Алег Грушэцкі
Але́г Леані́давіч Грушэ́цкі (нар. 8 траўня 1974, Менск) — беларускі літаратар, журналіст, публіцыст, перакладчык, грамадзкі дзяяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў[1]. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў як у беларускіх, так і ў замежных навуковых выданьнях. Ляўрэят шэрагу творчых прэмій. Нашчадак старажытнага шляхецкага роду Грушэцкіх гербу Любіч[2][3].
Алег Грушэцкі | |
Алег Леанідавіч Грушэцкі | |
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі | |
Род дзейнасьці | літаратар, публіцыст, грамадзкі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 траўня 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладнік, паэт, пісьменьнік, журналіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Талака, Беларускі вучнёўскі саюз і Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 8 траўня 1974 году ў Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёньня гімназія №8). Працоўную дзейнасьць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.)[4].
У 1996 г. прайшоў навучаньне ў РІПА па вучэбным пляне «Кіраваньне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеньнем кваліфікацыі «Мэнэджар-прадпрымальнік»[5][6]. Пасьля навучаньня працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу[4].
Бацька траіх дзяцей[7][8]. Дачка — выхаванка менскага беларускамоўнага садка[9].
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьЗ 1987 году — актыўны удзельнік таварыства «Талака»[4], якое займалася адраджэньнем беларускай культуры. У 1989 годзе на Сойме «Талакі» быў вылучаны ў сябры Рады. Напачатку 1989 году стаў маладзёвым кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюзу»[4]. Гэта была першая спроба адраджэньня беларускага скаўтынгу[5]. У жніўні 1990 годзе прымаў удзел у адкрыцьці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд» — ганарова ўздымаў сьцяг на цырымоніі адкрыцьця[10].
Напачатку 1991 году выдаў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданьне — газэта «Скаўт Беларусі»[11].
У 1991 годзе па запрашэньні Сусьветнага скаўцага кіраўніцтва прадстаўляў Беларусь на 17-м Сусьветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі зьлёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. На гэтым Джамбары стаў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь[1].
У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага сойму «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 году, падчас Устаноўчага сойму, быў абраны сябрам Рады АБС. 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеньнем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 году на сходзе па ўтварэньні Менскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады менскай харугвы[4].
У ліпені 1993 году адкрываў першы Джамбары АБС — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[4].
Творчасьць
рэдагавацьУ юнацтве навучаўся маляваньню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.
У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні[4]. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фэстывалі бардаўскай песьні»[12]. Выканаў некалькі песень ў жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газэце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысьвечаным гэтаму фэсту тады пісаў пра яго:
Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні… | ||
—Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная Змена. — 2 верасьня 1993. — В. 13677. — № 83. |
Пасьля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песьні на «Белрадыё»[5]. Ягоныя песьні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994)[13].
Піша казкі-фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][14]. Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама зь літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газэта», «Зьвязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Вясёлка», «Маладосць»[15], «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С». Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[16]. Апроч літаратурнай дзейнасці і публіцыстыкі — здымаецца ў кіно[17].
На думку Алега Грушэцкага беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасьці і загадкавасьці, пэўнай містычнасьці і міфалагічнасьці[18].
Узнагароды
рэдагаваць- 2015 год — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі»[19][20].
- 2016 год — Дыплём І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-дасьледчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-мэтадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»)[21].
- 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газэты «Літаратура і мастацтва»[22].
Фільмаграфія
рэдагавацьГод | Назва фільму | Роля |
2015 | «ГараШ» | Аўтамэханік |
2016 | «PARTY-zan фільм» | Вайсковец, жыхар памежнага раёну |
Бібліяграфія
рэдагаваць- Грушэцкі А. Краіна Вымярэнія. — Мн.: Кнігазбор, 2019. — 26 с. — ISBN 978-985-7227-01-3
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2021. — 224 с. — ISBN 978-985-581-420-8
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2022. — 276 с. — ISBN 978-985-581-506-9
- Грушэцкі А. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2023. — 272 с. — ISBN 978-985-581-632-5
У зборніках
рэдагаваць- Грушэцкі А. Жаўнер i вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
- Грушэцкі А. Дзяцей ён выхоўваў у любові да кніг. Пра педагога Янку Маўра // Янка Маўр. Наш вечны рабінзонн: штрыхі да партрэта / уклад. М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2018. — С. 85—88. — 127 с. — (ЖЗЛБ).
- Грушэцкі А. Шыншыла (верш-скарагаворка) // Літаратурнае чытанне. 4 клас. Чытаем разам з буслікам / уклад. Т. А. Калінічэнка. — Мн.: Сэр-Віт, 2020. — С. 4. — 72 с. — (Школьная праграма).
- Грушэцкі А. Як Ясь братоў ленавацца адвучыў // Бульбінка: творы пра любімую беларусамі бульбу / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2021. — С. 86—88. — 94 с. — (Нашы сімвалы).
Творы
рэдагаваць
Артыкулы
рэдагавацьЛітаратуразнаўчыя:
- Грушэцкі А. Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6.
- Грушэцкі А. Шэсць стагоддзяў дзіцячай літаратуры // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 15 жніўня 2014. — В. 4781. — № 32. — С. 6.
- Грушэцкі А. Скрозь часы да далёкіх зорак // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 3 кастрычніка 2014. — В. 4788. — № 39. — С. 6.
- Грушэцкі А. Далёкія астравы, згубленыя скарбы // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 14 лістапада 2014. — В. 4794. — № 45. — С. 6.
- Грушэцкі А. Малая гісторыя жахаў // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 снежня 2014. — В. 4799. — № 50. — С. 6.
- Грушэцкі А., Грышчук Н. Фантазёры з краіны азёраў // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 24 ліпеня 2015. — В. 4829. — № 29. — С. 6.
- Грушэцкі А. Беларусы — першапраходцы ў фэнтэзі // Маладосць : часопіс. — Мн.: РВУ «Звязда», 2015. — В. 741. — № 8. — С. 125—127.
- Грушэцкі А. Умець чытаць — вялікая справа // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 14 красавіка 2017. — В. 4918. — № 15. — С. 4.
- Грушэцкі А. Смачнага чытання! // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 мая 2017. — В. 4923. — № 20. — С. 6.
- Грушэцкі А. Раўнапраўе места і горада // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 9 чэрвеня 2017. — В. 4926. — № 23. — С. 7.
- Грушэцкі А. Казачная нявеста запрашае ў чароўны свет // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2018. — В. 4956. — № 1. — С. 7.
- Грушэцкі А. З атласам замкаў — па Беларусі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 31 мая 2019. — В. 5028. — № 22. — С. 6.
Біяграфічныя:
- Грушэцкі А. Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч (1930—1984) // Настаўніцкая газэта. — Мн.: Міністэрства адукацыі РБ, 29 ліпеня 2014. — В. 7537. — № 89. — С. 24.
- Грушэцкі А. Мары Марыны // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 кастрычніка 2014. — В. 4789. — № 40. — С. 13.
- Грушэцкі А. Царыца з ліцвінскімі каранямі // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 17 кастрычніка 2014. — В. 4790. — № 41. — С. 14.
- Грушэцкі А. Дзяцей ён выхоўваў у любові да кніг. Пра педагога… Янку Маўра // Настаўніцкая газэта. — Мн.: Міністэрства адукацыі РБ, 25 чэрвеня 2015. — В. 7680. — № 75. — С. 16.
- Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 сакавіка 2017. — В. 4913. — № 10. — С. 8.
- Грушэцкі А. Агата Грушэцкая: Царыца расійская, родам з зямель ліцвінскіх // Роднае слова : часопіс. — Мінадукацыі Беларусі, 2017. — № 4. — С. 74—79.
Кінематаграфічная тэматыка:
- Грушэцкі А. Наш адказ Галівуду // Народная Воля : газэта. — Мн.: 15 ліпеня 2015 г. — В. 3999. — № 54. — С. 6.
- Грушэцкі А. Доктар Аўтахаўс // Культура : газэта. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30. — С. 9.
- Грушэцкі А. Іронія шабаноўскага існавання // Новы час : газэта. — Мн.: ТБМ, 4 сьнежня 2015. — В. 462. — № 46. — С. 16.
- Грушэцкі А. (23 лістапада 2015) «ГараШ». Доктар АўтаХаўс з Шабаноў у Еўропе. Новы час. Праверана 7 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 7 сакавіка 2016 г.
- Грушэцкі А. (14 лютага 2016) «ГараШ»: глядач у чаканні працягу. Новы час. Праверана 7 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 7 сакавіка 2016 г.
- Грушэцкі А. (17 лютага 2016) Пра што «ГараШ»?. Наша Ніва. Праверана 7 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 17 лютага 2016 г.
- Грушэцкі А. Фэнтэзі паводле балады // Культура : газэта. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 27 лютага 2016. — В. 1239. — № 9. — С. 7.
- Грушэцкі А. Ад скандынаўскай балады да беларускага фэнтэзі // Звязда : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 сакавіка 2016. — В. 28153. — № 43. — С. 9.
- Грушэцкі А. Партызанскія сакрэты // Новы Час : газэта. — Мн.: ТБМ, 19 жніўня 2016. — В. 496. — № 31. — С. 16.
- Грушэцкі А. Уласная навагодняя кінакамедыя // Звязда : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 31 жніўня 2016. — В. 28277. — № 167. — С. 9.
- Грушэцкі А. Курэйчык прэзентаваў «PARTY-zan фільм» // Новы Час : газэта. — Мн.: ТБМ, 11 лістапада 2016. — В. 508. — № 43. — С. 12.
- Грушэцкі А. Удалы стрэл «Партызана» // Народная Воля : газэта. — Мн.: 3 снежня 2017. — В. 4150. — № 1. — С. 8.
- Грушэцкі А. (19 лютага 2019) Пачаліся здымкі фільма пра прыгоды Пранціша Вырвіча. Новы Час. Праверана 19 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 19 лютага 2019 г.
Іншыя:
- Грушэцкі А. Што такое скаўтынг. (Прадмова) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
- Грушэцкі А. Рыцарскі турнір // Настаўніцкая газэта. — Мн.: 17 ліпеня 1993. — В. 4310. — № 55. — С. 2.
- Грушэцкі А. Як «зубры» сталі скаўтамі // Настаўніцкая газэта. — Мн.: 11 жніўня 1993. — В. 4317. — № 62. — С. 4.
- Грушэцкі А. Артыстычнае супадзенне // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 22 красавіка 2016. — В. 4867. — № 16. — С. 11.
- Грушэцкі А. Пад знакам творчасці // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 23 красавіка 2016. — В. 28186. — № 76. — С. 12.
- Грушэцкі А. Знойдзена невядомая выява Фрыдэрыка Шапэна // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 27 студзеня 2017. — В. 4907. — № 4. — С. 15.
- Грушэцкі А. "Беларускаму кнігазбору" - 25! // Наша слова : газ.. — Мн.: ТБМ, 25 сакавіка 2020. — В. 1476. — № 13. — С. 1.
- Грушэцкі А. Ты мне вясною прыснілася… // Наша слова : газэта. — Ліда: ТБМ, 15 лістапада 2023. — В. 98. — № 46. — С. 3.
- Aleh Gruszecki Polacy świętowali na Białorusi : gazeta. — Warszawa: Forum S.A., 11.08.2016. — В. 1494. — № 187. — С. 13.
- Aleh Gruszecki Polacy w Mińsku świętowali 100. rocznicę polskiej niepodległości // Słowo Polskie : gazeta. — Winnica: Fundacja Wolność i Demokracja, 15.11.2018.
- Oleg Gruszecki (18.06.2019) Lajkonik w Mińsku. Radio Kraków. Праверана 2019-08-18 г. Архіўная копія ад 2019-08-18 г.
- Oleg Gruszecki Polskie akcenty II Europejskich Igrzysk Olimpijskich // Słowo Polskie : gazeta. — Winnica: Fundacja Wolność i Demokracja, 2019. — В. 84. — № 7. — С. 10.
- Oleg Gruszecki Agata Gruszecka. Rosyjska caryca pochodzenia polskiego // Mówią Wieki : miesięcznik. — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, 2021. — В. 734. — № 3. — С. 33—36.
- Oleg Gruszecki Agata Gruszecka – Polka na tronie rosyjskim // Rocznik Lubelski : rocznik. — Lublin: Polskie Towarzystwo Historyczne, 2021. — № 47. — С. 55—72.
- Грушецкий О. Л. Агафья Грушецкая — Царица Российская, родом из-под Смоленска. — Смоленск: Веб-проект «Беларуская Смаленшчына», 19 кастрычніка 2013.
Рэцэнзіі на творчасьць
рэдагаваць- Старокожева В.Ю. Концепт «любовь» в произведениях современных белорусских и американских поэтов (рас.) // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины : часопіс. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016. — В. 94. — № 1. — С. 88—89. — ISSN 1609–9672.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Алег Грушэцкі // Народная Воля : газэта. — Мн.: 7 траўня 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647.
- ^ Героі беларускага фэнтазі вяртаюцца // Наша слова : газэта. — Ліда.: ТБМ, 13 ліпеня 2022. — № 28. — С. 11—12.
- ^ Каралеўству патрэбны героі. Выйшаў з друку працяг дзіцячага беларускага фэнтэзі пра рыцара Янка і каралеўну Мілану. Новы Час (2022-06-24). Праверана 2022-06-26 г. Архіўная копія ад 26 чэрвеня 2022 г.
- ^ а б в г д е ё Біяграфія Алега Грушэцкага. Вершы.ru. Праверана 7 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 7 студзеня 2016 г.
- ^ а б в Мікалай Яцкоў Мы — Грушэцкія! // Мікалай Яцкоў Брылёўскі летапіс : газэта. — студзень, 2011. — В. 144. — № 2. — С. 4—5.
- ^ Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная воля : газэта. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4.
- ^ Ю. Сенькавец (21 сьнежня 2012) Ангелы не спят (рас.) газ. «Минский курьер», № 144 (2322). Мингарвыканкам. Архіўная копія ад 14 верасьня 2013 г.
- ^ а б Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28.
- ^ Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12.
- ^ Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323.
- ^ Скаўт Беларусі // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
- ^ Юрка Копцік Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
- ^ Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
- ^ Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі. news.21.by (5 сакавіка 2012). Праверана 14 верасьня 2013 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2013 г.
- ^ Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. — С. 6.
- ^ Відэа . Alexander Skory, 19 лістапада 2021.
- ^ Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная Воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4.
- ^ Ганна Севярынец (28 студзеня 2015) VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі. Velvet.by. Праверана 26 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
- ^ Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі. ТБМ (28 чэрвеня 2015). Праверана 26 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
- ^ Яўгенія Парашчанка Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыю // Наша слова : газэта. — ТБМ, 30 чэрвеня 2015. — В. 1229. — № 26. — С. 5.
- ^ Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” // Роднае слова : часопіс. — Мн.: Мінадукацыі РБ, 2016. — В. 347. — № 11. — С. 5.
- ^ Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16.
- ^ Алег Грушэцкі (4 сакавіка 2015) Цямлівы кот і шляхецкі сын. часопіс «Вясёлка». Праверана 14 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 11 кастрычніка 2015 г.
- ^ Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22.
- ^ Алег Грушэцкі (12 жніўня 2016) Вавельскі цмок. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2016 г.
- ^ Алег Грушэцкі (20 верасня 2016) Лепельскі цмок. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2016 г.
- ^ Алег Грушэцкі (11 сакавіка 2017) Варшаўская сірэнка. часопіс «Вясёлка». Праверана 12 сакавіка 2017 г. Архіўная копія ад 12 сакавіка 2017 г.
- ^ Алег Грушэцкі Мінскі цмок // Бярозка : часопіс. — Мн.: 2020. — В. 1100. — № 1. — С. 28—31.
- ^ Алег Грушэцкі Чаму ў звяроў футры розныя // Вясёлка : часопіс. — Мн.: 2022. — В. 790. — № 12. — С. 8—9.
- ^ Алег Грушэцкі (7 чэрвеня 2016) Казуха Ілгуха. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 10 чэрвеня 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- «Скаўт Беларусі» // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. ISBN 985-6374-08-1.
- Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная Змена : газэта. — Мн.: 2 верасьня 1993. — В. 13677. — № 83.
- Мікалай Яцкоў Мы — Грушэцкія! // Мікалай Яцкоў Брылёўскі летапіс : газэта. — студзень, 2011. — В. 144. — № 2. — С. 4—5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бібліяграфія А. Грушэцкага(недаступная спасылка) на сайце Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі
- Біяграфія А. Грушэцкага на Нацыянальным паэтычным партале «Вершы.ru»
- Біяграфія А. Грушэцкага на сайце электроннай бібліятэкі Lib.ru
- Артыкулы А. Грушэцкага на сайце газеты «Звязда»