Электроніка
Электро́ніка — разьдзел тэхнікі, які займаецца вытворчасьцю, перасылкай і пераўтварэньнем сыгналаў з дапамогай дроту, электрычнасьці ці электрамагнітнага поля. Як правіла электронныя прылады ўтрымліваюць электрычныя схемы, якія ўключаюць актыўныя электрычныя кампанэнты, як то вакуўмныя трубкі, транзыстары, дыёды і інтэгральных схемы і зьвязаныя пасіўныя тэхналёгіі. Электронныя схемы складаюцца ў асноўным або выключна з актыўных паўправаднікоў з даданьнем пасіўных элемэнтаў. Нелінейныя паводзіны актыўных кампанэнтаў і іхныя здольнасьці да кантраляваньня электронных патокаў робіць магчымым узмацненьне слабых сыгналаў, таму гэты эфэкт шырока выкарыстоўваецца ў апрацоўцы інфармацыі і сыгналаў, а таксама ў тэлекамунікацыях. Здольнасьць электронных прыладаў працаваць у якасьці пераключальніку дазваляе апрацоўваць лічбавую інфармацыю. Акрамя актыўных элемэнтаў і пасіўных кампанэнтаў, выкарыстоўваюцца таксама акустаэлектрычныя элемэнты, як то фільтры, рэзанатары, сэнсары, і оптаэлектронныя элемэнты, як то лазэры, сьвятлодыёды, дэтэктары выпраменьваньня і іншыя кампанэнты.
Сёньня большасьць электронных прыладаў выкарыстоўваць паўправадніковыя кампанэнты. Дасьледаваньне паўправадніковых прыбораў і зьвязаных зь імі тэхналёгіяў лічыцца разьдзелам фізыкі цьвёрдага цела, у той час як праектаваньне і стварэньне электронных схемаў для вырашэньня практычных задачаў падпадаюць пад вывучэньне электронікі. Гістарычна электроніка аддзялілася ад радыётэхнікі — першымі электрычнымі прыладамі былі радыёперадатчыкі і радыёпрыймальнікі ў часы Першай сусьветнай вайны. Электроніка разьвіваецца з дапамогай электратэхнікі, электрахіміі, інфарматыкі, тэлекамунікацыі і іншых сумежных навук. На сучасным этапе электроніка разьвіваецца ў разнастайных кірунках, з прычыны вялікай запатрабаванасьці ў сучасным жыцьці. Акрамя радыётэхнікі асноўнымі кірункамі зьяўляюцца так сама оптаэлектроніка, тэлекамунікацыя, лічбавая электроніка, мікраэлектроніка, лазэры. Свой высокі ўзровень разьвіцьця электроніка дасягнула дзякуючы дасягненьням у фізыцы (паўправаднікі, оптыка, магнэтызм), хіміі і матэматыцы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электроніка на Open Directory Project
- Электрыка і электроніка