Бярозка (часопіс)
«Бяро́зка» — беларускі штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту). Абмежаваньне чытаньня з 12 год. У шэрагу часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей і моладзі, стаіць паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосьць» (для моладзі).
«Бярозка» | |
Тэматыка | грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1/месяц |
Краіна | |
Адрас | Менск, прасп. Незалежнасьці, 39 |
Заснавальнік | рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Зьвязда» |
Выдавец | РВУ «Выдавецкі дом «Зьвязда» |
Галоўны рэдактар | Яніна Каралёва |
Дата заснаваньня | сьнежань 1924 |
Мова | беларуская мова |
Аб’ём | 64 с. (2017) |
Наклад | 801 (люты 2017) |
ISSN | 0320-7579 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | dompressy.by/category/ch… |
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, ільготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879.
Гісторыя
рэдагавацьСа сьнежня 1924 па верасень 1929 году выдаваўся часопіс «Беларускі піянер». У 1927—1929 гадах выходзіў 2 разы на месяц. Затым яго рэдакцыйная калегія падзялілася: пачалося выданьне газэты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільліча», які выходзіў з кастрычніка 1929 па красавік 1941 году. Зь лета 1941 году, падчас 2-й сусьветнай вайны, часопіс не выдаваўся. Адноўлены ў чэрвені 1945 году пад сучаснай назвай. Гісторыю выданьня ў рэдакцыі вядуць ад «Беларускага піянера»[1].
Уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 году зьяўляўся дадаткам да часопіса «Маладосьць». У студзені 2015 году самастойнае выданьне часопіса адноўлена[2].
Публікацыі
рэдагавацьПублікуе творы беларускіх і замежных пісьменьнікаў, матэрыялы маральна-этычнага, культурнага і гістарычнага характару, якія рознабакова разьвіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыцьцё і дзейнасьць дзіцячых арганізацый і рухаў. Зьмяшчае літаратурныя і выяўленчыя творы дзяцей і падлеткаў. Вядуцца пастаянныя рубрыкі[3].
Узнагарода
рэдагавацьГалоўныя рэдактары
рэдагаваць- Алесь Якімовіч (1945—1948)
- Усевалад Краўчанка (1953—1961)
- Кастусь Кірэенка (1962—1971)
- Васіль Зуёнак (1972—1978)
- Анатоль Грачанікаў (1978—1981)
- Вячаслаў Адамчык (1982 — ?)
- Уладзімер Ягоўдзік (1997 — ?)
- Алена Масла (? — 2011)
- Рагнед Малахоўскі (в. а. 2011 — ?)
- Генадзь Аўласенка (з 2014)
- Сьвятлана Дзянісава (Воцінава, 2015—2017)
- Кацярына Захарэвіч (з 2017)
- Паліна Каралёва (выконвала абавязкі галоўнага рэдактара з 2021 да 2022)
- Яніна Вячаславаўна Каралёва (з 2023)
Некаторыя аўтары
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Пра нас // zviazda.by. — 2016. — 7 чэрвеня.
- ^ Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне // nn.by. — 2014. — 25 лістапада.
- ^ Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 С. 412
Літаратура
рэдагаваць- Лугоўскі, А. І. «Бярозка» // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск.: БДПУ, 2005. — С. 20. — 106 с. — ISBN 978-985-501-667-1