Саюз пісьменьнікаў Беларусі

грамадзкае аб’яднаньне празаікаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў літаратуры Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2005 году

Каардынаты: 53°54′21″ пн. ш. 27°34′28″ у. д. / 53.90583° пн. ш. 27.57444° у. д. / 53.90583; 27.57444

Саю́з пісьме́ньнікаў Белару́сі — грамадзкае аб’яднаньне празаікаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў літаратуры Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2005 году.

Саюз пісьменьнікаў Беларусі
наркам. Саюз пісьменнікаў Беларусі
Абрэвіятура СПБ
Папярэднік Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Дата ўтварэньня 18 лістапада 2005 (19 гадоў таму)
Тып творчае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта умацаваньне беларускамоўнай культуры
Штаб-кватэра Партызанскі раён, вул. Фрунзэ, д. 5
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Міжнародная садружнасьць пісьменьніцкіх саюзаў (Расея)
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Алесь Карлюкевіч
1-я намесьніца Алена Стэльмах
Намесьнік Анатоль Мацьвіенка[1]
Асноўныя асобы Міхась Пазьнякоў, Сьвятлана Быкава
Кіроўны орган Управа
Зьвязаныя кампаніі часопіс «Полымя», газэта «Літаратура і мастацтва»
Бюджэт 243,4 мільёну рублёў[2] (2010 год; 81,3 тысячы $[3])
Колькасьць валянтэраў 530 сябраў (2021 год)
Сайт oo-spb.by

На 2021 год месьцілася ў Доме літаратара ў Менску. Сярод чальцоў былі ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэміяў, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і мэдалёў, дактары і кандыдаты навук[4]. Падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі.

Аддзяленьні

рэдагаваць

На 2021 год Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў 530 сябраў у 7 аддзяленьнях. На 6 абласных аддзяленьняў прыпадала менш за палову сябраў (46%).

Мінуўшчына

рэдагаваць

18 лістапада 2005 году на ўстаноўчы зьезьдзе на прапанову Мікалая Чаргінца стварылі Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які ўлучыў каля 10% сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[12]. Прычынай назвалі «палітызацыю СБП, яе барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спэкуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасьць дэмакратычных прынцыпаў»[13]. Адной з прычынаў стварэньня СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[14]. Пасьля стварэньня праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі й вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменьнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман» і «Маладосьць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[15]. Пры гэтым наклады газэты «Літаратура і мастацтва» падчас кіраваньня Саюзам Мікалаем Чаргінцом зьменшыліся амаль у дзесяць разоў[16].

Паколькі выкарыстаньне назвы краіны ў назвах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі забароненае, Лукашэнка 7 верасьня 2006 году выдаў загад, у якім дазволіў СПБ карыстацца ў сваёй назьве слова «Беларусь»[17]. Гэтым жа загадам СПБ быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць, а Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбаўлены гэтага права. На пачатак 2016 году налічваў больш за 600 пісьменьнікаў[4]. На сакавік 2022 году Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў звыш 700 сябраў[18].

Старшыні

рэдагаваць

На 2010 год шмат хто з чальцоў СПБ, у тым ліку і Мікалай Чаргінец, пісалі свае творы па-расейску[19][20]. На 2013 год каля 70% чальцоў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі зьяўляецца расейскамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючы перавагу расейскамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ, прынцыпова не гаворыць па-беларуску[21]. Шэраг вядомых беларускіх творцаў пакінулі СПБ. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова й дзіцячая пісьменьніца Алена Масла[14][21]. Большасьць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданьнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для іх быў умоваю захаваньня працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданьнях і холдынгах яны пакінулі й саюз. Пісьменьнікі, якія выйшлі з СПБ, называюць далейшае членства ў СПБ несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[14]. 3 ліпеня 2021 году ў СПБ супярэчліва ўлучылі 7 новых сябраў, зь якіх прынамсі 5 выдавалі кнігі па-расейску[22]. Пры гэтым мэтай СПБ называліся «захады захаваньня і ўмацаваньня беларускмоўнай культуры»[23].

  1. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  4. ^ а б Яна Явіч. Сустрэнемся, пагаворым… напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
  5. ^ Берасьцейскае абласное аддзяленьне // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Віцебскае абласное аддзяленьне (рас.) // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  7. ^ Гарадзенскае абласное аддзяленьне // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  8. ^ Гомельскае абласное аддзяленьне // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  9. ^ Магілёўскае абласное аддзяленьне (рас.) // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  10. ^ Менскае абласное аддзяленьне // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  11. ^ Менскае гарадзкое аддзяленьне // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  12. ^ Іна Студзінская (4 снежня 2009) Навошта ствараецца Саюз пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы?. СвабодаПраверана 27 лютага 2019 г.
  13. ^ Баценкова Н. (2 сьнежня 2005) «Мы опоздали на десять лет» (рас.). Газэта «Рэспубліка» № 226 (3916). Праверана 27 траўня 2010 г.
  14. ^ а б в Мікола Бугай (27 ліпеня 2013) Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша НіваПраверана 27 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 27 лютага 2019 г.
  15. ^ Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў. TUT.BY (4 лютага 2010). Праверана 27 лютага 2019 г.
  16. ^ Скобла М. (2020-10-16) Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец. Народная ВоляПраверана 2020-10-21 г.
  17. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. №564 «О некоторых вопросах деятельности общественного объединения „Союз писателей Беларуси“ и о внесении изменений и дополнения в отдельные указы Президента Республики Беларусь» (рас.). Леванеўскі Валер СтаніслававічПраверана 27 траўня 2010 г.
  18. ^ а б Старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Беларусі выбраны Аляксандар Карлюкевіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 сакавіка 2022 г. Праверана 22 сакавіка 2022 г.
  19. ^ Бібліяграфічны каталёг (рас.). Каталог ЦНБ НАН Беларуси. — Пошук па запыце «Союз писателей Беларуси». Праверана 27 траўня 2010 г.
  20. ^ Бібліяграфічны каталёг (рас.). Каталог ЦНБ НАН Беларуси. — Пошук па запыце «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Праверана 27 траўня 2010 г.
  21. ^ а б Міхась Скобла (9 жніўня 2013) Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу». Радыё СвабодаПраверана 27 лютага 2019 г.
  22. ^ У Саюза пісьменьнікаў Беларусі — новыя сябры // Газэта «Зьвязда», 3 ліпеня 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  23. ^ Гісторыя (рас.) // ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», 24 лютага 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Аддзяленьні: