Настаўніцкая газэта
Каардынаты: 53°55′19″ пн. ш. 27°35′55″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.59861° у. д.
«Наста́ўніцкая газэ́та» (наркам. Настаўніцкая газета) — дзяржаўная беларускамоўная газэта Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1945 году.
«Настаўніцкая газэта» | |
Тып | газэта |
---|---|
Уладальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | «Пэдагагічная прэса» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Вадзім Кнышаў |
Заснаваная | 20 сьнежня 1945 (78 гадоў таму) |
Палітыка | урадавая |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Менск, Савецкі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 77 |
Наклад | 39 000 (2020 год) |
ISSN | 1994-9146 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | nastgaz.by |
Асьвятляе пытаньні адукацыі, выхаваньня і пэдагогікі. Апавяшчае пра пераўладкаваньне агульнаадукацыйнай, вышэйшай і прафэсійнай школы. Разьмяшчае агляды разьвіцьця асьветы ў Беларусі і за мяжой. Адрасуецца настаўнікам, выкладнікам, навукоўцам, навучэнцам, студэнтам і бацькам[1]. На 2020 год выходзіла тройчы на тыдзень у аўторак, чацьвер і суботу[2]. У газэце працавала 23 журналісты, у тым ліку 5 абласных карэспандэнтаў па-за Менскай вобласьцю. Рэдакцыя налічвала 7 аддзелаў: вышэйшай школы і навукі, кіраваньня адукацыяй, праблемаў выхаваньня, прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, рэклямы, сацыяльных праблемаў, школ[3].
Мае 7 штомесячных дадаткаў: «Абітурыент»[4], «Адукацыйная прастора»[5], «Партфоліё»[6], «Псыхоляг у школе»[7], «Сацыяльны ракурс»[8], «Утульная хатка»[9] і «Шосты дзень»[10].
Мінуўшчына
рэдагавацьСа сьнежня 1945 году «Настаўніцкая газэта» выходзіла штотыдзень. З 1958 году газэту сталі выдаваць двойчы на тыдзень. У 1998 годзе газэту пачалі выпускаць тройчы на тыдзень[1]. 6 траўня 2015 году «Настаўніцкая газэта» перамагла ў намінацыі «Лепшае галіновае выданьне» на 9-м Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара»[11]. У 2020 годзе на сайт газэты штомесяц заходзіла 13 000 наведнікаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Настаўніцкая газета» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 201. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ а б Рэкляма // «Настаўніцкая газэта», 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ Кантакты // «Настаўніцкая газэта», 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Абітурыент» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 15 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Адукацыйная прастора» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 12 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Партфоліё» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 10 верасьня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Псыхоляг у школе» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 8 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Сацыяльны ракурс» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 24 верасьня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Утульная хатка» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 17 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ «Шосты дзень» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 20 ліпеня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- ^ Гран-пры конкурсу «Залатая Літара» ўдастоеныя праекты газэтаў «Советская Белоруссия» і «Край смалявіцкі» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 траўня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пра нас // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
- Электронная падпіска
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |