Радка Гудас

чэскі хакеіст

Ра́дка Гу́дас (па-чэску: Radko Gudas; нар. 5 чэрвеня 1990 году) — чэскі хакеіст, абаронца клюбу «Анагайм Дакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2010 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг» пад агульным 66-м нумарам. Сын былога хакеіста Лео Гудаса.

Радка Гудас
Рост 183 см[1]
Вага 93 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1990(1990-06-05)[2] (34 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Анагайм Дакс
Выступаў за
Драфт НХЛ 66, 2010
Тампа Бэй Лайтнінг
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

У прафэсійным хакеі дэбютаваў у складзе клюбу «Кладна». Ужо праз год выправіўся праз акіян, каб далучыцца да каманды Заходняй хакейнай лігі. У 2010 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг», пасьля чаго далучыўся да табару каманды з мэтай падрыхтоўкі да новага сэзону. Тым ня менш, гулец прыяднаўся да фарм-клюбу «Норфалк Эдміралз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. У выніку абаронца некалькі сэзонаў спаборнічаў у АХЛ, першы чым быў выкліканы ў сакавіку 2013 году «Тампа Бэй Лайтнінг». 5 сакавіка 2014 году Радка атрымаў матч-штраф у сустрэчы з «Далас Старз». У сакавіку 2015 году быў выменяны ў «Філадэлфію Флаерз»[4]. Пасьля яшчэ абараняў колеры «Вашынгтон Кэпіталз» і «Флорыды Пантэрз». 1 ліпеня 2023 году як вольны агент склаў трохгадовую ўгоду з «Анагайм Дакс» за 12 мільёнаў даляраў[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць