Сусьветны скаўцкі Джамбары (па-ангельску: World Scout Jamboree) — сусьветны скаўцкі зьлёт, які арганізуецца Сусьветнай арганізацыяй скаўцкага руху раз у чатыры гады (за выключэньнем часу Другой сусьветнай вайны). Кожны раз праводзіцца ў розных краінах сьвету, дзе існуе скаўцкі рух. Звычайна прымаюць удзел некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек з усяго сьвету ва ўзросьце 14—17 гадоў (ня ўлічваючы кіраўнікоў і арганізатараў).

Гісторыя

рэдагаваць

Само слова «Jamboree» (Джамбары, Джэмбары) займана ў паўночнаамэрыканскіх індзейцаў, і перакладаецца як «сход усіх плямёнаў». Скаўты з усяго сьвету гэтым словам называць вялікія зьлёты, на якіх скаўты паказваюць своё майстэрства, спаборнічаюць, павышаць сваю кваліфікацыю, абменьваюцца вопытам ды знаёмяцца паміж сабой. Правядзеньне Джамбары раз у чатыры гады, было ўзята ад пэрыяду правядзеньня Алімпиіскіх гульняў. Выключэньне з правілаў склалі пэрыяд паміж 1937 і 1947 гадамі з-за Другой сусьветнай вайны; а таксама ў 1979 г. Джамбары, які павінен быў праводзіцца ў Іране, быў адменены з-за палітычных хваляваньняў у гэтым рэгіёне ў той час.

Першае сусьветнае Джамбары адбылося ў 1920 г., на радзіме арганізатора скаўцкага руху Робэрта Бадэн-Паўэла (па яго ж ініцыятыве), у Лёндане на стадыёне «Алімпія», у Гайд-парку, на беразе возера Сэрпэнтайн. У ім прыняло ўдзел 8000 скаўтаў з 34 краінаў сьвету[1]. У апошні дзень Джамбары, 6 жніўня 1920 году, Бадэн-Паўэл быў абраны кіраўніком скаўцкага руху ўсяго сьвету — Chief Scout of the World. Пасьля Сусьветнага скаўцкага Джамбары было створана ў Лёндане Інтэрнацыянальнае бойскаўцкае бюро. Апошняе Джамбары, у якім прыняў удзел Бадэн-Паўэл, было ў 1937 г. у Галяндыі[2].

Першыя сем Джамбары былі праведзены ў Эўропе. Восьмы Сусьветны Джамбары быў праведзены ў Паўночнай Амэрыцы, дзе была закладзена традыцыя правядзеньня Джамбары сярод кантынэнтаў. Дагэтуль не праводзілася яшчэ ніводнага зьлёту на афрыканскім кантынэнту.

Найбольш шматлікае Джамбары было ў 1929 г., калі больш за 50 000 скаўтаў з усяго сьвету сабраліся ў Біркэнхэдзе, на паўночным захадзе Ангельшчыны.

21-ы сусьветны Джамбары праходзіў у Хайлэндс Парку ў г. Чэлмсфордзе, Вялікабрытанія, у жніўні 2007 г., і быў прымеркаваны да 100-годзьдзя заснаваньня скаўцкага руху. Менавіта з-за гэтай падзеі гонару прымаць у сябе Сусьветны скаўцкі зьлёт і ўдастоілася Злучанае Каралеўства, як радзіма скаўтынгу. На яго зьехалася больш чым 40 тысячаў маладых людзей.

Апроч Сусьветных скаўцкіх праводзяцца рэгіянальныя, нацыянальныя. Такія мерапрыемствы, адпаведна, зьбіраюць меншую колькасьць людзей. Так, EuroJam 2005 сабраў 10 000 скаўтаў з Эўропы. Апроч таго, такія зьлёты могуць праходзіць і часьцей — раз у тры гады.

Джамбары ў паветры

рэдагаваць

Джамбары ў этэры

рэдагаваць
 
Скаўты размаўляюць па радыё пад час Джамбары On The Air

Апроч зьлётаў, скаўты праводзяць «Джамбара ў паветры» — сустрэчы ў радыёэтэры, вядомыя пад скарачэньнем JOTA (ДЖОТА). Праводзіцца раз, штогод, у трэція выходныя кастрычніку. Гэта падзея была ўпершыню праведзена ў сувязі зь пяцідзясятай гадавінай скаўтынгу ў 1957 г., са Скаўцкай штаб-квартэры ў Тылехурстсе, Бэркшыр, Вялікабрытанія, і была разпрацавана радыёаматарам Л. Мітчэлам (заснавацель ДЖОТА), з пазыўным G3BHK. У сучасным часе лічыцца буйнейшай падзеяй заплянаванай САСР на кожны год[3]. У такіх зьлётах прымаюць ўдзел прыкладна 500.000 скаўтаў-радыёаматараў. Гэтыя радыёсустрэчы — дадатак да Сусьветнага скаўцкага Джамбары.

Джамбары ў Інтэрнэце

рэдагаваць

Джамбары ў Інтэрнеце, вядомы пад скарачэньнем JOTI, зьяўляецца ў скаўтынгу міжнароднай падзеяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі з усяго сьвету з дапамогай пэўных чатаў могуць зьвязацца са сваімі сябрамі-скаўтамі пры дапамозе Інтэрнэту. Агульныя мэтоды сувязі ўключаюць ScoutLink (IRC), электронную пошту ды VOIP.

Упершыню JOTI адбыўся ў 1995 г., калі скаўт Норван Фогт, які знаходзіўся па студэнцкім абмене ў Нідерляндах, з дому, дзе зьбіраліся скаўты, наладзіў сувязь са скаўтамі Аўстраліі па вылучанаму IRC-сэрверу. Ўжо ў 2005 г. у JOTI прыняло ўдзел больш 4000 удзельнікаў он-лайн адначасна.

I Сусьветны JOTI (Скаўцкае Джамбары ў сетцы Інтэрнэт) адбыўся 16-18 кастрычніка 1997 г. і стаў сусьветным скаўцкім мерапрыемствам, якое будзе праводзіцца адначасова з сусьветным скаўцкім джамбары ў паветры. Мэта JOTI складаецца ў тым, каб сабраць разам як мага болей людзей у акрэсьлены ўрывак часу з пэўнай мэтай. Зручны тым, што можна ўдзельнічаць у JOTI, не выходзячы з дому, і зьяўляецца яшчэ адной магчымасьцю міждународных кантактаў для тых скаўтаў, якія жывуць у аддаленых кутках Сьвету.

Першае афіцыйная прысутнасьць скаўтаў з постсавецкай прасторы на Джамбары

рэдагаваць
 
Скаўцкі гальштук з эмблемай 17-га Джамбары

У канцы 1980-х гадоў, на прасторах СССР, з прыходам дэмакратыі, пачынаецца адраджэньне скаўцкага руху. Кіраўніцтва САСР, у выглядзе генэральнага сакратара САСР Жака Марэйльёна, намесьнікая генэральнага сакратара САСР па пытаньням сусьветных мерапрыемстваў ды партнэрству ў новых краінах Жана Касіньё, і пры садзейнічаньні Аляксандра Бондара (пасьля распаду СССР і стварэньня СНД — дырэктар бюро САСР для Саюзу Незалежных Дзяржаваў (СНД)) упершыню дало магчымасьць скаўтам з рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, прыняць удзел у Сусьветным Джамбары. Так скаўты з краінаў ужо былога Саюзу трапілі на 17-ы Сусьветны Скаўцкі Джамбары, які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 г. Паўднёвай Карэе, у Сараксанскім Нацыянальным Парку, які знаходзіцца ў 200 км ад Сэулу, недалёк ад мяжы з КНДР. 17-ы Джамбары праходзіў пад дэвізам: «Шмат краін, адзін сьвет». Прымячальна, што незадоўга да гэтага, у 1988 г. у Паўднёвай Карэе прайшлі Алімпійскія гульні.

Усяго прадстаўляць рэспублікі былога Савецкага Саюзу было накіравана 9 скаўтаў: 3 ад Расеі, 2 з Украіна, 1 з Беларусі (Алег Грушэцкі), 1 з Летувы, 1 з Латвіі, 1 з Эстоніі. У ўсіх былі заслугі ў разьвіцьці скаўцкага руху ў сваіх рэгіёнах. Скаўты з Расеі й Беларусі жылі ў аднам намёце ў лягерэ мальтыйскіх скаўтаў, якія на момант гэтага Джамбары зьяўляліся апекунамі гэтай групы. Гэта быў лягер № 16, разьмешчаны ў жывыпісным месьце, на краю посяленьня Джамбары — адзін край лягеря стаяў недалёка ад края пропасьці, зь якога адкрываўся непаўвторны выгляд на Японскае мора, а недалёка ад лягеря былі сапраўдныя трапічныя джунглі. Апроч скаўцкіх спаборніцтваў ды іспытаў, скаўты з постсавецкіх рэспублік былі запрошаны на афіційны прыём, праводзімы кіраўніцтвам САСР спэцыяльна для краінаў, у якіх скаўтынг адраджался, альбо толькі пачынаўся. Падзеі 17-га Сусьветнага Джамбары асьвятляліся тэлеперадачай «До 16 и старше», рэпарцёры якой прыязджалі на гэты Джамбары і бралі інтэрвію ў скаўтаў з Расеі ды Беларусі.

Беларускія скаўцкія зьлёты

рэдагаваць
 
Атрад скаўтаў з Клецку на зборах. 13 чэрвеня 1934

Вядома, што пасьля Другой суьветнай вайны беларускія скаўты са Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (ЗБСЧ), так сама прысутнічалі на Сусьветных скаўцкіх зьлётах[4], але няма дастаткова дакладнай інфармацыі (колькі, калі і дзе), толькі агульная.

Пад час польскага панаваньня скаўтамі ў Заходняй Беларусі так сама праводзіліся зьлёты. Да скаўцкіх зьлётаў мела дачыньне войска. Тэрыторыя зьлёту займала вялікую тэрыторыю — прыкладна са стадыён. Войска стаяла побач. Кармілі з катла, ежу раздавалі па кацялочках і філіжанках. Зьлёты рабіліся на два дні. Вялося спартанскае выхаваньне. Давалі ўзнагароды. Увечары было вогнішча, маленькія канцэрты. На другі дзень, на закрыцьцё, прыяжджаў ваенны аркестар. Скаўты ладзілі жартоўныя канцэрты на грэбнях, таксама рабілі «зьвярыны аркестар». Хто больш за ўсіх не здаваўся і не зьбіваўся — таму ўзнагарода.

 
Мэдаль II зьезду ЗБСЧ

Так сама свае зьлёты праводзіла і ЗБСЧ. Так, 6—8 ліпеня 1946 г. адбыўся Першы Зьлёт Беларускіх Скаўтаў усёй Заходняй Нямеччыны[4]. Ён праходзіў у Ватэнштэце[5]. Найбольш уплывоваю колькасьцю прыехалі скаўты з Рэгэнсбурскага Сьцягу.

8—10 жніўня 1947 году адбыўся II зьезд ЗБСЧ.

9 сакавіка 1949 г. у лягеры Шляйсгайм, каля Мюнхэну, адбыўся III зьлёт Беларускіх Скаўтаў на Чужыне. Зьлёт адкрыў Вацлаў Пануцэвіч; айцец Мікалай Лапіцкі (духоўны апякун беларускага скаўтынгу) прачытаў малітву. Ён жа быў абраны заступнікам старшыні зьлёту. У першы ж дзень былі выслуханы справаздачы зь месцаў пражываньня беларускіх скаўтаў. На галоўнага кіраўніка Беларускіх Скаўтаў на Чужыне быў выбраны скаўтмайстар Юрка Сянькоўскі. Айцец Лапіцкі прывітаў Сенькоўскага і пажадаў яму плённай працы на пасадзе галоўнага кіраўніка. Новавыбранага кіраўніка віталі таксама: прафэсар Яўхім Кіпель, генэрал Францішак Кушаль, Уладзімер Сенька й другія шаноўныя госьці зьлёту[6].

Зьлёты беларускіх скаўтаў у нашы дні

рэдагаваць
 
Сьвяча, зь якой джамбарыйскі агонь прыйшоў на Беларусь

З 31 ліпеня каля в. Падневічы (Валожынскі раён, пад Ракавам), адбыўся франка-беларускі летнік (французы афіцыйна зьяўляліся куратарамі беларускіх скаўтаў). Шматлікая колькасьць скаўтаў разьмясьцілася на беразе зьвілістай ракі Іслач. Гэтую падзею можна сьмела назваць першым агульнабеларускім скаўцкім зьлётам, бо ў ім прынялі ўдзел ня толькі скаўты, якія потым утварылі «Аб'яднаньне беларускіх скаўтаў», але і скаўцкая арганізацыя «Союз Скаутов Белоруссии», узначальваемая Ігарам Касьцевічам (сёньня гэта «па-расейску: Белорусская республиканская скаутская ассоциация»). Такім чынам, на той зьлёт сабраліся ўсе скаўцкія арганізацыі, якія на той час дзейнічалі на Беларусі. Зьвяз Уладзімера Ўлаховіча толькі перад гэтым прыехаў з ЗША, дзе яны ладзілі летнік з амэрыканскімі скаўтамі.

У той час адразу з гэтага летніка Алег Грушэцкі накіраваўся на 17-ы Сусьветны скаўцкі джамбары, які праходзіў з 8 жніўня па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. Гэты быў першы (і на той час адзіны) беларускі скаўт, які прадстаўляў Беларусь на сусьветным Джамбары (па запрашэньні Сусьветнага скаўцага кіраўніцтва).

9—15 ліпеня 1993 году АБС праводзіць свой першы Джамбары. Знамянальна, што гэтае Джамбары праходзіла каля вёскі Падневічы, на месцы француска-беларускага летніка, які стаў у свой час першым агульнабеларускім зьлётам. На гэтым Джамбары прысутнічалі таксама скаўты з Амэрыкі, якіх запрасіла сябра Рады АБС Вольга Клімановіч. Таксама прысутнічалі й скаўты з Прыднястроўя. Падзея адкрыцьця ды жыцьця Джамбары асьвятлялася рэпартэркай Беларускага тэлебачаньня Юліяй Качанавай. На ўрачыстым адкрыцьці пад скаўцкі салют было запалена вялікае джамбарыйскае вогнішча. Варта заўважыць тое, што гэтае вогнішча, якое ўрачыста запаліў Алег Грушэцкі, было запалена сьвячою, якую Грушэцкі запаліў ад джабарыйскага агню на 17-м Сусьветным Джамбары, у якім ён ганарова браў удзел. Такім чынам Сусьветны Джамбарыйскі вагонь сымбалічна прыйшоў і на Беларусь.

Дата і месцаправядзеньня Сусьветных скаўцкіх Джамбары

рэдагаваць
Год правядзеньня Назва Месца правядзеньня Колькасьць удзельнікаў Колькасьць краінаў Заўвагі
1920 1-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Стадыён Алімпія, Лёндан,   Вялікабрытанія 8.000 34
1924 2-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Ermelunden, Капэнгаген,   Данія 4.549
1929 3-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Arrowe Park, Биркенхед,   Вялікабрытанія 50.000 73
1933 4-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Гёдёльлё,   Вугоршчына 25.793 ?
1937 5-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Вогелензанг, Блёмендэйл,   Нідэрлянды 28.750 54
Пад час Другой Сусьветнай вайны ні адно Джамбары не праводзілася.
1947 6-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Мойсан,   Францыя 24.152 42
1951 7-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Бад Ішль,   Аўстрыя 12.884 73
1955 8-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Ніягара-он-тэ-Лэйк, Антарыё,   Канада 11.139 71
1957 9-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Саттон Парк, Саттон Колдфільд,   Вялікабрытанія 30.000 82 50-годзьдзе заснаваньня скаўцкага руху
1959 10-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Лос-Баньёс, Лагуна,   Філіпіны 12.203 44
1963 11-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Марафон,   Грэцыя 10.394 89
1967 12-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Фаррагут Парк, Айдага,   ЗША 12.011
1971 13-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Фудзіномія,   Японія 23.758 87
1975 14-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Лілехамэр,   Нарвэгія 17.259 91
1979 (15-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары) Нишапур,   Іран Было адменена па прычыне Ісламскай рэвалюцыі.
1983 15-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Калгары,   Канада 14.752 97
1987 16-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Сыднэй, Новы Паўднёвы Ўэльс,   Аўстралія 13.434 98
1991 17-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Сараксанскі Нацыянальны парк,   Рэспубліка Карэя 20.000 135
1995 18-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Дронтэн, Флеволанд,   Нідэрлянды 28.960 166
1998-99 19-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Пікардзін,   Чылі 31.000 157
2002-03 20-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Сатахіп,   Тайлянд 24.000 147
2007 21-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Хайлэндс Парк, Чэлмсфорд,   Вялікабрытанія 40.000 158 100-годзьдзе скаўцкага руху
2011 22-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Рыхабі,   Швэцыя
2015 23-е Сусьветнае скаўцкае Джамбары Хірахама,   Японія

Фота Джамбары розных гадоў

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Людміла Бондар Джамбары // Скаўтынг. Кніга для скаўта = Скаутинг. Книга для скаута. — Жанева: Сусьветная Арганізацыя Скаўцкага Руху, 1993. — Т. 2. — С. 169-170. — 176 с.
  • Алег Грушэцкі. Што такое скаўтынг. // Першацвет, № 3, 1994. С. 59-60.
  • Юбилейное Всемирное ДЖОТА 1997 года. (Джамбори в воздухе) // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 25.
  • Всемирное Скаутское Джамбори в интернете // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 26.
  • Специальный номер, посвящённый Всемирному Скаутскому Джамбори, Чили // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 28.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джамбарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў