Спэцыяльная тэорыя адноснасьці

тэорыя руху, законаў мэханікі й прасторава-часовых адносінаў пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла

Спэцыяльная тэорыя адноснасьці[1] (СТА; наркам. спецыяльная тэорыя рэлатыўнасці[2], СТР) — тэорыя, якая апісвае рух, законы мэханікі й прасторава-часовых адносінаў пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла.

У рамках СТА клясычная мэханіка Ньютана зьяўляецца набліжэньнем нізкіх хуткасьцяў. Абагульненьне СТА для гравітацыйных палёў завецца агульнай тэорыяй адноснасьці. Адхіленьні ў працяканьні фізычных працэсаў, якія апісваюцца тэорыяй адноснасьці, ад эфэктаў, прадказваемых клясычнай мэханікай, завуць адноснымі эфэктамі. Хуткасьці, пры якіх гэтыя эфэкты робяцца істотнымі — адноснымі хуткасьцямі. СТА мяркуе шырокі спэктар наступстваў, якія былі экспэрымэнтальна правераны[3], як то прынцыпы скарачэньня даўжыні, запаволеньня часу, адноснай масы, эквівалентнасьці масы й энэргіі, мяжы ўнівэрсальнай хуткасьці й адноснасьці адначасовасьці. Яна замяніла звычайны панятак абсалютнага ўнівэрсальнага часу паняткам часу, які залежыць ад сыстэмы адліку й прасторавага становішча. Замест таго, інварыянтны прамежак часу паміж двума падзеямі ёсьць інварыянт інтэрвалу прасторы. У спалучэньні зь іншымі законамі фізыкі, гэтыя два пастулаты спэцыяльнай тэорыі адноснасьці прадказваюць эквівалентнасьць масы й энэргіі, выказанае ў формуле эквівалентнасьці масы й энэргіі E = mc2, дзе c ёсьць хуткасьць сьвятла ў вакуўме[4][5].

Вызначальнай рысай спэцыяльнай тэорыі адноснасьці зьяўляецца замена пераўтварэньняў Галілеявай клясычнай мэханікі на пераўтварэньні Лёрэнца. Час і прастора ня могуць быць вызначаны асобна адзін ад аднаго. Прастора й час пераплятаюцца ў адзіны кантынуўм, вядомы як прастора-час. Падзеі, якія адбываюцца ў той жа час для аднаго назіральніка могуць адбывацца ў розны час для іншага.

Тэорыя называецца «спэцыяльнай», таму што ў ёй прымяняецца прынцып адноснасьці толькі для асобных выпадкаў інэрцыяльных сыстэмаў адліку. Айнштайн пазьней апублікаваў дакумэнт па агульнай тэорыі адноснасьці ў 1915 годзе, у гэтай працы Альбэрт апісаў прынцып у агульным выпадку, дзе, у прыватнасьці, былі растлумачаны прынцыпы гравітацыі.

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Н.А. Вераскоўская. Эйнштейнова теория относительности — Эйнштэйнава тэорыя адноснасьці // Слоўнік фізічнае тэрмінолёгіі / рэд. А.Ю. Міцкевіч, каміс. Яўхім Сіроцін, Яўген Сьняткоў, Aляксандар Круталевіч. — Менск: Інбелкульт, 1929. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  2. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 241.
  3. ^ Tom Roberts and Siegmar Schleif (October 2007). «What is the experimental basis of Special Relativity?» Usenet Physics FAQ.
  4. ^ Albert Einstein (2001). «Relativity: The Special and the General Theory». Routledge. p. 48. ISBN 0-415-25384-5.
  5. ^ Richard Phillips Feynman (1998). «Six Not-so-easy Pieces: Einstein's relativity, symmetry, and space–time»(недаступная спасылка). Basic Books. p. 68. ISBN 0-201-32842-9.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Спэцыяльная тэорыя адноснасьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў