. Художники Витебска: Иегуда Пэн и его ученики = Artists from Vitebsk: Yehuda Pen and his pupils / перевод с английского Л. Лежневой. — М: Имидж, 1989—1999. — Т. 2. — 76+153(л.ил.) с. — (Шедевры еврейского искусства). — ISBN 5-86044-035-9 (рас.) (анг.)
  • Орлова, Марина Александровна. Искусство Советской Белоруссии : живопись, скульптура, графика : очерки / консультанты: П. Н. Гавриленко, Е. В. Аладова. — Москва: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С. 70, 285, 288, 290, 302. — 326 с. — 2600 ас.
  • Аркадий Шульман. Мгновения жизни. // Мишпоха : міжнародны габрэйскі часопіс. — 2009. — № 25.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць