Завадатар
Завадатар (важаты) — пэдагог, які працуе зь дзіцячым калектывам ці аб’яднаньнем. Упершыню паняцьце і сам тэрмін зьявіўся ў 1922, у дачыненьні да дзіцячай Піянэрскай арганізацыі CCСР. Так тады звалі кіраўніка піянэрскага атрада. У Савецкім саюзе склад завадатараў для піянэрскіх летнікаў фармаваўся з камсамольцаў (чальцоў ВЛКСМ).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/%D0%93%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B43.jpg/200px-%D0%93%D1%80%D1%83%D0%BD%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B43.jpg)
З 1991 г., пасьля роспуску Піянэрскай арганізацыі, тэрмін ня мае нарматыўнага вызначэньня.
Для агульнаадукацыйных устаноў уведзена пасада «Старэйшага завадатара», які працуе зь дзіцячымі грамадзкімі аб’яднаньнямі. Але для загарадных дзіцячых аздараўленьчых летнікаў і іншых устаноў адпачынку і аздараўленьні дзяцей пасада агульнаўжывальная і ў паўсядзённай маўленчай практыцы часьцей замяняе больш правільныя найменьні пасад «выхавальнік» ці «пэдагог-арганізатар».