Югася Каляда

беларуская пісьменьніца

Юга́ся Каляда́ (сапраўднае імя Яўге́нія Стрыжак[1], у дзявоцтве — Пара́шчанка; нар. 10 лютага 1981, Гомель, Беларусь) — беларуская пісьменьніца, паэтка, праваабаронца.

Югася Каляда
лац. Juhasia Kalada
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Яўгенія Парашчанка
Псэўданімы Югася Каляда
Нарадзілася 10 лютага 1981(1981-02-10) (44 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Мова беларуская
Значныя творы Галоўная памылка Афанасія, 2005, Перамена месцаў, 2025

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (Менск). У 2006 годзе вучылася на юрыдычным факультэце менскага Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.

Творчасьць

рэдагаваць

Піша прозу і вершы. Друкавалася ў газэтах «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным літаратурным зборніку «Формула каханьня». У 2004 годзе стала адной зь пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі, які ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам. У 2005 годзе выйшла першая кніжка ейнай прозы «Галоўная памылка Афанасія»[2], якую філёзаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантравэрсійным літаратурным дэбютам дзесяцігодзьдзя». Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменьніца шчыльна пераплятае з ірэальнасьцю сноў, фантазіяў ды канспэктаў ненапісаных раманаў. У пачатку 2007 году «Галоўная памылка Афанасія» зьявілася ў перакладзе на польскую мову. Кніга атрымала назву «Traktor»[3].

У 2024 годзе ў выдавецтве "Пфляўмбаўм" зьявіўся другі раман пісьменьніцы -- "Перамена месцаў"[4][5].

2005: Галоўная памылка Афанасія. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005.

2025: Перамена месцаў. — Вільня: Пфляўмбаўм, 2024.

  1. ^ Пара беларускіх валанцёраў выдаткуе вясельныя грошы на дапамогу Данбасу
  2. ^ Аксана Бязлепкіна, Дакторка Югася, альбо Як здабыць літаратурную нішу, ARCHE "Пачатак, № 1,2 (41,42) - 2006, https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/arche/html/2006-1/biazlepkina106.htm
  3. ^ Югася Каляда, Litrazh.org, https://litrazh.org/name/yugasya-kalyada
  4. ^ Перамена месцаў. Югася Каляда, Новыя беларускія кнігі, https://bellit.store/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D0%B0%D1%9E-%D1%8E%D0%B3%D0%B0%D1%81%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%B4%D0%B0/
  5. ^ Паваліла моцная літаратура! «Перамена месцаў» Югасі Каляды, Наша Ніва, 08.02.2025, https://nashaniva.com/361273

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць