«Брылёўскі летапіс» — газэта, інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь, выдаецца з 3 траўня 2006 году[1][2]. Першапачаткова выходзіла накладам у 50 асобнікаў, з 2010 — 99[3]. Таксама выходзіць у ан-лайн вэрсіі[4]. Выдаецца ў вёсцы Брылі (Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці). Заснавальнік і галоўны рэдактар — Мікалай Яцкоў[5][6].

Брылёўскі летапіс
Тып газэта
Заснавальнік Мікалай Яцкоў
Галоўны рэдактар Мікалай Яцкоў
Заснаваная травень 2006
Мова беларуская
Штаб-кватэра 213107, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласьці, вёска Брылі, вул. Юбілейная 6-7
Наклад 99
Афіцыйны сайт kamunikat.org/bryleuski_…

Зьмест рэдагаваць

Газэта «Брылёўскі летапіс» выдаецца накладам у 50 асобнікаў памерам у 8 старонак фарматам А-4, з фотаілюстрацыямі. Газэта зьмяшчае нататкі аб тым, што адбываецца ў вёсцы Брылі і ў навакольлі, а таксама ў Магілёўскай вобласьці і краіне (падзеі ў газэце аглядаюцца праз вытрымкі з абласных і нацыянальных газэт). Матэрыялы друкуюцца на мове аўтараў, пераважна па-беларуску.

Рэдактар і выдавец «Брылёўскага летапісу» — Мікалай Яцкоў, загаднік Брылёўскага сельскага Дому культуры і вядомы ў вобласьці кампазытар-песеньнік. М. Яцкоў наладзіў у Брылях вольны канал інфармаваньня землякоў для таго, каб, як ён сам зьвяртаецца да чытачоў у першым нумары:

  …лепш ведаць і разумець гісторыю і сённяшні дзень нашых мясцін… А той, хто ведае мінулае і разумее сёньняшняе, упэўнена крочыць у будучае…  

Мікалай ЯцкоўБеларуская асацыяцыя журналістаў

«Брылёўскі летапіс» — 5-е па ліку выданьне ў Магілёўскім рэгіёне (у якім цяпер няма зарэгістраваных недзяржаўных газэт)[7].

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вёска Брылі на Магілёўшчыне займела сваю газэту Грамадства. Наша Ніва (9 жніўня 2006). Праверана 26 лютага 2013 г.
  2. ^ 22 мая 2009 г. Магілёўская абласная бібліятэкаПраверана 26 лютага 2013 г.
  3. ^ Роль средств массовой информации в отражении проблем, волнующих население (рас.). Могилевский районный исполнительный комитет / Отдел идеологической работы райисполкома материал для информационно-пропагандистских групп. Праверана 26 лютага 2013 г.
  4. ^ Брылеўскі летапіс. Kamunikat.orgПраверана 26 лютага 2013 г.
  5. ^ Яшчэ адно незарэгістраванае, але не адзінае і не апошняе, выданне…. Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 ліпеня 2006). Праверана 26 лютага 2013 г.
  6. ^ Генадзь Суднік (№ 2 (84) 2010, стар. 38) Слова ў абарону «малой» прэсы час. «Абажур». Беларуская асацыяцыя журналістаў. — «…Асобна варта назваць унікальнае (без перабольшвання) выданне «Брылеўскі летапіс», што выходзіць у падмагілёўскай вёсцы высілкамі Мікалая Яцкова…». Праверана 26 лютага 2013 г.
  7. ^ Яшчэ адно незарэгістраванае, але не адзінае і не апошняе, выданне… Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 ліпеня 2006). Праверана 18 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць