Рок-н-рол
музычны жанр
Рок-н-рол (па-ангельску: rock and roll альбо rock'n'roll — «трасіся й круціся») — кірунак музыкі, які паўстаў у ЗША напачатку 1950-х гадоў і стаў фундамэнтам для шэрагу новых стыляў і кірункаў. Паходзіць ад спалучэньня блюзу й гілбілі, таксама заўважаецца ўплыў рытм-энд-блюзу, кантры й традыцыйнага джазу.