Архіў найноўшае гісторыі
Архіў найноўшае гісторыі — беларускае грамадзкае навукова-дасьледчае аб’яднаньне, заснаванае ў 1996 годзе Беларускім гуманітарным фондам «Наша Ніва». Праіснаваў прыкладна да пачатку 21 стагодзьдзя.
Мэты
рэдагаваць- асэнсаваньне гісторыі Беларусі 20 стагодзьдзя,
- пошук дэмакратычных каранёў незалежнага беларускага грамадзтва,
- актуалізацыя гэтай спадчыны.
На падставе Архіву створаны фонд беларускага самвыдату, адбываўся запіс вуснай гісторыі, фіксацыя сучаснай гісторыі. Спрабаваў стварыць архіў партыйных дакумэнтаў, друкаванай прадукцыі (адозвы, улёткі, звароты і інш.), фатаздымкаў, прэс-рэлізаў і іншых дакумантаў грамадзкай дзейнасьці на Беларусі.
Частка матэр’ялаў архіву друкавалася на старонках «Нашай Нівы», на паласе «Шуфляда». На падставе гэтага зьявіўся навукова-архівістычны альманах «Шуфляда»[1]. У Нашай Ніве быў зьмешчаны «Апытальнік сьведкі найноўшае гісторыі Беларусі», адказы на які друкаваліся ў газэце[2].
Архіў выдаў шэраг кніг і паштовак. Прымаў удзел у падрыхтоўцы міжнароднага «Слоўніка дысыдэнтаў 50—80-х гадоў»
Архіў супрацоўнічаў з такімі замежнымі арганізацыямі, як: Цэнтар KARTA (Польшча), «Мемориал» (Масква, Пецярбург — Расея), Група па правах чалавека ў Харкаве (Украіна), «Libri Prohibiti» (Чэхія), таварыства «Alianta Civica» (Румынія).
Выданьні
рэдагаваць- Антысавецкія рухі — Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Даведнік / Пад рэдакцыяй Алега Дзярновіча. ISBN 985-6374-07-3 Менск[3]
- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік, 1999
- Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. — 186 с.
- Герман Кірылаў, Гарт. Саюз беларускіх патрыётаў, 1997[4]
- Аляксандар Лукашук За кіпучай чэкісцкай работай. З жыцця катаў, 1997
- Менская вясна — 1996: Кроніка, дакумэнты, успаміны
- Пазацэнзурны друк — Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг / Укладальнікі Юрась Лаўрык, Ларыса Андросік. Мн.: БГАКЦ, 1998
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шуфляда на Камунікаце
- ^ У СБМ я загартаваўся ў сапраўднага патрыёта(недаступная спасылка) Кастусь Рамановіч, Наша Ніва №33, 1997
- ^ На слоўнік.орг
- ^ спампаваць кнігу(недаступная спасылка), Пакаяньне, праект БХД
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Будзьма разам! // «Наша Ніва» №36, 1997