Амсьціслаўская правінцыя
Амсьціслаўская правінцыя — правінцыя Магілёўскай губэрні Расейскае імпэрыі. Створаная на анэксаванай тэрыторыі Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай. Скасаваная 2 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777.
Амсьціслаўская правінцыя | |
Мстиславская провинция | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | правінцыя Расейскай імпэрыі[d] |
Уваходзіць у | Магілёўская губэрня |
Адміністрацыйны цэнтар | Амсьціслаў |
Улучае | Амсьціслаўскі павет, Мілаславіцкі павет, Чэрыкаўскі павет |
Найбольшы горад | Амсьціслаў |
Іншыя буйныя гарады | Клімавічы, Мілаславічы, Чэрыкаў |
Колькасьць населеных пунктаў | 22 мястэчкі, 153 сялы, 1182 вёскі |
Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772 |
Дата скасаваньня | 2 красакавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777 |
ваявода | Калескі саветнік Пётар Грыгоравіч Лебедзеў, Асэсар Сямён Фёдаравіч Ларын, Капітан-лейтэнант Васілей Тарбей |
Насельніцтва (1774) | 182,2 тыс. падатковага насельніцтва[1] |
Плошча | 790000[1] дзесяцін= 723112 га = 7231,12 км² км² |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дакумэнтаў дагавору пра падзел Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[2][3] Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск быў далучаны да Пскоўскай губэрні.[4] У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі й Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.
27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях.[5] Празь месяц Чарнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.[6]
Амсьціслаўская правінцыя ўтворана 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка.[7] Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносінаў, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялянаў і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў.[8] 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.[9]
25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 [Амсьціслаўскую правінцыю ўлучылі ў Магілёўскую япархію, касьцёлы й кляштары падпарадкавалі Каталіцкай кансысторыі на чале з Біскупам, а ўніяцкія цэрквы й кляштары Ўніяцкай кансысторыі на чале з Арцыбіскупам. Папскія булы й наказы забаранялася апавяшчаць без дазволу імпэратара.[10][11] Адначасова вызвалілі на паўгоду жыхароў ад платы падаткаў.[12] Але ўжо ў красавіку заснавана камісія аб вывучэньні стану зямлі й маёмасьці, дзеля вывучэньня магчымых выплат падаткаў, і прызначаны памеры падаткаў.[13][14]
19 траўня [ст. ст. 8 траўня] 1773 былі заснаваны губэрнскія й правінцыяльныя Земскія суды.[15][16] 25 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1773 пачалі рэгуляваць гандаль сольлю.[17]
2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 правінцыю падзялілі на Амсьціслаўскі павет, Мілаславіцкі павет і Чэрыкаўскі павет, якія кіраваліся Камісарыятамі.[18][19]
29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Рэчы Паспалітай зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Рэч Паспалітая саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне ў моцы ўсіх тых канстытуцый вольнага рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю па пасяджэньні сойма ў Варшаве.[20][21][22]
26 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1775 дазволілі гандляваць прыгоннымі сялянамі ва ўсіх губэрнях, пры ўмове выплаты падаткаў.[23]
Правінцыя й пасада ваяводы былі скасаваны, а правінцыйныя канцылярыі зачынены ў 1777 годзе ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрняў Усерасейскай імпэрыі.[24][25]
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьНа тэрыторыі правінцыі разьмяшчаліся 33 староствы (35,6 тыс. чалавек мужчынскага полу), буйнейшыя зь іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тыс. чалавек, 249 922 дзесяцін зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тыс. чалавек, 11 371 дзес зямлі). 3 1773 году падзялялася на паветы Амсьціслаўскі, Мілаславіцкі й Чэрыкаўскі ў якія ўваходзілі 22 мястэчкі (каля 12 тыс чал ), 153 сялы, 1182 вёскі (146,6 тыс. чалавек, у т. л. 8,2 тыс габрэяў).
Маёнткі буйных уладальнікаў канфіскаваныя пасьля анэксіі ў 1772 годзе:[26]
- Леонарда Пацея, (Стражнік вялікі літоўскі), мястэчка Кадзін з 23 вёскамі — 2359 чалавек.
- Яго ж, палова мястэчка Расна — 712 чалавек.
- Яго ж, фальварак Беразеткі з 3 вёскамі — 480 чалавек.[a]
- Міхала Мнішака, (Маршалак вялікі каронны), фальварак Галоблін з 1 вёскай — 69 чалавек.
Ваяводы
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле ўказу ад 15 кастрычніка 1773 г. году, вернуты назад.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мсціслаўская правінцыя. //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 С. 539.
- ^ 13.807.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву.—О порученіи ему управленія присоединенныхъ къ Россіи Польскихъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507. (№ 13807).
- ^ 13.808.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералъ-Маіорамъ Каховскому и Кречетникову, съ приложеніемъ наказа по коему они должны поступать при исправленіи должностей Губернаторовъ въ присоединенныхъ отъ Польши Губерніяхъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507—511. (№ 13808).
- ^ 13.848.— Августа 10 (1772). Высочайше утвержденный докладъ Генерала Графа Чернышева.—О присоединеніи мыса земли, лежащей между Смоленскою границею и рѣчкою Двиною, съ городомъ Витебскомъ, къ Псковской Губерніи и о границахъ новыхъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 551—552. (№ 13848).
- ^ 13.850.— Августа 16 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву. — О принятіи подъ Россійскую Державу уступленныхъ отъ Польши Провинцій; о назначеніи жителямъ срока для принятія присяги; о постановленіи столбовъ на новыхъ границахъ о сборѣ въ казну всѣхъ публичныхъ доходовъ, и о произвожденіи суда и расправы въ настоящихъ судебныхъ мѣстахъ по тамошнимъ правамъ и обычаямъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 553—559. (№ 13850).
- ^ 13.865.— Сентября 13 (1772). Высочайше утвержденный докладъ и пункты Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О учиненіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ переписи о поголовномъ сборѣ податей; о сидкѣ вина и свободной продажѣ онаго; о корчмах; о переводѣ Таможни на новую границу и о сборѣ съ товаровъ пошлинъ; о учрежденіи казенной соляной продажи и объ отдачѣ на аренду деревень. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 571—573 (№ 13865).
- ^ 13.879.— Октября 9 (1772). Именный, данный Сенату. — Высочайше утвержденный докладъ Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О назначеніи Провинциальныхъ городовъ и штата Провинциальныхъ Канцелярій въ Псковской и Монилевской Губерніяхъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 584, 585 (№ 13879).
- ^ No 13.879.— Октября 9 (1772). Штатъ одной Провінціальной Канцеляріи изъ пологаемыхъ въ Псковской и Могилевской Губерніяхъ. (Смотр. подъ No 14014). (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
- ^ 13.920.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О бытіи въ присоединенныхъ отъ Польской Области Провинціяхъ Прокурорамъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687. (№ 13920).
- ^ 13.921.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О причисленіи провинцій Витебско, Полоцкой и Двинской къ Епархіи Псковской; и о бытіи Провинціямъ Могилевской, Оршанской, Мстиславской и Рогачевской Епархіею Могилевскою. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687—688. (№ 13921).
- ^ 13.922.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О препорученіи Духовное управленіе Католическому Епископу всѣхъ Римскихъ Католическихъ моностырей и церквей, какъ въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ, такъ и во всѣхъ городахъ находящихся, а Униатскому Архіепіскопу монастырей і церквей въ однѣхъ только новопріобрѣтенныхъ Провинцияхъ; о бытіи прі ніхъ Духовнымъ Консисторіям; о содерханіи ихъ; о подаче жалобъ на решенія ихъ, и о необнародованіи Папскихъ буллъ и повелѣній безъ Высочайшаго соизволенія. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 688—689. (№ 13922).
- ^ 13.923.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Бѣларускому Генэрал-Губернатару Графу Чернышеву. — Объ освобожденіи жителей Бѣлорусскихъ Губерній отъ платежа податей на полгода. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 689. (№ 13923).
- ^ 13.971.— Апрѣля 11 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Бѣларускаго Генэрал-Губернатара Графа Чернышева. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Комиссій, подъ названіемъ Камеральной для изследованія, какъ состоянія тамошней земли, такъ и того, какую подать жители сихъ Провинцій платить могутъ въ казну безъ отягощенія. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 752—753. (№ 13971).
- ^ 13.973.— Апрѣля 17 (1773). Именный, данный Сенату. — О взиманіи податей съ жітелей Бѣлорусскихъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 753—754. (№ 13973).
- ^ 13.977.— Маія 8 (1773). Сенатскій по Высочайше утвержденному докладу. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Губернскихъ и Провинціяльныхъ Земскихъ Судовъ, о порядкѣ выбора присутствуюшчихъ въ сіи Суды, о времени засѣдания оныхъ, и объ аппеляціи на ихъ рѣшенія. Съ приложеніемъ штатовъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 755—758. (№ 13977).
- ^ Къ No 13.977.— Маія 8 (1773). Штатъ въ двухъ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ и провинціяльнымъ Земскимъ Судамъ. (Смотр. подъ No 14014). (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
- ^ 13.980.— Маія 22 (1773). Высочайшая резолюція на докладъ Генералъ-Прокурора. — О торгѣ солью въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 759. (№ 13980).
- ^ 14.014.— Іюля 22 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Сената. — О раздѣленіи Бѣлорусскихъ Губерній на уѣзды и об учрежденіи въ оныхъ уѣздахъ Коммисарствъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 827—833. (№ 14014).
- ^ Къ Nо 14.014.— Іюля 22 (1773). Штаты Бѣлорусскихъ Губерній. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 147—152. (№ 14014).
- ^ 13.071. — Февраля 13/24 (1668). Трактатъ между Всероссійскою Имперіею и Рѣчью Посполитою Польскою. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 18 (1767—1769). — С. 448—471. (№ 13071).
- ^ 14.042. — Сентября 18 (1773). Трактатъ между Россіею и Польшею. — О возстановленіи мира между обѣими Державами, о присоединеніи къ Россіи нѣкоторыхъ отъ Польши земель. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 796—800. (№ 14014).
- ^ 14.271. — Марта 15 (1775). Акты, учіненные съ Польскимъ Лоролевством, въ слѣдствіе трактата 18 сентября 1773 года.— О торговлѣ и о разныхъ постановленіхъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 72—79 (№ 14271).
- ^ 14.376. — Октября 15 (1775). Сенатскій.— О невоспрещеніи Бѣлорусскимъ помѣщикамъ продавать крестъянъ на свозь въ другія Губерніи, но съ тѣмь, чтобы при совершеніи купчихъ обязывались подписками въ платежѣ мѣстныхъ въ тѣхъ Губнрніяхъ податей. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 217—218 (№ 14376).
- ^ 14.603. — Марта 22 (1777). Именный, данный Сенату. — Объ учрежденіи Могилевской Губерніи изъ 12, а Полоцкой изъ 11 уѣьздовъ. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 514 (№ 14603).
- ^ 14.392. — Ноября 7 (1775). Учрежденія для управленія Губерній Всероссійскія Импері часть первая. (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 229—304 (№ 14392).
- ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 41—43. — 626 с. — 1600 ас.
- ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1773. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 218, 219.
- ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1775. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 256.
- ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1777. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 358.
Літаратура
рэдагаваць- Анішчанка, Я. К. Беларусь у часы Кацярыны ІІ (1772—1796). — Менск: Веды, 1998. — 220 с. — ISBN 985-6390-72-9
- Анішчанка, Я. К. Мсціслаўская правінцыя. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 539.
- Анішчанка, Я. К. Мсціслаўская правінцыя. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 227.
- Анішчанка, Я. К. Народжаны рабалепнічаць: Беларускія землі пры першым падзеле Рэчы Паспалітай. — Менск: В. Хурсік, 2007. — 450 с. — ISBN 978-985-6718-82-6
- Ільяшэвіч, Мікола. Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I (1772-1801). — Вільня: друкарня Я. Левіна, 1933.
- Філатава А. М. Першы падзел Рэчы Паспалітай. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 483.
- Філатава А. М. Тры падзелы Рэчы Паспалітай. — Менск: Крыжовы шлях, 1993.
- Анищенко, Е. К., Яцкевич, Д. Л. и др. Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772 — 1917) / Яцевич Д. В. и др.. — Менск: Беларусь, 2014. — 814 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-01-1088-6
- Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 25—53. — 626 с. — 1600 ас.
- Жукович П. Н. Сословный состав населенія Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II. Дворянство восточной Бѣлоруссіи. (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1915 январь. — Т. Новая серія. LV. — С. 76—109.
- Жукович П. Н. Сословный состав населенія Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II. Крестьянство восточной Бѣлоруссіи. (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1915 февраль. — Т. Новая серія. LV. — С. 257—321.
- Жукович П. Н. Управленіе и судъ въ Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II. (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1914 февраль. — Т. Новая серія. XLIX. — С. 265—315.
- Жукович П. Н. Управленіе и судъ въ Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II. (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1914 февраль. — Т. Новая серія. L. — С. 88—120.
- Могилевская губернія. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155—235.