Міхал Юры Вандалін Мнішак

Міхал Юры Вандалін Мнішак (польск. Michał Jerzy Wandalin Mniszech; 1748 — 14 сакавіка 1806, Слонім) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Чашнік каронны (1777—1778), сакратар сьвецкі вялікі літоўскі (1778—1781), маршалак надворны літоўскі (1781—1783) і вялікі каронны (з 1783—1793).

Міхал Юры Вандалін Мнішак
М. Ю. Мнішак. Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе
М. Ю. Мнішак. Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе

Герб «Мнішак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1748(1748)
Памёр 14 сакавіка 1806
Род Мнішкі
Бацькі Ян Караль Вандалін Мнішак
Кацярына з Замойскіх
Жонка Пелагея Тэрэза з Патоцкіх
Уршуля з Замойскіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ізабэла, Паўліна
Дзейнасьць дыплямат, палітык

Трымаў Люблінскае, Явораўскае, Слонімскае, Растоцкае і Прасяткоўскае староствы. Кавалер шэрагу ордэнаў: Сьвятога Станіслава (1774) і Белага Арла (1778)[1], расейскіх Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага (1781)[2].

Біяграфія

рэдагаваць
 
М. Ю. Мнішак з дачкой

Прадстаўнік шляхецкага роду Мнішкаў гербу ўласнага, сын Яна Караля, падкаморага вялікага літоўскага, і Кацярыны з Замойскіх. Меў братоў Юзэфа Яна і Станіслава Юрыя.

Навучаўся ў Варшаве, Швайцарыі; вандраваў па краінах Эўропы.

Наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падтрымліваў ідэі Асьветніцтва, распрацаваў праект акадэміі навук і нацыянальнага музэю. Быў сябрам Таварыства элемэнтарных кнігаў, Адукацыйнай камісіі.

У 1780—1781 займаў пасаду сакратара дэпартамэнту замежных інтарэсаў Пастаяннай Рады, у 1782—1786 — старшыня дэпартамэнту паліцыі. Выступаў супраць Канстытуцыі 3 траўня 1791. Выступаў за правядзеньне рэформаў у Рэчы Паспалітай з апорай на Расею, за далучэньне караля і вялікага князя да Таргавіцкай канфэдэрацыі.

На Гарадзенскім сойме (1792) адмовіўся падпісаць акты аб падзеле Рэчы Паспалітай і пакінуў пасаду маршалка вялікага кароннага. Па адмаўленьні С. А. Панятоўскага ад стальца ў Горадні суправаджаў яго ў Пецярбургу[3].

Першы раз ажаніўся зь Пелагеяй Тэрэзай Патоцкай, другі — з Уршуляй Замойскай. У другім шлюбе меў дачок Ізабэлу і Паўліну.

  1. ^ Męclewska M. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 221.
  2. ^ Бантыш-Каменский Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 156.
  3. ^ Пазднякоў В. Мнішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 319.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міхал Юры Вандалін Мнішаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў