Расна

Дрыбінскі раён

Ра́сна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вербаўцы. Цэнтар сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 854 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Дрыбіна, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (лінія Ворша — Крычаў); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Магілёў — Амсьціслаў і Дрыбін — Доўгавічы.

Расна
лац. Rasna
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Першыя згадкі: 1335
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Дрыбінскі
Сельсавет: Расьненскі
Насельніцтва: 764 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2248
Паштовы індэкс: 213980
СААТА: 7223804096
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 31°12′0″ у. д. / 54° пн. ш. 31.2° у. д. / 54; 31.2Каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 31°12′0″ у. д. / 54° пн. ш. 31.2° у. д. / 54; 31.2
Расна на мапе Беларусі ±
Расна
Расна
Расна
Расна
Расна
Расна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Расна — даўняе места гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя рэзыдэнцыя ордэна езуітаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Казімера ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Расна ўтварыўся ад назвы расьліны (Drosera L.)[2].

Мясцовы варыянт назвы можа вымаўляцца зь мяккім гукам «р», што ўласьціва гаворкам Амсьціслаўшчыны.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Памылкова лічыцца, што ўпершыню Расна ўпамінаецца ў XIV ст. як места, якое ў 1335 годзе спалілі на загад маскоўскага гаспадара Івана Каліты. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра іншы населены пункт Расна, які знаходзіўся непадалёк ад Цьверы[3]. У 1430 годзе паселішча знаходзілася ў валоданьні князя Сьвідрыгайлы, у 1499 годзе — князя амсьціслаўскага М. Заслаўскага.

У пачатку XVI ст. Расна была павятовым местам Амсьціслаўскага княства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва. Неаднаразова (у 1535, 1580, 1654, 1663, 1665 гадох) места цярпела ад ваенных дзеяньняў. На 1667 год тут існаваў замак.

У 1753 годзе граф Пацей фундаваў у Расьне езуіцкую місію, пры якой адкрылася школа і місіянэрскі дом, пачаў дзеяць касьцёл. На 1756 год места знаходзілася ў валоданьні вялікага князя, тут дзеяла езуіцкая місія (з касьцёлам і кляштарам), царква і сынагога, працаваў шпіталь, існавалі Стары і Новы рынкі[a].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Расна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губэрні. У 1773 годзе ў мястэчку ліквідавалі езуіцкую місію. Расна знаходзілася ў валоданьні А. М. Пацея (з 1784 году), М. Ф. Ельяшэвіча (з 1848 году), Спыткова (з 1870 году). На 1784 год тут было 65 двароў, царква, касьцёл (згарэў у 1804 годзе), школа; побач знаходзілася сяльцо Расна з панскім домам. Апрача земляробства жыхары мястэчка займаліся кавальскім, кравецкім і ганчарным промысламі. На 1810 год існавалі мястэчка Расна, у якім было 90 дымоў, і аднайменнае паселішча езуітаў — 10 дымоў, 390 дзесяцін зямлі. У 1830 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятога Мікалая, пры якой у 1838 годзе адкрылася вучэльня. У 1845 годзе ў Расьне заснавалі сукнавальню, працаваў млын. На 1846 год у мястэчку было 63 двары, на 1861 год — 93 драўляныя будынкі, дзеялі царква (драўляная), касьцёл (мураваны) і сынагога, працавалі 2 малітоўныя школы.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) Горацкі аддзел Л. Зьвяждоўскага 25 красавіка 1863 году на пэўны час вызваліў Расна з-пад расейскай улады і спаліў справы царскай паліцыі[4]. У 1867 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню. На 1882 год у Расьне працавалі вадзяны млын, сукнавальня, крупадзёрка, маслабойня, крама і карчма. З 1890 году пачала працаваць вінакурня.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Расьне было 137 двароў, дзеялі царква, касьцёл і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, багадзельня, 2 конныя крупадзёркі, вадзяны млын з сукнавальняй, паштова-тэлеграфная кантора, 39 крамаў і 2 корчмы. Каля царквы існаваў аднайменная сядзіба сьвятара, побач зь мястэчкам — аднайменны фальварак, дзе працавалі вінакурня і цагельня. На 1909 год — 320 будынкаў, адна з вуліцаў была брукаванай. Праз Расна праходзіла паштовая дарога з Магілёва ў Амсьціслаў.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расна вярнулі БССР, дзе яна 17 ліпеня стала цэнтрам раёну (з 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету). На 1925 год у мястэчку было 311 двароў, працавалі крэдытнае таварыства, школа, дашкольная ўстанова, хата-чытальня, лекарскі пункт зь лякарняй, народны дом, бібліятэка, вэтэрынарны пункт. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у Расьне было 216 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 2 кастрычніка 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1985 год у Расьне было 216 гаспадарак, працавалі сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры, лясьніцтва, сталоўка, аптэка, 3 крамы і ўнівэрмаг. У 1990-я гады тут збудавалі паселішча для перасяленцаў з тэрыторыяў, забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На 1998 год у Расьне было 342 гаспадаркі. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 218 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1810 год — 369 муж. у мястэчку Расьне і 31 муж. у паселішчы езуітаў Расьне[5]; 1846 год — 311 чал.; 1861 год — 638 чал.; 1888 год — 818 чал. (404 муж. і 414 жан.), у тым ліку 169 праваслаўных, 8 каталікоў, 1 пратэстант, 640 юдэяў[4]; 1897 год — 931 чал. у мястэчку Расьне, 24 чал. у сядзібе сьвятара Расьне і 44 чал. у фальварку Расьне
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1336 чал.; 1925 год — 1438 чал.; 1940 год — 986 чал.; 1985 год — 651 чал.; 1998 год — 996 чал.[6];1999 год — 857 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1008 чал.[8]; 2007 год — 905 чал.[9]; 2009 год — 764 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Расьне працуюць сярэдняя і дапаможная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта.

Эканоміка

рэдагаваць

Лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Фальклёр

рэдагаваць

На Амсьціслаўшчыне ходзіць прымаўка: «у Дрыбіне даюць па рыбіне, а ў Расьне — хоць зубамі лясьні» (запісана каля Гораў-Горак).

  1. ^ LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 34.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 153.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 331.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. — Мн., 2009. С. 61.
  4. ^ а б Krzywicki J. Raśna (2) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 529.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 614.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 615.
  7. ^ Князева В. Расна // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 110.
  8. ^ Князева В. Расна // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 357.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 613.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць