Андрэй Дынько

беларускі журналіст

Андрэй Дынько (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Берасьці) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche», палітычны вязень.

Андрэй Дынько
Дата нараджэньня 17 студзеня 1974(1974-01-17) (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак перакладнік, журналіст
Месца працы
Узнагароды
мэдаль 100 гадоў БНР

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Пачынаў творчую дзейнасьць як перакладчык, публіцыст.

Выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (1997—2000). Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998 да 2004 году.

З 1999 году рэдактар газэты «Наша Ніва», у 2000 годзе зьмяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газэты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.

У 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.

8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[1][2]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем[3][4].

Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня»)[5]. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[5]. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзяць без зьменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасьцельную бялізну, сьпяць яны на падлозе ці голых мэталічных ложках[6]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[7].

УзнагародыРэдагаваць

У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Элэнбогэн (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэская прэмія).

Ляўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), "За журналісцкую мужнасьць і прафэсіяналізм" (2006), Lorenzo Natali (2007).

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].

Асабістае жыцьцёРэдагаваць

Жанаты, мае сыноў Якуба і Васіля, ды дачку Ўсьціньню.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus(анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  2. ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется)(рас.). ZERKALO.IO (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
  3. ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными(рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
  4. ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы"(бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.
  5. ^ а б Хроніка палітычнага перасьледу 19 ліпеня. spring96.org (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
  6. ^ Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. novychas.by (19-7-2021). Праверана 19-7-2021 г.
  7. ^ Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Праверана 27-7-2021 г.
  8. ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць