Авіяцыя
Авія́цыя (па-француску: aviation, ад па-лацінску: avis — птушка), лётніцтва[1][2][3] — тэорыя і практыка палёту ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра.
Лятальныя апараты
рэдагавацьВядомыя наступныя тыпы лятальных апаратаў:
- Ракета,
- Паветраны шар,
- Дырыжабль,
- Самалёт (у тым ліку гідрапляны),
- Аўтажыр,
- Верталёт
А таксама: планёр, дэльтаплян, БПЛА.
Гісторыя
рэдагавацьАвіяцыя пачала разьвівацца ў пачатку XX ст. Першы пасьпяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згараньня ажыцьцявілі 17 сьнежня 1903 г. амэрыканскія мэханікі браты Ўілбур і Орвіл Райт.[4] Усьлед за гэтым будуюць самалёты Альбэрта Сантас-Дзюмон, Ф. Фэрбэр, Я. М. Гакель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.
Зь сярэдзіны 1920-х у самалётабудаваньні пачалі выкарыстоўваць дзюралюмін; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біпляну да манапляну.
Напрыканцы 1930-х зьявіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў цывільнай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах зьявіліся звышгукавыя самалёты.
Напачатку 1990-х сэрыйныя самалёты дасягнулі хуткасьці 3000-3500 км / г, максымальнай вышыні палёту больш за 30 км і далёкасьці да 15 тыс. км.
Беларусь
рэдагаваць24 траўня 1911 году лётчык Сяргей Вутачкін зьдзейсьніў першы палёт над Менскам на аэрапляне, які зьнялі для кінэматографа на апарат кінатэатру «Гігант». Пасадку ажыцьцявіў на Камароўскім полі[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Вайсковая Камісія пры Інстытуце Беларускае Культуры. Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: 1927.
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. Расійска-беларускі слоўнік. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928.
- ^ Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 Архіўная копія
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 24 траўня 2014. — № 95 (27705). — С. 8. — ISSN 1990-763x.