Аршанская бітва (фэст)

фэст

Фэст «Арша́нская бі́тва» — штогадовы бардаўскі фэст на вольным паветры. Ладзіцца на беразе ракі Крапівенка каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну, на месцы аднайменнае бітвы, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстантынам Астроскім атрымалі перамогу над утрая большым маскоўскім войскам.

Гісторыя рэдагаваць

Першы фэст беларускай аўтарскай песьні «Аршанская бітва» адбыўся 30 жніўня 1991 году па ініцыятыве вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста і гісторыка Юркі Копціка. «Аршанская бітва-92» адбылася 4 верасьня 1992 году. З таго часу фэст штогод праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы, за выключэньнем 1994, 1996—1998 гг. Сам фэст пачынаецца ўвечары й сканчваецца на наступны дзень у раніцы. Выступы адбываюцца амаль на працягу ўсёй ночы[1].

Праграма фэсту не абмяжоўвалася толькі традыцыйным канцэртам, ў розныя гады яна ўключала ў сябе паказальныя выступы рыцарскіх клюбаў, разнастайныя фаер-шоў і нават аднойчы перформанс Алеся Пушкіна «Абуджэньне».

У розны час на фэсьце выступалі: гурт «Gods Tower», гурт «Камэлот», гурт «Evthanazia», гурт «Avalon house», гурт «Sarcastic green», гурт «Хосьпіс» , Андрэй Мельнікаў, Андрэй Хадановіч, Зьміцер Сідаровіч, Віктар Шалкевіч, Зьміцер Бартосік, Лера Сом, Тацяна Беланогая, Алег Грушэцкі, Вольга Акуліч, Ігар Мухін, Лана Медзіч, Анатоль Кудласевіч, Алесь Камоцкі, Алесь Наркевіч, Сяржук Мінскевіч, Аляксей Галіч, Зьміцер Абразцоў, Зьміцер Захарэвіч, Зьміцер Сасноўскі (лідар гурта «Стары Ольса»), Сяржук Доўгушаў (Vuraj), Алег Мізула, Сяргей Шляхтаў, Мікола Рудакоўскі, Ігар Палынскі й іншыя.

Удзел у сьвяткаваньні бралі сябры мастацкай суполкі «Пагоня», а таксама палітыкі і грамадзкія дзеячы Зянон Пазьняк, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч і іншыя.

2010 рэдагаваць

У 2010 годзе фэст адбыўся 11 верасьня.

2011 рэдагаваць

Дата правядзеньня: 10 верасьня, субота, 2011 году.

2012 рэдагаваць

Дата правядзеньня: 8 верасьня, субота, 2012 году.

Барды-ўдзельнікі фэсту розных гадоў рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць